Архів тега: дзеці

Набор інструментаў для дыстанцыйных заняткаў

За некалькі тыдняў мы апынуліся ў незвычайных умовах, калі найбольш актуальнай стала дыстанцыйная адукацыя. І калі для адных педагогаў воблачныя сэрвісы і анлайн-рэсурсы — даўно знаёмы інструмент, то для іншых — значны бар’ер. Сёння паспрабуем разбурыць яго і ўстанавіць некалькі інструментаў для работы з дзецьмі ў анлайне. Акрамя папулярнай платформы Moodle, для дыстанцыйнай адукацыі могуць быць карысныя: Skype і Zoom ... Падрабязней »

Гульня ў эканоміку ці эканоміка гульні?

Эканоміка адыгрывае важную ролю ў жыцці любой краіны. Узровень развіцця эканомікі залежыць не толькі ад наяўнасці карысных выкапняў, экспартных лічбаў і колькасці заводаў, але і ад эканамічнай адукаванасці і культуры кожнага грамадзяніна. Эканамічная адукаванасць неабходна як прафесіяналам гэтай сферы, так і звычайным людзям. Мы штодзень сутыкаемся з рознымі пытаннямі, якія так ці інакш звязаны з эканомікай. Як сплана­ваць свой бюджэт, ... Падрабязней »

З вуснаў у вусны, ад сэрца да сэрца

Зацікавіць дзяцей народнай творчасцю сёння няпроста. Каб не страціць таго, што маем, папаўняць скарбніцу народнага мастацтва, прадаставіць педагогам пляцоўку для абмену творчымі ідэямі, каб ім натхняцца адно ад аднаго, Міністэрства адукацыі Беларусі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі правялі II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і ... Падрабязней »

Руйнуючы стэрэатыпы

Аналізуючы вопыт нашых чытачоў-педагогаў, якія спрабуюць укараніць ідэі гендарнага выхавання ў сваёй школе, я заўважаю, што па сутнасці нічога не мяняецца. Амаль заўсёды пад выглядам гендарнай культуры ў свядомасць дзяцей убудоўваюць стэрэатыпы пра сацыяльныя ролі мужчыны і жанчыны. Каб развесці гэтыя рэчы, якія супярэчаць адна адной, разабрацца ў асаблівасцях гендарнага выхавання, я звярнулася да Святланы Буравай, дацэнта кафедры сацыялогіі БДУ, ... Падрабязней »

Сямейны клуб

Сям’я — галоўны фактар у выхаванні сем’яніна. Але яе выхаваўчы ўплыў паслабляецца. Усё радзей можна ўбачыць самую простую форму супрацоўніцтва бацькоў і дзяцей — сумеснае выкананне дамашніх работ. Што можа зрабіць педагог, каб змяніць сітуацыю? У сярэдняй школе № 1 Скідзеля мы правялі апытанне сярод бацькоў. Вялікую актыўнасць праявілі мамы дзяцей (79% ад колькасці апытаных). Вынікі сведчаць пра тое, што ... Падрабязней »

Падарожжа з сям’ёй

Традыцыйна напярэдадні Дня сям’і ў Свіслацкім раённым сацыяльна-педагагічным цэнтры Гродзенскай вобласці праводзіцца сустрэча прыёмных сем’яў. У гэтым годзе свята праходзіла ў форме “вясновага падарожжа”. У гарадскім парку імя В.Тышкевіча сабраліся прыёмныя бацькі са сваімі падапечнымі. У іх адрас прагучалі цёплыя словы ад галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму Свіслацкага райвыканкама Г.В.Жаркевіч. Дзяцей і прыёмных бацькоў чакала сапраўднае вясновае падарожжа ... Падрабязней »

Акно ў свет дзіцяці

Выхаванне дзіцяці — найважнейшая і адна з самых няпростых задач. З першых крокаў і да паўналецця па крупінках закладваюцца каштоўнасці, фарміруецца характар і адносіны да жыцця, людзей, наваколля. І на гэтых першых прыступках станаўлення чалавека галоўная роля належыць бацькам і настаўнікам. Атрымліваецца, што ў сям’і і школы агульныя мэты і задачы, агульная місія. Бераг і мора Наконт гэтага вельмі добра ... Падрабязней »

Зробім горад дружалюбным

Яшчэ не так даўно большасць людзей, пачуўшы слова “парламентарый”, уяўляла сталага чалавека ў строгім касцюме і са скураным партфелем у руцэ. У апошнія гады гэты стэрэатып паціху сціраецца, у тым ліку і дзякуючы ініцыятыве ЮНІСЕФ “Горад, дружалюбны да дзяцей”. Сёння, каб зрабіць свой горад лепшым, дзецям не трэба чакаць сталасці, неабавязкова і мяняць любімыя джынсы на касцюм, а рукзак — ... Падрабязней »

Па бізнес-прыступках

За апошнія гады развіццё школьнага прадпрымальніцтва стала важным складнікам выхаваўчай работы многіх навучальных устаноў. Звычайна педагогі пачынаюць абуджаць бізнес-жылку ў навучэнцаў старшай школы, таму не заўсёды паспяваюць гэта зрабіць да іх выпускнога. Педагогі Залескага ясляў-сада — сярэдняй школы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці рыхтуюць юных прадпрымальнікаў адразу пасля дзіцячага садка. Для гэтага летась тут быў створаны вучэбна-практычны цэнтр “Выберы будучыню сёння”. ... Падрабязней »

Час адкрыццяў Чэрвень

Наша любімае, доўгачаканае лета крочыць па краіне. Праўда, крочыць не так радасна, як мы хацелі. Ужо сярэдзіна чэрвеня, а за акном пераважна дождж, вецер, шэрыя хмары. Спякотных, сонечных дзянькоў, пра якія мы марылі доўгімі зімовымі вечарамі, пакуль не так многа. Аднак гэта не прычына сумаваць. Лета ёсць лета! Гэта час добрага настрою, адпачынку, час адкрыццяў. “Лета — час адкрыццяў” — ... Падрабязней »