Архіў катэгорыі : Актуальна

Глабальная сетка за 45 хвілін

“Ну ўсё, хопіць плакаць! Хутка аддам табе тэлефон!”— гаворыць мой знаёмы свайму трохгадоваму сыну, падняўшы трубку, а потым мне тлумачыць, што хлопчык па галасавым пошуку ў мабільніку знайшоў любімы мультфільм акурат за хвіліну да майго званка. Ці трэба дазваляць малому карыстацца мабільным — асобнае пытанне, а вось той факт, што з гаджэтамі і інтэрнэтам дзіця так ці інакш сустракаецца яшчэ ... Падрабязней »

Наперагонкі са смерцю

За апошнія гады свет накрыла адрэналінавае цунамі. Штодзень у сацыяльных сетках з’яўляюцца новыя фота і відэа “подзвігаў” экстрэмалаў. Калі вы не ведаеце, што такое руфінг, зачэпінг, скайуокінг, дыгерства, бейсджампінг, акрастрыт, — вы не ведаеце моладзь. Спускацца пад зямлю і чапляцца за электрычкі, узбірацца на дахі і скакаць адтуль, наўмысна наносіць сабе парэзы і перакрываць дыханне — варыянтаў паказытаць сабе нервы ў ... Падрабязней »

Здароўе зберагу — сабе дапамагу

Акрамя нанясення непапраўнай шкоды здароўю тых, хто курыць, курэнне запавольвае асобасны і маральны рост дзяцей і падлеткаў. Прафілактыка курэння — актуальная тэма. Лічу, што асновы прапаганды здаровага ладу жыцця павінны закладвацца з малодшага школьнага ўзросту. Працуючы больш за 10 гадоў па тэхналогіі “Крок за крокам”, пераканалася ў тым, што педагагічны саюз настаўнікаў і бацькоў — магутная выхаваўчая сіла. Менавіта таму ... Падрабязней »

Стаць героем можа кожны

Мабыць, няма ніводнай школы, у якой бы не праводзіліся класныя гадзіны па прафілактыцы правапарушэнняў. На гэтых занятках абавязкова прысутнічаюць супрацоўнікі органаў унутраных спраў, якія пужальна-папераджальным тонам прыводзяць статыстыку правапарушэнняў сярод непаўналетніх, а таксама медыкі, якія расказваюць пра шкодныя звычкі і дэманструюць слайды з лёгкімі і зубамі курцоў, непрыязнымі тварамі алка- і нарказалежных. Педагогі ставяць чарговую птушачку ў плане мерапрыемстваў па ... Падрабязней »

Вылеціць — не зловіш

Курэнне — не самая распаўсюджаная шкодная звычка. Дым цыгарэт з ментолам або проста дым цыгарэт, па статыстыцы, любіць удыхаць і выпускаць толькі кожны трэці дарослы жыхар Беларусі. А вось выпускаць са сваіх вуснаў “моцнае слоўца” час ад часу даводзіцца практычна кожнаму беларусу. Яшчэ чытаць як след не навучыўся, а ўжо брыдкасловіць — з падобнымі індывідыумамі працаваў кожны класны кіраўнік. Як ... Падрабязней »

Вольны час з карысцю

Навучальны год для сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пачаўся надзвычай ярка і насычана. Акрамя традыцыйнага Рэспубліканскага тыдня ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, нас чакаў фінал Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”. Пра далейшае развіццё айчыннай сістэмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, пра яе матэрыяльныя, інтэлектуальныя, творчыя рэсурсы даведаемся ад намесніка ... Падрабязней »

Разам у свята

Летні адпачынак бывае розным, асабліва калі ён сямейны. Дзеці з бацькамі едуць на мора, адпачываюць у аздараўленчых лагерах, санаторыях, адпраўляюцца разам у лес, парк ці на вадаём. Але многія дзеці застаюцца ў горадзе, таму што бацькі працуюць або проста не маюць магчымасці нікуды выехаць разам. Як зрабіць летні адпачынак сямейным, ведаюць у сталічнай школе № 34. Сёлета тут стартаваў пілотны ... Падрабязней »

Супрацоўніцтва і сумесная творчасць

Без дапамогі сям’і школа не можа забяспечыць высокіх вынікаў навучання і выхавання дзяцей. Дасягнуць паўнавартаснага развіцця асобы кожнага вучня магчыма толькі пры ўмове адзінства дзеянняў педагогаў і бацькоў, іх узаемаразумення і ўзаемадапамогі адно аднаму. Такога меркавання прытрымліваюцца ў яслях-садзе — сярэдняй школе № 44 Магілёва. — Сям’я — гэта самае важнае, што ёсць у дзіцяці. Без прыцягнення сям’і немагчыма вырашыць ... Падрабязней »

Лета з сям’ёй

Сакрэт якаснага летняга адпачынку даволі просты: самыя любімыя, самыя доўгачаканыя канікулы трэба праводзіць з душой (займацца справамі, якія табе па душы, адпачываць там, дзе на душы спакойна). Гэта што тычыцца пытання “Як?”. Не менш важна знайсці правільны адказ і на пытанне “З кім?”. Сакрэт якаснага летняга адпачынку тут таксама даволі просты: самыя любімыя, самыя доўгачаканыя канікулы трэба праводзіць з калегамі, ... Падрабязней »

Традыцыі нетрадыцыйнай медыцыны

Пра тое, што расліны не толькі радуюць вока, але і лечаць, мы даведваемся яшчэ з маленства, калі па парадзе бацькоў прыкладваем да разбітага калена лісток трыпутніку, а прастуду выганяем чаем з ліпы. Потым мы ўсведамляем, што ў раслінным свеце ёсць сродак ад любой хваробы, толькі вось разабрацца ў ім без інструкцыі складана. Таму, ідучы па самым простым шляху, часцей за ... Падрабязней »