Tag Archives: праект

Чыста там, дзе прыбіраюць

Наша краіна славіцца чысцінёй населеных пунктаў, прыгажосцю прыроды, маляўнічасцю краявідаў. За гэтай чысцінёй, якой так часта захапляюцца замежныя госці, стаіць штодзённая праца работнікаў камунальных службаў, лясной і сельскай гаспадаркі, а таксама валанцёраў. Нехта па прафесійных абавязках, а нехта і па закліку сэрца вымятае, выграбае, збірае штогод у месцах масавага адпачынку тоны смецця і пры гэтым, безумоўна, спадзяецца, што нашы грамадзяне, ... Падрабязней »

Глабальная сетка за 45 хвілін

“Ну ўсё, хопіць плакаць! Хутка аддам табе тэлефон!”— гаворыць мой знаёмы свайму трохгадоваму сыну, падняўшы трубку, а потым мне тлумачыць, што хлопчык па галасавым пошуку ў мабільніку знайшоў любімы мультфільм акурат за хвіліну да майго званка. Ці трэба дазваляць малому карыстацца мабільным — асобнае пытанне, а вось той факт, што з гаджэтамі і інтэрнэтам дзіця так ці інакш сустракаецца яшчэ ... Падрабязней »

Ану, пакажы свой чамаданчык!

Што толькі ні прыдумваюць кіраўнікі школьных музеяў, каб зацікавіць наведвальнікаў: праводзяць інтэрактыўныя экскурсіі, дапаўняюць свой аповед відэарадам, запрашаюць на сустрэчы вядомых людзей, арыгінальна афармляюць экспазіцыю. Даволі эфектыўнай з’яўляецца і такая форма работы, як музей у чамадане. Гэта своеасаблівая перасовачная міні-выстава, на якую для раскрыцця пэўнай тэмы выбіраюць некалькі прадметаў з музейнага фонду і абавязкова кладуць іх у стары чамадан або ... Падрабязней »

Кухарам? Настаўнікам? Хімікам? Метэаролагам?

Хачу, магу, трэба… На гэтых трох словах, нібыта на трох чарапахах, грунтуецца праца калектыву гімназіі № 1 Горак па рэалізацыі праекта “Шукаю сябе ў свеце прафесій. Ідэі, якімі хочацца падзяліцца”. Пра адвечную тэму правільнага выбару прафесіі, пра тое, ці ўсе прафесіі добрыя і што можна выбраць на свой густ, раскажуць пераможцы намінацыі “Ствары свой брэнд”. Адвечныя пытанні Тыповая сітуацыя. Мы ... Падрабязней »

Карта нявыдуманых гісторый

Праект Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна “Карта нявыдуманых гісторый пра Перамогу” (пераможца ў намінацыі “Гадуем патрыётаў Беларусі!”) стаў своеасаблівым міксам традыцыйных форм грамадзянска-патрыятычнага выхавання і сучасных камп’ютарных тэхналогій. У выніку гутарак з прадстаўнікамі старэйшага пакалення вучні не толькі сабралі вялікі архіў нявыдуманых гісторый, але і стварылі электронную карту падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Доцішскага сельсавета. Гісторыя першая ад Уладзіславы ... Падрабязней »

Захаваць жыццё на сяле

Моладзь пакідае сяло. З кожным годам на карце Беларусі з’яўляюцца дзясяткі апусцелых вёсак і ў той жа час расцягваюцца межы мегаполісаў. Спыніць гэты працэс — адна з галоўных задач дзяржавы. Стварэнне аграгарадкоў з развітой інфраструктурай хоць і задумвалася як яе вырашэнне, на справе панацэяй не стала: моладзь пакідае і іх. Свае варыянты вырашэння прапанавала само сяло, дакладней, сельская школа.“Захаваць жыццё ... Падрабязней »

“Скаўцкае лета-2015”

Ужо добрай традыцыяй сталі летнія сустрэчы беларускіх скаўтаў на беразе Нёмана. У гэтым годзе ў праекце “Скаўцкае лета-2015” узялі ўдзел больш за 600 юнакоў і дзяўчат. Той самы скаўцкі лагер, тыя самыя людзі. Скаўцкае братэрства непарушнае, і чарговая сустрэча з даўнімі сябрамі была як сустрэча са сваякамі, якіх не бачыў доўгі час. За 17 дзён дзвюх змен “Скаўцкага лета-2015” у ... Падрабязней »

Мінулага таямніцы на вуліцах сталіцы

Нядаўна на вуліцах Мінска прайшла інтэрактыўна-пазнавальная гульня-квест “Таямніцы мінулых дзён”. Яе ініцыятарамі выступілі ўдзельнікі праекта “Сацыяльныя інтэрны” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Новы IV сезон праекта стартаваў у сакавіку 2014 года. Гэта выдатная магчымасць для моладзі атрымаць першы прафесійны вопыт, самарэалізавацца і адкрыць для сябе свет нефармальнай адукацыі. Праект пачаўся зусім нядаўна, але маладыя і мэтанакіраваныя ўдзельнікі здолелі ... Падрабязней »

Паміж Польшчай і Расіяй — герані, аксаміткі.

Азеляненне прышкольнай тэрыторыі мае вялікае значэнне ў эстэтычным, экалагічным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Асабліва калі на ёй ствараюцца кампазіцыі, якія нясуць пэўнае сэнсавае значэнне. Плошча тэрыторыі Верхнядзвінскай гімназіі Віцебскай вобласці дазваляе ствараць незвычайную прыгажосць з кветкавых кампазіцый розных жыццёвых форм раслін, перш за ўсё ў даследчых і эстэтычных мэтах. Традыцыйна ў гімназіі ў маі праходзіць мерапрыемства па прадстаўленні навучэнцамі ўласна ... Падрабязней »

Паравозік са Смаргоні

Тое, што школа павінна выхоўваць дзіця ў цеснай сувязі з яго бацькамі, ніколі не выклікала ў педагогаў сумненняў. Ды і бацькі, на першы погляд, ужо згадзіліся. Але на практыцы, акрамя бацькоўскіх сходаў, яны рэдка ідуць у школу. І педагогі, спрабуючы вырваць хоць на гадзінку татаў і мам з імклівага жыццёвага віру, уключыць іх у школьнае дзіцячае жыццё, вельмі часта прайграюць ... Падрабязней »