Архіў катэгорыі : Актуальна

Мяшочак дабра

Доўгі час слова “міласэрнасць” у нашым грамадстве лічылася амаль старарэжымным. Быццам маюць патрэбу ў літасці і спагадзе слабыя і прыніжаныя, тады як мы моцныя і ўсёмагутныя. У наш час многія бацькі баяцца выхоўваць дзяцей добрымі і міласэрнымі, бо думаюць, што, калі дзеці вырастуць, ім будзе цяжка, яны не змогуць пастаяць за сябе. Але трэба памятаць: добрым і міласэрным лягчэй жыць, ... Падрабязней »

Стыль жыцця — прыродазберажэнне

Гісторыя арганізаванага Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя штогадовага Рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага пачынаецца з 2013 года, і штогод пераможцамі становяцца прадстаўнікі Віцебскай вобласці. Прычым з чатырох лідараў трое — настаўнікі біялогіі, а трое жывуць і працуюць на Шаркаўшчыне. Пачала трыумфальную эстафету Марына Фёдарава з Германавіцкай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна. Праз год першынство пацвердзіў яе знакаміты зямляк ... Падрабязней »

Арыенціры суботняга адпачынку

Завяршэнне конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня не азначае, што цяпер педагогі могуць выдыхнуць і даць сабе слабінку. Хутчэй наадварот — пазнаёміўшыся з творчымі знаходкамі сёлетніх пераможцаў, хочацца іх пераўзысці ўжо ў найбліжэйшыя суботы. Каб скіраваць творчыя намаганні педагогаў, для куратараў выхаваўчага кірунку ўсіх рэгіёнаў і Мінска, у прыватнасці супрацоўнікаў інстытутаў развіцця адукацыі, кіраўнікоў выхаваўчага кірунку ў ... Падрабязней »

Іўеўскі памідор

Іўе — адзін з дзівосных гарадоў Беларусі. Калі сучасная Беларусь славіцца чысцінёй, то Іўеўскі край здаўна славіўся сваімі агародніннымі традыцыямі. Зарадзілі іх татары, якія спрадвеку жывуць тут, а затым да гэтай справы далучыліся і астатнія мясцовыя жыхары. Зараз у прыватным сектары Іўя цяжка знайсці падворак, дзе б не было цяпліцы. Вырошчванне агародніны, сярод якой галоўную ролю адыгрывае памідор, для многіх ... Падрабязней »

Родны мой горад, любоў мая…

Калі дзіцяці спаўняецца два гады і бацькі пачынаюць разам з ім актыўна падарожнічаць, прычым не толькі па Беларусі, калі кожныя выхадныя з году ў год тата і мама знаёмяць яго з чароўным светам музеяў, актыўна наведваюць мастацкія галерэі, выставы, калі на ноч разам з казкамі чытаюць легенды і паданні беларускай сталіцы — кім вырасце дзіця? Правільна: краязнаўцам. Такім жа апантаным ... Падрабязней »

“Марозны” анонс зімовых канікул

Многім дзецям майго пакалення часцей у дом прыносілі свята і падарункі таты ў чырвоных футрах і з белымі бародамі. У школу падарункі прыносілі фізрукі (гэта выдавалі кеды пад іх футрам), настаўнікі працоўнага навучання, а навучэнцы школ, дзе мужчыны-педагогі — рэдкасць, на штучна басавітае прывітанне “дзеда” адказвалі: “Добры дзень, Марыя Іванаўна!” Ці то барада так маскіравала, ці то мы такія даверлівыя ... Падрабязней »

Zimowe krajobrazy

Велічны Вавель, брукаваныя вулачкі Любліна і Кракава — гэта яшчэ што! Поле, зімовае польскае поле… Задуменнае, з бясконцымі ўзгоркамі, незвычайнымі геаметрычнымі ўзорамі і незлічонымі статкамі казуль. Польскім полем хочацца любавацца, яго хочацца фатаграфаваць, хочацца, каб аўтобус бясконца вёз цябе сярод маляўнічых даляглядаў. Поле, зімовае беларускае поле… Хіба ты менш маляўнічае? Хіба твая прыгажосць і дагледжанасць не варты самых узвышаных слоў? ... Падрабязней »

Глабальная сетка за 45 хвілін

“Ну ўсё, хопіць плакаць! Хутка аддам табе тэлефон!”— гаворыць мой знаёмы свайму трохгадоваму сыну, падняўшы трубку, а потым мне тлумачыць, што хлопчык па галасавым пошуку ў мабільніку знайшоў любімы мультфільм акурат за хвіліну да майго званка. Ці трэба дазваляць малому карыстацца мабільным — асобнае пытанне, а вось той факт, што з гаджэтамі і інтэрнэтам дзіця так ці інакш сустракаецца яшчэ ... Падрабязней »

Наперагонкі са смерцю

За апошнія гады свет накрыла адрэналінавае цунамі. Штодзень у сацыяльных сетках з’яўляюцца новыя фота і відэа “подзвігаў” экстрэмалаў. Калі вы не ведаеце, што такое руфінг, зачэпінг, скайуокінг, дыгерства, бейсджампінг, акрастрыт, — вы не ведаеце моладзь. Спускацца пад зямлю і чапляцца за электрычкі, узбірацца на дахі і скакаць адтуль, наўмысна наносіць сабе парэзы і перакрываць дыханне — варыянтаў паказытаць сабе нервы ў ... Падрабязней »

Здароўе зберагу — сабе дапамагу

Акрамя нанясення непапраўнай шкоды здароўю тых, хто курыць, курэнне запавольвае асобасны і маральны рост дзяцей і падлеткаў. Прафілактыка курэння — актуальная тэма. Лічу, што асновы прапаганды здаровага ладу жыцця павінны закладвацца з малодшага школьнага ўзросту. Працуючы больш за 10 гадоў па тэхналогіі “Крок за крокам”, пераканалася ў тым, што педагагічны саюз настаўнікаў і бацькоў — магутная выхаваўчая сіла. Менавіта таму ... Падрабязней »