Магія аўтэнтыкі

Апошнім часам ва ўстановах дадатковай адукацыі Беларусі адкрываецца шмат студый і аб’яднанняў па інтарэсах па сучасных і традыцыйных замежных відах дэкаратыўнай творчасці: турэцкі роспіс па вадзе — эбру, індыйскі роспіс цела хной — мехендзі, заходнееўрапейскае аздабленне выразкамі — скрапбукінг, вясёлкавая паператворчасць па-галандску — айрыс фолдынг і інш. Яны карыстаюцца вялікім попытам у дзяцей, бо пазнаваць усё новае — у іх ... Падрабязней »

Журналісцкі мікс — тры крокі ў прафесію

Гавораць, кожнаму часу — свае прафесіі. Тое, што адны з іх больш запатрабаваныя, іншыя знікаюць увогуле, — натуральная з’ява. Але сярод іх ёсць і такія прафесіі, якія папулярныя ва ўсе часы. На факультэце журналістыкі традыцыйна высокія конкурсы, з году ў год павялічваецца колькасць гурткоў па журналістыцы, ледзь не кожная школа і ўстанова дадатковай адукацыі выпускае ўласную газету, апошнія гады актыўна ... Падрабязней »

Вось якія гузікі!

Калі з добрым чалавекам не грэх яшчэ раз павітацца, то пра добрага краязнаўцу (тым больш лаўрэата ІІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”) не грэх яшчэ раз напісаць. З кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Пошук” Нараўлянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Васілём Васільевічам Чайкай у “Настаўніцкай газеты” даўняе сяброўства. Педагог неаднаразова дзяліўся з нашымі чытачамі ... Падрабязней »

Раз, два, тры — гані!

У фінальным этапе конкурсу былі прадстаўлены ўсе напрамкі дадатковай адукацыі, у тым ліку тэхнічная творчасць. Адразу тры педагогі-тэхнікі змагаліся за званне лепшага: кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Трасавы аўтамадэлізм” Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Аляксандр Мікалаевіч Скалабан, “Асновы радыёкіруемых аўтамадэлей” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Раман Русланавіч Гудзь і “Авіямадэльны” шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і ... Падрабязней »

Вецер у спіцах, карта ў руках

Спачатку невялікая загадка: бяжыць-бяжыць, у руцэ карта дрыжыць, стрэлка компаса круціцца. Хто гэта? Здагадаліся? Правільна, спартыўны арыенціроўшчык. І яшчэ адна: пакруціў педалі, пакруціў руль, праехаў, спыніўся, вады глытнуў, агледзеўся, карту дастаў, сабраўся з сіламі, да пікета памчаў. Пра каго гэта? Правільна, пра велаарыенціроўшчыка. Так, не здзіўляйцеся, ёсць такое слова і ёсць такія людзі. Велаарыенціроўшчык — ён жа спартсмен, ён жа ... Падрабязней »

Да мяне, Мухтар

Вось ужо два з паловай гады ў Гомельскім абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі працуе аб’яднанне “Юны кінолаг”, аналагаў якога пакуль у краіне няма. Наведваюць яго амаль 30 падлеткаў. Прыйшоўшы сюды аднойчы, ні адно дзіця не пакінула аб’яднанне, не прайшоўшы поўны курс навучання. Унікальнае аб’яднанне Упершыню пра аб’яднанне юных кінолагаў у Гомелі я пачула, гуляючы з пляменнікам на дзіцячай пляцоўцы. ... Падрабязней »

Тэатр без нафталінавага паху

Не памылюся, калі скажу, што ў большасці людзей тэатр асацыіруецца з бардовай парцьерай, пахам нафталіну, смокінгамі і жабо акцёраў, класічным рэпертуарам. Тых, для каго гэта сумна і хто хоча ўбачыць тэатр кардынальна іншым, запрашае лялечна-драматычная студыя “Галактыка” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і яе кіраўнікі Вера і Аляксандр Абрамовіч. Тут няма дрэсуры Калі звярнуцца да навукі, то галактыка — ... Падрабязней »

Дарога да храма

Наша Беларусь — краіна даўняй і багатай праваслаўнай культуры. Сёння храмы вяртаюць сваю спрадвечную гістарычную і грамадскую сутнасць, становяцца сапраўднымі цэнтрамі духоўнасці і культуры, уздымаюць людзей над будзённасцю. Перадумовай для стварэння маршруту экскурсій па храмах стала тое, што ў нас сабрана і абагульнена шмат матэрыялаў аб духоўных святынях малой радзімы, на базе школьнай бібліятэкі працуе клуб “Родныя вытокі”, дзе настаяцель ... Падрабязней »

Пазнаем Беларусь разам

На мерапрыемствах рэспубліканскага, рэгіянальнага ўзроўняў, прысвечаных пытанням грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў, рэгулярна адзначаецца важнасць распрацоўкі экскурсійных маршрутаў па малой радзіме. Усё проста: якаснае выхаванне асобы навучэнца без ведання ім роднага краю немагчыма. А спазнаць родны край можна толькі падчас падарожжа. Калі педагог загадзя да драбніц прадумае кожны крок гэтага падарожжа, уключыць у маршрут цікавыя аб’екты, узбагаціць экскурсію легендамі і паданнямі, імправізацыяй, ... Падрабязней »

Робаты, кіберспорт і педагогіка: як жыве інавацыйная лабараторыя дзіцячай творчасці

Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай і тэхнічнай творчасці знакаміты сваімі гурткамі па мадэляванні, энергетыцы, радыёэлектроніцы, але асабліва часта апошні час установа згадвалася ў прэсе дзякуючы дасягненням выхаванцаў інавацыйнай лабараторыі робататэхнікі. На міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах маладыя наватары не раз займалі прызавыя месцы. Напрыклад, у мінулым годзе яны прывезлі са спаборніцтваў JuniorSkills Hi-Tech у Расіі “золата” і “бронзу”. Лабараторыя існуе толькі два гады, ... Падрабязней »