Суботнія стАРТы

Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі для Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі выдаўся асабліва гарачым. Штодзень цэнтр ператвараўся ў тэматычную творчую пляцоўку, дзе кожнае аб’яднанне па інтарэсах дэманстравала здольнасці і дасягненні сваіх выхаванцаў. Гурткі напоўніліся новымі дзецьмі, гатовымі ўдыхаць творчае паветра, захапляцца свежымі ідэямі і цікавымі праектамі. Вядома, што жыццё ў цэнтры не спыняецца і ў суботні дзень, бо працягваюць ... Падрабязней »

Краіна адкрытых сэрцаў

Германія адной з першых прапанавала сваю дапамогу пацярпеламу ад катастрофы на ЧАЭС беларускаму народу. У гэтай краіне склалася шырокая сетка арганізацый, фондаў, ініцыятыў, якія ажыццяўляюць гуманітарнае супрацоўніцтва з Беларуссю. Адна з актыўных — дабрачынная арганізацыя “Бланкенбург дапамагае Чарнобылю”. Заснаваная ў 1993 годзе, арганізацыя вядзе актыўную шматгадовую дзейнасць па аздараўленні беларускіх дзяцей, знаёміць іх з культурнымі традыцыямі і звычаямі Германіі. Займаюцца ... Падрабязней »

Да бабулі ў Шамкір

Прыходу самых доўгіх, самых любімых летніх канікул з нецярпеннем чакаюць не толькі навучэнцы Брэста, Гродна, Петрыкава, Полацка, Салігорска, дзясяткаў іншых гарадоў і вёсак Беларусі, але і хлопчыкі і дзяўчынкі з далёкага, экзатычнага, але ў многім блізкага для нас Азербайджана. Як праводзяць летнія канікулы з сем’ямі азербайджанскія дзеці? Адказ на гэтае пытанне знойдзем падчас прагулкі па ўтульных вулачках Шамкіра — маладзёжнай ... Падрабязней »

І радаваліся, і плакалі…

Лета — самы спрыяльны перыяд для краязнаўцаў. Падчас адпачынку можна свабодна ладзіць экспедыцыі, арганізоўваць сустрэчы аднадумцаў з мэтай абмену інфармацыяй, ездзіць у цікавыя вандроўкі, ёсць больш вольнага часу для работы ў бібліятэцы і архіве. За 30 гадоў маёй краязнаўчай дзейнасці май — жнівень былі самымі шчодрымі для набыцця новай інфармацыі і музейных прадметаў месяцамі. Пошукавая дзейнасць — заразная хвароба. Калі ... Падрабязней »

Разам у свята

Летні адпачынак бывае розным, асабліва калі ён сямейны. Дзеці з бацькамі едуць на мора, адпачываюць у аздараўленчых лагерах, санаторыях, адпраўляюцца разам у лес, парк ці на вадаём. Але многія дзеці застаюцца ў горадзе, таму што бацькі працуюць або проста не маюць магчымасці нікуды выехаць разам. Як зрабіць летні адпачынак сямейным, ведаюць у сталічнай школе № 34. Сёлета тут стартаваў пілотны ... Падрабязней »

Бацькі “напракат”

Дзіцячыя летнія канікулы могуць стаць неверагоднымі, калі побач мама і тата. А што, калі гэта не твае бацькі, а твайго лепшага сябра-аднакласніка? Тым лепш! Яшчэ больш нечаканасцей і прыгод, афарбаваных у незвычайныя формы. “Адзін дзень адпачынку — аднакласнікам майго дзіцяці” — менавіта так гучыць назва летняй акцыі, якая ўжо другі год праводзіцца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі Гомельскай вобласці. ... Падрабязней »

Супрацоўніцтва і сумесная творчасць

Без дапамогі сям’і школа не можа забяспечыць высокіх вынікаў навучання і выхавання дзяцей. Дасягнуць паўнавартаснага развіцця асобы кожнага вучня магчыма толькі пры ўмове адзінства дзеянняў педагогаў і бацькоў, іх узаемаразумення і ўзаемадапамогі адно аднаму. Такога меркавання прытрымліваюцца ў яслях-садзе — сярэдняй школе № 44 Магілёва. — Сям’я — гэта самае важнае, што ёсць у дзіцяці. Без прыцягнення сям’і немагчыма вырашыць ... Падрабязней »

Лета з сям’ёй

Сакрэт якаснага летняга адпачынку даволі просты: самыя любімыя, самыя доўгачаканыя канікулы трэба праводзіць з душой (займацца справамі, якія табе па душы, адпачываць там, дзе на душы спакойна). Гэта што тычыцца пытання “Як?”. Не менш важна знайсці правільны адказ і на пытанне “З кім?”. Сакрэт якаснага летняга адпачынку тут таксама даволі просты: самыя любімыя, самыя доўгачаканыя канікулы трэба праводзіць з калегамі, ... Падрабязней »

Прышкольнае Лета

Нарэшце, яно прыйшло, наша любімае і доўгачаканае лета! Нават некалькі прахалодных дзён, не характэрных для гэтай пары года, не сапсавалі настрою ад радаснай сустрэчы. Хочаш — адпачывай з сябрамі ў палатках, хочаш — бяры вуду і адпраўляйся на рэчку, хочаш — збірай сумку, бяры квіткі на самалёт — і наперад, да шумлівага марскога прыбою. Усё гэта абавязкова будзе, але крыху ... Падрабязней »

Музейнае “Сонейка”

Колькі звычайна доўжыцца музейная экскурсія? Гадзіну, дзве? А як вам экскурсія працягласцю 21 дзень! Хаця якая ж гэта экскурсія? Гэта амаль цэлае жыццё, сагрэтае музейным сонцам. Пад яго ласкавымі промнямі і праводзяць у прышкольным летніку “Сонейка” першыя тры тыдні летніх канікул навучэнцы сярэдняй школы № 5 Пружан. Крыху крэатыўнасці Пра 5-ю пружанскую школу адразу і не скажаш, што музейная педагогіка ... Падрабязней »