З праблемы — у дасягненне

Калі вы спытаеце ў бацькоў школьнікаў, што для іх самае важнае, яны абавязкова адкажуць — здароўе іх дзяцей. Менавіта таму кожная школа краіны, дзе большую частку свайго жыцця праводзяць нашы дзеці, клапоціцца не толькі пра вучобу і выхаванне сваіх падапечных, але і пра іх самаадчуванне. Толькі кожная школа робіць гэта па-свойму. Паглядзім, у якую абгортку ўклалі сваю выхаваўчую работу ў ... Падрабязней »

Карта нявыдуманых гісторый

Праект Доцішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна “Карта нявыдуманых гісторый пра Перамогу” (пераможца ў намінацыі “Гадуем патрыётаў Беларусі!”) стаў своеасаблівым міксам традыцыйных форм грамадзянска-патрыятычнага выхавання і сучасных камп’ютарных тэхналогій. У выніку гутарак з прадстаўнікамі старэйшага пакалення вучні не толькі сабралі вялікі архіў нявыдуманых гісторый, але і стварылі электронную карту падзей Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Доцішскага сельсавета. Гісторыя першая ад Уладзіславы ... Падрабязней »

Захаваць жыццё на сяле

Моладзь пакідае сяло. З кожным годам на карце Беларусі з’яўляюцца дзясяткі апусцелых вёсак і ў той жа час расцягваюцца межы мегаполісаў. Спыніць гэты працэс — адна з галоўных задач дзяржавы. Стварэнне аграгарадкоў з развітой інфраструктурай хоць і задумвалася як яе вырашэнне, на справе панацэяй не стала: моладзь пакідае і іх. Свае варыянты вырашэння прапанавала само сяло, дакладней, сельская школа.“Захаваць жыццё ... Падрабязней »

Суботні акцэнт адпачынку

Да таго, што субота стала вольным ад вучобы днём, усе прывыклі. Але многія школьнікі лічаць, што ў гэты дзень можна нічога не рабіць — толькі адпачываць. Рэспубліканскі конкурс на лепшую арганізацыю шостага школьнага дня якраз і размяжоўвае гэтыя паняцці — “нічога не рабіць” і “адпачываць”. А тое, што педагогі ўмеюць зрабіць суботу любімым днём дзяцей, сумнявацца не даводзіцца. І фінал ... Падрабязней »

Пасляўрочны рэлакс

Па меры разрастання гарадоў часта тэма арганізацыі вольнага часу для многіх дзяцей і іх бацькоў бывае нават больш актуальнай, чым вучоба. Бо калі школы будуюцца ў першую чаргу, то інфраструктура для адпачынку часам з’яўляецца ў апошнюю. Таму школы імкнуцца сумясціць і вучобу, і адпачынак. Так, у Лошыцы, адным з маладых мікрараёнаў Мінска, цэнтрам творчасці стала сярэдняя школа № 24, дзе ... Падрабязней »

Значок за адвагу

На рэспубліканскім семінары, які праходзіў у пачатку навучальнага года для дырэктараў цэнтраў дадатковай адукацыі турыстычна-краязнаўчага профілю, разглядаўся шэраг актуальных пытанняў экскурсійнай работы з навучэнцамі. Размова была сур’ёзная, канструктыўная, і пра яе вынікі наша выданне паведамляла ўжо ў адным з вераснёвых нумароў. Вернемся да семінара яшчэ раз і пагаворым на не менш важную, чым аказанне платных экскурсійных паслуг, тэму: заахвочванне лепшых ... Падрабязней »

Дарогамі вернасці, дарогамі патрыятызму

На працягу ўжо 112 гадоў навучанне ў сярэдняй школе № 37 Мінска непарыўна звязана з грамадзянска-патрыятычным выхаваннем. Установа наладзіла трывалае сяброўства з ветэранамі і афіцэрамі. Сустрэчы з гэтымі паважанымі людзьмі, гутаркі з імі спрыяюць высокай якасці ваенна-патрыятычнага выхавання, што і стала падставай для адкрыцця на базе школы цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі. Цэнтр быў адкрыты ў 2013 годзе, а яго кіраўніком стала ... Падрабязней »

Выхаванне сцэнай

Я з самага дзяцінства займалася ў школьным тэатры, у тэатры пры Палацы культуры і час ад часу ўяўляла сябе сапраўднай актрысай. Але з-за свайго захаплення не магла здрадзіць сваёй мары стаць настаўніцай. А вось выхаванцы сталічнай школы № 136 мрояць выключна пра сцэну. Менавіта іх поспехі на тэатральных падмостках і 20-гадовы вопыт педагогаў у выхаванні тэатрам сталі падставай для стварэння ... Падрабязней »

Ад вытокаў да вытокаў

Гэтая незвычайная размова пра вопыт, праблемы і перспектывы развіцця дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства праходзіла ў памяшканні рэсурснага цэнтра аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Разам з аўтарамі ўнікальных метадычных матэрыялаў 80-х і нават 20-х гадоў мы абмеркавалі (завочна, канечне, бо наладзіць рэальную гутарку не дазваляюць ні часавыя, ні прасторавыя магчымасці) актуальныя пытанні турыстычна-краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі. Першыя словы ... Падрабязней »

Мадэль поспеху

Рэсурсныя цэнтры па тэхнічнай творчасці — даволі рэдкая з’ява ў параўнанні з рэсурснымі цэнтрамі па краязнаўстве, эстэтычным, грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Адна з нямногіх падобных структур тэхнічнага напрамку (а можа нават і адзіная ў краіне) дзейнічае ў Мазыры. На прыкладзе яе работы разгледзім асноўныя напрамкі і формы работы рэсурсных цэнтраў, даведаемся, што такое наогул рэсурсны цэнтр і наколькі важнай з’яўляецца яго ... Падрабязней »