З густам па-лельчыцку

Для стварэння сапраўднага шэдэўра ландшафтнага дызайну патрэбны толькі тры рэчы: зацікаўленасць, ідэя і добры густ. У педагогаў Лельчыцкай раённай гімназіі Гомельскай вобласці з гэтым усё ў парадку. Ёсць і зацікаўленасць (ды яшчэ якая!), поўна ідэй (ды яшчэ якіх!), ёсць і добры густ (калі больш дакладна, то не проста добры, а выдатны). Нездарма ўстанова адукацыі рэгулярна перамагае на раённых конкурсах добраўпарадкавання, ... Падрабязней »

Запрашаем у Версаль

Вёска Гервяты, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, вядома далёка за межамі нашай краіны. І галоўная яе славутасць — касцёл Святой Тройцы, які часта называюць беларускім Нотр-Дамам, — прызнана самым прыгожым касцёлам Беларусі. Але ёсць тут яшчэ адна мясціна, дзе варта пабываць. Гэта Гервяцкая сярэдняя школа, якая стала лепшай у Гродзенскай вобласці па рэалізацыі праекта па добраўпарадкаванні і азеляненні “Цвіці, ... Падрабязней »

Аазіс на асфальце

Калі параўноўваць азеляненне школ у мегаполісах і ў невялічкіх населеных пунктах, то апошнія часта выйграюць. Пра гэта сведчаць і вынікі конкурсаў на самую зялёную школу, якія рэгулярна праводзяцца ў Беларусі. Але і на шумных сталічных вуліцах можна знайсці той куточак, дзе акунаешся ў воблака духмянай зеляніны і кветак, дзе вока нават не чапляецца за шэры асфальт і дзе так лёгка ... Падрабязней »

Лукамор’е ў Навасёлках, або Беларускі каларыт па-японску

Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі — паняцце вельмі маштабнае. Некаторым школам для таго, каб азеляніць тэрыторыю, дастаткова засеяць клумбы пярэстымі кветкамі і вырваць траву, якая прабілася скрозь тратуары. Тым не менш ёсць і такія ўстановы адукацыі, на тэрыторыі якіх знаходзяцца сапраўдныя аазісы прыгажосці. Адной з такіх устаноў з’яўляецца Навасёлкаўская сярэдняя школа, якая знаходзіцца ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут на працягу ... Падрабязней »

Паміж Польшчай і Расіяй — герані, аксаміткі.

Азеляненне прышкольнай тэрыторыі мае вялікае значэнне ў эстэтычным, экалагічным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Асабліва калі на ёй ствараюцца кампазіцыі, якія нясуць пэўнае сэнсавае значэнне. Плошча тэрыторыі Верхнядзвінскай гімназіі Віцебскай вобласці дазваляе ствараць незвычайную прыгажосць з кветкавых кампазіцый розных жыццёвых форм раслін, перш за ўсё ў даследчых і эстэтычных мэтах. Традыцыйна ў гімназіі ў маі праходзіць мерапрыемства па прадстаўленні навучэнцамі ўласна ... Падрабязней »

Welcome to Здзітава

Калі правесці сярод карыстальнікаў сацыяльных сетак апытанне кшталту “Мая першая суполка”, то абсалютным лідарам стануць групы, прысвечаныя малой радзіме. “Баранавічы — родны горад”, “Моладзь Навагрудка”, “Тыповы Жлобін” — падобных суполак на прасторах інтэрнэту тысячы, тысячы і яшчэ раз тысячы. Яны не толькі аб’ядноўваюць людзей, якія нарадзіліся або жывуць у тым ці іншым куточку — ад Брэста да Віцебска, ад Гродна ... Падрабязней »

Права на канфідэнцыяльнасць супраць права на жыццё

У мінулым годзе група экспертаў “Лабараторыі Касперскага” прызнала“УКантакце” самай небяспечнай сацыяльнай сеткай для дзяцей, якая аказалася лідарам па ўтрыманні і даступнасці шкоднага зместу сярод іншых вядомых сетак. Падчас даследаванняў, якія доўжыліся на працягу тыдня, эксперты высветлілі, што падлетак, які праводзіць свой час у гэтай сацыяльнай сетцы, мае ўсе магчымасці сутыкнуцца з ашуканцамі, педафіламі, можа быць запужаны і падвергнуты маральнаму насіллю. ... Падрабязней »

Вучні і настаўнікі ў сацыяльных сетках

Не сакрэт, што сацыяльныя сеткі сталі месцам “пастаяннай прапіскі” большасці сучасных падлеткаў. Часта менавіта там можна даведацца, чым на самай справе жывуць нашы дзеці, хто яны, што патрэбна ім у жыцці… А вам ужо даводзілася вырашаць гамлетаўскае “быць ці не быць”? Размова нават не пра тое, ці маюць падлеткі права на прыватнасць. У рэшце рэшт уся інфармацыя адкрыта для агульнага ... Падрабязней »

Можна? Нельга? Кампраміс!

Пераможнае шэсце сацыяльных сетак у Сусветнай павуціне прывяло да таго, што для многіх тысяч наваспечаных юзераў слова “інтэрнэт” стала сінонімам словам “УКантакце” ці “Аднакласнікі”. У гэтых сетках не зарэгістраваны, бадай, толькі дашкольнікі. І ў гэтым заслуга іх бацькоў, якія справядліва лічаць, што глабальная сацыяльная сетка з усім яе кантэнтам шкодная для дзіцячай псіхікі. Але ёсць і тыя, хто лічыць, што ... Падрабязней »

Ці можа віртуальная рэальнасць быць антысацыяльнай?

Для таго каб ведаць, куды схавацца ад тых віртуальных сяброў, з якімі не хочацца сустракацца ў рэальнасці, інтэрнэт прапануе новую паслугу — антысацыяльныя сеткі. Ідэя стварэння антысацыяльных сетак узнікла даўно. Але асноўнай праблемай у іх стварэнні з’яўлялася тое, што распрацоўшчыкі не маглі вызначыцца, што ў праграмах павінна быць антысацыяльным. Спачатку планавалася стварыць яшчэ некалькі сацыяльных сетак, але без функцый дабаўлення ... Падрабязней »