Бацькі “напракат”

Дзіцячыя летнія канікулы могуць стаць неверагоднымі, калі побач мама і тата. А што, калі гэта не твае бацькі, а твайго лепшага сябра-аднакласніка? Тым лепш! Яшчэ больш нечаканасцей і прыгод, афарбаваных у незвычайныя формы. “Адзін дзень адпачынку — аднакласнікам майго дзіцяці” — менавіта так гучыць назва летняй акцыі, якая ўжо другі год праводзіцца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці. ... Падрабязней »

Супрацоўніцтва і сумесная творчасць

Без дапамогі сям’і школа не можа забяспечыць высокіх вынікаў навучання і выхавання дзяцей. Дасягнуць паўнавартаснага развіцця асобы кожнага вучня магчыма толькі пры ўмове адзінства дзеянняў педагогаў і бацькоў, іх узаемаразумення і ўзаемадапамогі адно аднаму. Такога меркавання прытрымліваюцца ў яслях-садзе — сярэдняй школе № 44 Магілёва. — Сям’я — гэта самае важнае, што ёсць у дзіцяці. Без прыцягнення сям’і немагчыма вырашыць ... Падрабязней »

Лета з сям’ёй

Сакрэт якаснага летняга адпачынку даволі просты: самыя любімыя, самыя доўгачаканыя канікулы трэба праводзіць з душой (займацца справамі, якія табе па душы, адпачываць там, дзе на душы спакойна). Гэта што тычыцца пытання “Як?”. Не менш важна знайсці правільны адказ і на пытанне “З кім?”. Сакрэт якаснага летняга адпачынку тут таксама даволі просты: самыя любімыя, самыя доўгачаканыя канікулы трэба праводзіць з калегамі, ... Падрабязней »

Прышкольнае Лета

Нарэшце, яно прыйшло, наша любімае і доўгачаканае лета! Нават некалькі прахалодных дзён, не характэрных для гэтай пары года, не сапсавалі настрою ад радаснай сустрэчы. Хочаш — адпачывай з сябрамі ў палатках, хочаш — бяры вуду і адпраўляйся на рэчку, хочаш — збірай сумку, бяры квіткі на самалёт — і наперад, да шумлівага марскога прыбою. Усё гэта абавязкова будзе, але крыху ... Падрабязней »

Музейнае “Сонейка”

Колькі звычайна доўжыцца музейная экскурсія? Гадзіну, дзве? А як вам экскурсія працягласцю 21 дзень! Хаця якая ж гэта экскурсія? Гэта амаль цэлае жыццё, сагрэтае музейным сонцам. Пад яго ласкавымі промнямі і праводзяць у прышкольным летніку “Сонейка” першыя тры тыдні летніх канікул навучэнцы сярэдняй школы № 5 Пружан. Крыху крэатыўнасці Пра 5-ю пружанскую школу адразу і не скажаш, што музейная педагогіка ... Падрабязней »

Малююць усе!

Яскравае, духмянае, напоўненае галасамі птушак і гудзеннем пчол, водарам траў і салодкіх кветак лета! Яно нібы просіцца на палатно мастака, каб той перадаў настрой і назаўсёды захаваў багацце самай зялёнай пары года. Для гэтага неабавязкова быць выдатным прафесіяналам, галоўнае — жаданне. У гэтым не сумняваюцца хлопчыкі і дзяўчынкі, якія наведваюць летні аздараўленчы лагер “Спектр” у сталічнай гімназіі № 41 імя ... Падрабязней »

Шчаслівага плавання!

Беларусь і мора — паняцці несумяшчальныя? Канечне, сумяшчальныя! Ну і няхай аб беларускую зямлю б’юцца толькі рачныя і азёрныя хвалі, а для любавання марскім прасторам жыхару сінявокай неабходна пераадолець сотні кіламетраў. Марская рамантыка можа аказацца намнога бліжэй. І для гэтага не абавязкова набываць квіткі на самалёт. Напрыклад, навучэнцам сярэдняй школы № 1 Лёзна дастаткова наведваць прышкольны летнік “Юнга”. Хто такі ... Падрабязней »

Зялёны адпачынак

Пагосцкі дзіцячы сад — базавая школа лічыцца неперспектыўным: тут усяго толькі 27 вучняў і 13 настаўнікаў. Але гэта не перашкаджае ўстанове быць базавай па экалагічным выхаванні ў Вілейскім раёне, рэсурсным цэнтрам па экалагічнай адукацыі, надзейным партнёрам грамадскіх арганізацый “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, “Грынпіс”, паспяхова ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных экалагічных праектах. А апошнія тры гады школьнікі вучацца ад сваёй экалагічнай дзейнасці ... Падрабязней »

Загадкавыя джунглі

Летні вялікі перапынак дадзены школьнікам не толькі для ўмацавання іх здароўя, фізічнай загартоўкі, аднаўлення сіл пасля доўгага навучальнага года. Гэта час і іх маральнага, інтэлектуальнага ўзбагачэння, час дзеянняў, проб і праверкі сваіх сіл, час асваення і асэнсавання навакольнага свету. Як правіла, актыўны адпачынак дзяцей адбываецца ў аздараўленчых летніках, у санаторыях, у прышкольных летніх аздараўленчых лагерах. Гэтым летам наша школа расчыніла ... Падрабязней »

Культурная альтэрнатыва

Сёлета культурная тэматыка стала асновай большасці выхаваўчых мерапрыемстваў у краіне: конкурсаў, форумаў, фестываляў, свят. На іх многія маладыя людзі выпрабоўваюць свае творчыя сілы з музычнымі інструментамі, мікрафонамі, фота- і відэакамерамі, пэндзлямі ў руках. А ў сярэдняй школе № 34 Мінска, дзе ў гэтыя дні арганізаваны аздараўленчы лагер працы і адпачынку, інструментам для творчасці сталі кветкі, рыдлёўкі, лейкі і нават зварачны ... Падрабязней »