Эксперымент, які заснаваны на законах фізікі і выкарыстанні бульбы

Беларускія вучні не перастаюць здзіўляць! Услед за памідорна-агурочнай электрастанцыяй і першым народным Ё-мабілем, якія былі сканструяваны два гады назад, з’явілася новая знаходка. Сёння галоўнай тэмай для абмеркавання стаў гальванічны элемент, які створаны на аснове бульбянога пюрэ. Аўтарамі ідэі выступілі Анатоль Аляксандравіч Аўсейчык, настаўнік фізікі Адэльскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна, і яго вучань Марцін Марцішка. — Анатоль Аляксандравіч, раскажыце, калі ласка, якая ... Падрабязней »

Фокуснік у пагонах

Калі я ехала ў Баранавічы да юнага фокусніка Эрнеста Літвіновіча, была ўпэўнена, што, нарэшце, прыадкрыю таямніцу фокусаў, якімі з дзяцінства захаплялася, седзячы ў зале цырка, але здалёк не магла падгледзець, дзе падман. Шчыра кажучы, я разлічвала на дылетанцтва: майму герою ўсяго толькі 13 гадоў, ды і, седзячы побач, літаральна ў сантыметрах ад самога дзейства, я спадзявалася на свой зрок. Але ... Падрабязней »

Пра чорнага ката, ажурны плафон і цуды, створаныя фарбай

Скажыце, чым можна здзівіць чалавека, які многае бачыў і шмат пра што чытаў? Робаты-аватары, Fairphone, які не шкодзіць навакольнаму асяроддзю, — гэта ўжо банальна… А можа, паспрабаваць са звычайнага зрабіць незвычайнае і тым самым падарыць людзям шчырыя ўсмешкі і добры настрой? Для гэтага дастаткова ўзяць у рукі пэндзаль, фарбы, свежыя ідэі і правільна ўсё скампанаваць. З гэтым абсалютна згодны вучні Крупскай ... Падрабязней »

Мультфільмы сваімі рукамі

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Крыху больш за год назад у Магілёўскім кінатэатры “Космас” адчыніла свае дзверы анімацыйная студыя для дзяцей “Аловак”. Дваццаць пяць хлопчыкаў і дзяўчат з устаноў адукацыі горада атрымалі магчымасць асвоіць майстэрства мультыплікатара ў сценах утульнай прафесійна аснашчанай студыі. Памылка стала перавагай “Фактычна, гэта першая дзіцячая анімацыйная студыя такога кшталту, — гаворыць кіраўнік Марыя Бяляўская. — Пакуль я не прыйшла працаваць у ... Падрабязней »

Школа — самае канфліктнае асяроддзе?

Школьная медыяцыя — паняцце дастаткова новае для нашай сістэмы адукацыі. На практыцы гэта вырашэнне школьных канфліктаў з удзелам незалежнага трэцяга боку, а іменна медыятара, які кіруе зносінамі і перагаворамі, выступаючы за добраахвотнае прыняцце рашэнняў удзельнікамі спрэчкі. І, як заўсёды, новае выклікае больш пытанняў, чым адказаў. Быць ці не быць? Чым павернецца для практыкаў прыняты Закон “Аб медыяцыі”? Наколькі новы спосаб ... Падрабязней »

Калі ў Ліможы свеціць сонца…

Самым інтэрнацыянальным беларускім горадам, безумоўна, з’яўляецца Гродна, што пацвярджае хаця б традыцыйны фестываль нацыянальных культур. Калі Гродна — самы інтэрнацыянальны горад, то ў ім, адпаведна, павінна быць і самая інтэрнацыянальная ўстанова адукацыі. І першынство тут належыць ліцэю № 1. Французы, расіяне, літоўцы, палякі, шведы, англічане, ірландцы — усе яны неаднойчы знаёміліся з жыццём ліцэя, абавязкова наведвалі і адну з яго ... Падрабязней »

“Целам з Францыяй, сэрцам з радзімай”

Што аб’ядноўвае аграгарадок Іванск Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці з Польшчай, Галандыяй, Францыяй, Вялікабрытаніяй, Швецыяй і нават Канадай? Сонца, што кожную раніцу ўзыходзіць над беларускімі палямі і галандскім узбярэжжам Паўночнага мора? Месяц, які адначасова свеціць на ціхія іванскія вуліцы і шумныя Елісейскія палі? Ці, можа, сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, якім увечары любуюцца жыхары еўрапейскага і амерыканскага кантынентаў? І сонца, і месяц, і ... Падрабязней »

Гродна — Міндэн: маршрут, які вядзе да поспеху

Пра тое, што Рэспубліка Беларусь наладжвае партнёрскія сувязі з многімі краінамі, расказваюць ледзьве не ў кожным выпуску навін. І вялікім крокам да збліжэння краін з’яўляецца імкненне ўстаноў сярэдняй адукацыі да сяброўства і абмену вопытам у сферы выхавання з замежнымі калегамі. А гэта, у сваю чаргу, адкрывае новыя перспектывы і ў навуковай сферы. “Усё пачынаецца з сям’і” Навукова-культурны рух паміж Гродна ... Падрабязней »

Пачынаем у Акіяніі, заканчваем на астравах Кука

Ці даводзілася вам калі-небудзь бачыць, як людзі саджаюць дрэвы па калена ў вадзе? Менавіта так гэты працэс выглядае на Філіпінах. Тым, хто вырас і жыве ў Беларусі, гэта здаецца дзіўным. Такім жа дзіўным, як і для насельнікаў аргенцінскай правінцыі Чубут той факт, што ў нашай краіне можна жыць на тэрыторыі Нацыянальнага парку. І толькі атрымаўшы інфармацыю пра Нацыянальны парк, які ... Падрабязней »

На адзін крок наперадзе

Як жывецца сучаснаму настаўніку ў стагоддзе інфармацыйнага выбуху? Як не толькі паспяваць за сваімі вучнямі, а быць на адзін крок наперадзе іх? Сакрэт нам раскрываюць педагогі сярэдняй школы № 3 Мёраў Галіна Аляксандраўна Урбановіч і Таццяна Георгіеўна Крук, якія разам са сваімі вучнямі з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі міжнародных праектаў, ініцыіраваных міжнароднай адукацыйнай сеткай iEARN. Дзякуючы гэтай рабоце, у Мёрах не толькі ... Падрабязней »