Tag Archives: конкурс

Было сола — стане хор!

Напэўна, у кожнай установе адукацыі стараюцца зрабіць шосты школьны дзень запамінальным, незабыўным. Хочацца, каб дзеці ў гэты дзень ішлі ў школу з радасцю, нягледзячы на маразы і завеі. У нашай установе адукацыі функцыянуюць спартыўныя секцыі, праводзяцца дадатковыя заняткі, дзе кожнае дзіця можа знайсці сабе справу па душы. Аднак зараз хочацца расказаць пра тыя заняткі, якія на працягу года аб’ядноўваюць нашых ... Падрабязней »

Папяровы снегапад

Хто з нас не памятае яркія моманты з дзяцінства, калі, рыхтуючыся да Новага года, мы выразалі з белага ліста паперы сняжынкі? Гэта і былі нашы першыя выцінанкі. Аднак толькі адзінкі становяцца майстрамі ў гэтым напрамку дэкаратыўнага мастацтва дзякуючы свайму таленту і ўпартай працы, жаданню ствараць, невычэрпнай фантазіі і цярпенню. Як, напрыклад, удзельнікі адкрытага гарадскога конкурсу майстроў мастацтва выразання з паперы ... Падрабязней »

Раз, два, тры — гані!

У фінальным этапе конкурсу былі прадстаўлены ўсе напрамкі дадатковай адукацыі, у тым ліку тэхнічная творчасць. Адразу тры педагогі-тэхнікі змагаліся за званне лепшага: кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Трасавы аўтамадэлізм” Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Аляксандр Мікалаевіч Скалабан, “Асновы радыёкіруемых аўтамадэлей” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Раман Русланавіч Гудзь і “Авіямадэльны” шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і ... Падрабязней »

Пад ветразем сям’і

Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” ужо даўно зарэкамендаваў сябе ў Мінску як месца сямейнага адпачынку. Цэлы комплекс адукацыйных, выхаваўчых, культурна-забаўляльных праграм і праектаў рыхтуецца тут і для дзяцей, і для іх бацькоў. Да таго ж таты і мамы дапамагаюць іх арганізоўваць. А нядаўна яны прынялі ўдзел у новым сямейным праекце “Сакрэт гасціннасці”, аўтарам якога стала загадчыца харэаграфічнага аддзялення ... Падрабязней »

Welcome to Здзітава

Калі правесці сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак апытанне кшталту “Мая першая суполка”, то абсалютным лідарам стануць групы, прысвечаныя малой радзіме. “Баранавічы — родны горад”, “Моладзь Навагрудка”, “Тыповы Жлобін” — падобных суполак на прасторах інтэрнэту тысячы, тысячы і яшчэ раз тысячы. Яны не толькі аб’ядноўваюць людзей, якія нарадзіліся або жывуць у тым ці іншым куточку — ад Брэста да Віцебска, ад Гродна ... Падрабязней »

Танцуюць усе!

Трапіць у сярэднюю школу № 30 Мінска заўсёды многа жадаючых і сярод вучняў, і сярод настаўнікаў. Пра той узровень, на якім выкладаюць свае прадметы настаўнікі, гавораць вынікі на алімпіядах і конкурсах. А вось іх поспеху дапамагаюць педагогі-арганізатары. Якім чынам? Сакрэтамі дзеліцца Павел Аляксандравіч Радкевіч. Географ-арганізатар Першы раз словы “Добры дзень! Сядайце, калі ласка” вучням сталічнай школы № 30 Павел Аляксандравіч ... Падрабязней »

Пра серыял у рэжыме анлайн і інтэрнэт-рэсурсы

Школьная субота — словазлучэнне, якое для ўсіх ужо стала прывычным. Здаецца, не так даўно гэтае новаўвядзенне выклікала хвалю эмоцый як у педагагічным асяроддзі, так і за яго межамі. Сёння на многія пытанні ёсць адказы, пацверджаныя жыццём. У школу, дзе працуюць таленавітыя педагогі, дзеці не проста ідуць, яны прыводзяць з сабой бацькоў. Нядаўна на базе Нацыянальнага дзіцячага аздараўленча-адукацыйнага цэнтра «Зубраня» прайшоў заключны ... Падрабязней »

Таленты XXI стагоддзя: фантастыка і рэальнасць

Калі вам прапаноўваюць выкінуць смецце ў сметніцу, якая зараз сама да вас пад’едзе, ці паспрабаваць на сабе нагрузачны касцюм-трэнажор, пасля трэніровак у якім можна смела адпраўляцца ў космас, не здзіўляйцеся! Вы не ў фантастычным блокбастары! Вы проста сярод самай таленавітай моладзі Беларусі і Расіі. Юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў сабраліся разам у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ... Падрабязней »