Тэрыторыя творчасці

Другі тыдзень верасня штогод ставіць перад прыемным выбарам тысячы хлопчыкаў і дзяўчынак Беларусі. А каб прадаставіць ім гэты выбар, прапанаваць іх увазе шырокую палітру заняткаў па інтарэсах, актыўна працуюць тысячы педагогаў. Як задаволіць попыт нават самых пераборлівых навучэнцаў? Гэтае пытанне абмяркоўвалі на працягу тыдня і педагогі дадатковай адукацыі. Старт Рэспубліканскаму тыдню ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі быў дадзены ў Нацыянальным ... Падрабязней »

Кветка, якая распускаецца ў танцы

Эдэльвейс — рэдкая кветка вытанчанай формы, прыгажосць якой можа спасцігнуць далёка не кожны. У харэаграфічнай студыі пры Цэнтры творчасці “Эверэст” Магілёва, якая носіць назву гэтай кветкі, гадуюць такіх жа вытанчаных і свабодных у сваёй творчасці дзяцей. На вяршыні “Эверэста” Сёлета Цэнтру творчасці “Эверэст” споўнілася 25 гадоў. А 7 гадоў назад пачалася гісторыя харэаграфічнай студыі “Эдэльвейс”, якой кіруе педагог дадатковай адукацыі ... Падрабязней »

Запраграмаваны палёт

У Кубку па адукацыйнай робататэхніцы сезона 2020/2021 адразу дзве каманды Палаца дзіцячай творчасці Баранавіч узялі прызавыя месцы ў намінацыі “Праграмуемыя дроны” — “ДДТелло” і Air blood. Абедзве трэніруе Максім Чыжык. Ён як ніхто знаходзіцца ў тэме, бо паралельна працуе на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе інжынерам па выпрабаванні беспілотных авіяцыйных комплексаў. Ручныя і праграмуемыя Максім Іванавіч працуе педагогам з верасня 2019 ... Падрабязней »

Вецер у руках

Калі сам лётаць не можаш, але вельмі хочацца, можна знайсці альтэрнатыву. Адна з самых даступных — запусціць паветранага змея. Пачуццё ветру — ёсць, неабходнасць кіраваць палётам — ёсць, знаходжанне на вышыні пры добрай фантазіі — ёсць. Застаецца толькі зрабіць змея. З гэтым дапамогуць у Палацы дзяцей і моладзі Наваполацка. Авантура ўдалася Святлана Кубачова вядзе некалькі гурткоў у палацы. Той, у якім дзеці ствараюць ... Падрабязней »

Соль поспеху ад “Рымскага-Корсакава”

Пытанні на інтэлектуальных гульнях падобныя да добрых анекдотаў, у якіх ты часам адразу і не разумееш, што да чаго, але, ухапіўшы самую соль, адчуваеш выбух радасці і адрэналіну. З гэтым пагодзяцца ўдзельнікі інтэлектуальнага клуба “Эрудыт” пры Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эўрыка” Мінска, за плячыма якіх многа выдатна згуляных турніраў. І дададуць, што для поспеху ў гэтых спаборніцтвах трэба быць ... Падрабязней »

Мастацтва зачаравання прыгажосцю

У далёкім 1992 годзе юную Надзею Барсукову, якая прыйшла працаваць у Гомельскі палац піянераў і школьнікаў, натхняла яе кіраўнік і калега Людміла Дабравольская. Цяпер у яе самой вочы гараць, калі яна працуе з дзецьмі або расказвае дарослым, якім чынам падрыхтаваць навучэнцаў да выставы выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ці спланаваць работу з падлеткамі. Зусім нядаўна Надзея Георгіеўна атрымала нагрудны знак “Выдатнік адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі ... Падрабязней »

Дзве школы для юных тэхнароў

А што, калі цяперашнюю эпідсітуацыю выкарыстаць як унікальную магчымасць? Менавіта такую прапанову выказалі ў Гомельскім абласным цэнтры тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі і вырашылі адкрыць анлайн-школу “IQ UP”. Між тым, рэалізацыі такой ініцыятывы спрыяла і афлайн-падзея — рашэнне абласных улад аб значным пашырэнні плошчаў цэнтра. З канца чэрвеня ён знаходзіцца пад дахам тэхнапарка “Карал”. Толькі ў мінулым годзе выхаванцы Гомельскага ... Падрабязней »

Аквасвет сваімі рукамі

Апошнім часам акварыумістыкай стала цікавіцца даволі шмат дзяцей, бо імклівы рытм іх жыцця патрабуе хоць хвілінкі рэлаксу. Да таго ж сучасныя акварыумы прыгожыя, сёння можна знайсці любую, нават самую экзатычную рыбку і рэдкія водныя расліны. Але для навучэнцаў Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі нагодай для новага хобі становіцца пагружэнне ў падводны свет у кабінеце акварыумістыкі.  Усім вядомы супакаяльны эфект ... Падрабязней »

Лекар пясок

Арт-тэрапія ў літаральным перакладзе з англійскай мовы азначае “лячэнне мастацтвам”. Людміла Федаровіч, педагог Гродзенскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі, ужо некалькі гадоў дасканала выкарыстоўвае ўвесь патэнцыял арт-тэрапіі, каб выяўляць і развіваць творчыя здольнасці ў дзяцей, дапамагаць лягчэй адаптавацца да школы першакласнікам і дарыць пасляўрочны рэлакс старэйшым дзецям. Малююць усе! “Дзеці да мяне прыходзяць рознага ўзросту, ажно да 16 ... Падрабязней »

У Індыі, Грэцыі, Аўстрыі

Вакол свету за 80 дзён для 2021 года — гэта занадта доўга. А вось за 18 дзён — выдатна. Мнагапрофільны лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка” пры Брэсцкім дзяржаўным абласным цэнтры маладзёжнай творчасці паказвае сваім выхаванцам розныя краіны і прапаноўвае на дзень пагрузіцца ў іх культуру. Што з гэтага атрымліваецца, чытайце ніжэй. Алімпіяда, Шэрлак, бодзі-арт 1 чэрвеня пачалося завочнае і незвычайнае ... Падрабязней »