Tag Archives: педагог

Часцінку неба — дзецям

Не ў кожнага дзіцячае захапленне перарастае ў прафесію. А ў педагога дадатковай адукацыі шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і моладдзю “Юнацтва” Магілёва Андрэя Жукава жыццё склалася менавіта так. У школьныя гады Андрэй Іванавіч быў вельмі актыўным. Захапляўся многім: займаўся танцамі, футболам, настольным тэнісам. А потым выпадкова апынуўся на занятках у гуртку па авіямадэлізме. — Менавіта гэтая дзейнасць захапіла мяне ... Падрабязней »

Не навучыць, а ўлюбіць у сваю справу

Калі я ўспамінаю вялікіх педагогаў гісторыі, у памяці ўзнікаюць амаль адны мужчыны… Тое ж і з мастакамі, майстрамі… У чым жа сакрэт? Ні ў якім разе не аспрэчваючы жаночыя таленты, хачу гэта высветліць. На маю просьбу падказаць, дзе знайсці мужчыну, які ўдала сумяшчае ў сабе талент педагога, мастака, дзіцячага сябра і дарадцы, супрацоўніцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, ... Падрабязней »

Сярод жанчын

У школах і гімназіях краіны працуе каля 97,8 тысячы педагогаў, з іх толькі 13,1 тысячы складаюць мужчыны. Калі на якасць выкладання вучэбнага матэрыялу такая гендарная няроўнасць не ўплывае, то на якасць правядзення выхаваўчай работы… У горадзе сітуацыя яшчэ не праблемная, а вось у многіх сельскіх установах адукацыі педагог мужчына на вагу золата, на вагу золата тут і мужчынскае выхаванне навучэнцаў. ... Падрабязней »

“ГрынАрт”: пракладваем нанова шлях да батанікі

Апошнія гады падчас правядзення алімпіяд і конкурсаў па экалогіі эксперты адзначаюць нізкі ўзровень ведаў па батаніцы і ў навучэнцаў, і нават у саміх педагогаў. Але першы крок да выпраўлення гэтай сітуацыі зроблены. З нядаўняга часу навучэнцы ажывіліся і актыўна закіпела работа ў школьных лабараторыях, і гэтаму ёсць тлумачэнне. Ім стала ўпершыню аб’яўленая намінацыя “Незвычайныя расліны” ў межах Рэспубліканскага конкурсу “Юны ... Падрабязней »

Простае рашэнне складанай задачы

Ёсць дзеці, якія ніколі не заводзяць свае будзільнікі па суботах і заўсёды адмаўляюцца ад школьных мерыпрыемстваў, якімі б цікавымі яны ні абяцалі быць. Чаму? Вы ніколі не задаваліся гэтым пытаннем? А што, калі справа не ў іх ляноце, не ў жаданні выспацца пасля напружанага вучэбнага тыдня? Па адказ на гэтае пытанне завітаем да педагогаў сярэдняй школы № 34 Магілёва, якія ... Падрабязней »

Развіваць дзяцей, развівацца самому

Аляксандр Пятровіч Строкач прыйшоў у сістэму дадатковай адукацыі 8 гадоў назад і пакідаць яе не збіраецца. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна малады педагог быў накіраваны на работу ў Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, дзе сёння загадвае аддзелам краязнаўства. — Геаграфіяй і гісторыяй цікавіўся яшчэ са школьных гадоў, — прызнаецца Аляксандр Пятровіч. — Наведваў адпаведныя ... Падрабязней »

Гомельскі кірмаш творчасці і талентаў

Мінулы тыдзень для адукацыйнай сферы быў асаблівым — у краіне праходзіў Рэспубліканскі тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Сёлета гэтае мерапрыемства было юбілейным, дзясятым па ліку. Усе без выключэння ўстановы дадатковай адукацыі актыўна ўключыліся ў работу. Напярэдадні ў цэнтрах праводзілася сур’ёзная работа па вывучэнні інтарэсаў і патрэб навучэнцаў і іх бацькоў з улікам рэгіянальных асаблівасцей і сацыякультурнага асяроддзя. Калі ... Падрабязней »

Спасцігаючы важацкую навуку

Прыказка “Не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек — месца” ў дачыненні да летніка актуальная асабліва. Якімі б прыгожымі ні былі навакольныя краявіды, якімі б утульнымі ні былі спальныя карпусы і гульнявыя пакоі, дзіцячыя пляцоўкі, усё ж галоўным вызначальнікам якасці і паўнаты адпачынку хлопчыкаў і дзяўчынак быў і застаецца педагог. Гэта добра разумеюць у Палацы дзіцячай творчасці Баранавічаў (Брэсцкая вобласць). Тут ... Падрабязней »

Эра Алены Мартынавай

Рэспубліканскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект” ужо колькі гадоў хвалюе розумы юных аматараў тэхнікі. Сёння гэта самыя маштабныя інтэлектуальныя спаборніцтвы краіны, у якіх могуць праявіць сябе адораныя ў тэхнічным плане падлеткі. Дыплом пераможцы — своеасаблівы знак якасці і для педагога, які падрыхтаваў “чэмпіёна”. Алену Георгіеўну Мартынаву мы засталі якраз перад выездам у чарговае падарожжа. Кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Радыёканструяванне” ... Падрабязней »

“Стымул”, які сам прыходзіць на заняткі па шашках

Каму сёння ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій цікавы старыя добрыя шашкі? Думаецца, сама пастаноўка пытання здзівіла б юных аматараў шашак, якія наведваюць Ваўкавыскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, бо ім пашчасціла сустрэцца з педагогам, які выхаваў 11 кандыдатаў у майстры спорту, 3 майстроў спорту і нават чэмпіёна свету і чэмпіёна Еўропы па шашках. Аляксандр Якаўлевіч Андрыянаў — педагог з вялікім стажам, ... Падрабязней »