Tag Archives: Мінск

Наперагонкі са смерцю

За апошнія гады свет накрыла адрэналінавае цунамі. Штодзень у сацыяльных сетках з’яўляюцца новыя фота і відэа “подзвігаў” экстрэмалаў. Калі вы не ведаеце, што такое руфінг, зачэпінг, скайуокінг, дыгерства, бейсджампінг, акрастрыт, — вы не ведаеце моладзь. Спускацца пад зямлю і чапляцца за электрычкі, узбірацца на дахі і скакаць адтуль, наўмысна наносіць сабе парэзы і перакрываць дыханне — варыянтаў паказытаць сабе нервы ў ... Падрабязней »

Вызначаючы моду гэтага года

Калі мы гаворым пра адораных навучэнцаў, то звычайна дзелім іх поспехі з іх настаўнікамі-прадметнікамі. І ніколі не гаворым пра тое, што на працоўны лад настройвае не толькі асаблівая методыка кіраўніка, правільнае размеркаванне часу на падрыхтоўку ўрокаў, але і добры адпачынак. У Мінску завяршыўся гарадскі конкурс прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі” 2015 года ў намінацыі “Педагог-арганізатар”, арганізатарам якога традыцыйна ... Падрабязней »

Цырк. Цырк? Цырк!

_DSC1094(главная)

Колькі эмоцый у гэтым слове! Для кожнага чалавека, незалежна ад узросту, паход у цырк — заўсёды свята. Цікава, колькі юных гледачоў, заміраючы ад захаплення падчас чарговага прадстаўлення паветраных акрабатаў, гімнастаў, жанглёраў, мімаволі ўяўляюць сябе на іх месцы? Не так даўно Цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска запрасіў тых, хто хоча свае такія мары ажыццявіць, да сябе ў ... Падрабязней »

Робат, будзь чалавекам!

Робататэхніка апошнім часам набывае велізарную папулярнасць у школьнікаў. Ужо з пачатковых класаў хлопчыкі вучацца са звычайных жалязяк, спружынак, правадочкаў ствараць мадэлі, якія рухаюцца, лятаюць, танцуюць. З набыццём вопыту юныя тэхнікі імкнуцца не проста забавіць ці ўразіць сваімі распрацоўкамі, а спрасціць сабе жыццё, пераклаўшы на “плечы” робатаў частку сваіх абавязкаў. Мажардом у пластыкавым корпусе З Аляксандрам Дубавіцкім, дзесяцікласнікам з гімназіі № 29 ... Падрабязней »

Па гарачым снезе

Зіма паспела парадаваць нас першым снегам. Некага гэта прымусіла апрануць яшчэ больш цёплае адзенне, а некага распрануцца зусім. Менавіта са з’яўленнем пушыстага снежнага покрыва адкрываецца сезон зімовага загартоўвання ў сталічным ліцэі № 2, пасля пачатку якога жыхары суседніх дамоў са здзіўленнем назіраюць за снежнымі “маржамі”. Мы не маглі прапусціць такой знакавай падзеі. Ну а для таго, каб перадаць нашым чытачам ... Падрабязней »

Калі імгненне — жыццё!

За акном кавярні, дзе я познім вечарам чакала на інтэрв’ю двух, мяркуючы па часе сустрэчы, вельмі занятых людзей, барабаніў дождж. А я, трэба прызнацца, смакавала гэтае чаканне. Справа ў тым, што маімі гасцямі і суразмоўцамі павінны былі стаць члены лігі вольных лучнікаў Дар’я Барташэвіч і Віктар Калач. Дар’я — кіраўнік клуба стралкоў з лука Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »

Аазіс на асфальце

Калі параўноўваць азеляненне школ у мегаполісах і ў невялічкіх населеных пунктах, то апошнія часта выйграюць. Пра гэта сведчаць і вынікі конкурсаў на самую зялёную школу, якія рэгулярна праводзяцца ў Беларусі. Але і на шумных сталічных вуліцах можна знайсці той куточак, дзе акунаешся ў воблака духмянай зеляніны і кветак, дзе вока нават не чапляецца за шэры асфальт і дзе так лёгка ... Падрабязней »

Танцуюць усе!

Трапіць у сярэднюю школу № 30 Мінска заўсёды многа жадаючых і сярод вучняў, і сярод настаўнікаў. Пра той узровень, на якім выкладаюць свае прадметы настаўнікі, гавораць вынікі на алімпіядах і конкурсах. А вось іх поспеху дапамагаюць педагогі-арганізатары. Якім чынам? Сакрэтамі дзеліцца Павел Аляксандравіч Радкевіч. Географ-арганізатар Першы раз словы “Добры дзень! Сядайце, калі ласка” вучням сталічнай школы № 30 Павел Аляксандравіч ... Падрабязней »

Венесуэла далёкая і блізкая

Дружба сярэдняй школы № 139 Мінска з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь зарадзілася шэсць гадоў назад. За гэты час было мноства сустрэч, сумесных мерапрыемстваў. Але ўсё часцей яго супрацоўнікі з’яўляюцца ў гэтай школе не ў якасці ганаровых гасцей, а ў якасці ўдзячных бацькоў. За гэты час сцены школы сталі роднымі для пяці іх дзяцей. Некаторыя ўжо атрымалі атэстаты ... Падрабязней »