Архіў катэгорыі : Актуальна

“Раўняйся!”, “Смірна!”, “Выдатна адпачыць!”

Калі ў гэтыя спякотныя дні вы сустракалі на сталічных вуліцах і праспектах юнакоў і дзяўчат, апранутых не ў шорты і майкі, а ў строгую ваенную форму, не здзіўляйцеся: гэта ўдзельнікі Рэспубліканскага злёту абаронна-спартыўнага профілю для навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах (клубы) ваенна-патрыятычнай накіраванасці. З 15 па 23 ліпеня Міністэрства адукацыі, Міністэрства абароны, аддзяленне краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства ... Падрабязней »

А мы ў Мінск, у Палац краязнаўства!

Для 107 актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і 14 іх педагогаў пачатак ліпеня быў асабліва насычаным на краязнаўчыя і ваколкраязнаўчыя падзеі: з 4 па 12 ліпеня яны адпачывалі ў рэспубліканскім профільным аздараўленчым летніку, што ладзіўся на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Для тых, хто ніводнага дня не ўяўляе без спазнання таямніц роднага краю, ... Падрабязней »

Паднябесны сакрэт раўнавагі і спакою

Для таго, каб павысіць узровень ведаў беларускіх школьнікаў па кітайскай мове, а таксама пазнаёміць іх з традыцыямі і культурай далёкай Паднябеснай краіны, Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА арганізавала “Мост кітайскай мовы і культуры”. Менавіта такую назву атрымаў лінгвістычны лагер, які з 14 па 22 чэрвеня дзейнічае ў Радашковічах. Праект “Мост кітайскай мовы і культуры” быў створаны Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА сумесна ... Падрабязней »

Мінулага таямніцы на вуліцах сталіцы

Нядаўна на вуліцах Мінска прайшла інтэрактыўна-пазнавальная гульня-квест “Таямніцы мінулых дзён”. Яе ініцыятарамі выступілі ўдзельнікі праекта “Сацыяльныя інтэрны” Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”. Новы IV сезон праекта стартаваў у сакавіку 2014 года. Гэта выдатная магчымасць для моладзі атрымаць першы прафесійны вопыт, самарэалізавацца і адкрыць для сябе свет нефармальнай адукацыі. Праект пачаўся зусім нядаўна, але маладыя і мэтанакіраваныя ўдзельнікі здолелі ... Падрабязней »

Права на канфідэнцыяльнасць супраць права на жыццё

У мінулым годзе група экспертаў “Лабараторыі Касперскага” прызнала“УКантакце” самай небяспечнай сацыяльнай сеткай для дзяцей, якая аказалася лідарам па ўтрыманні і даступнасці шкоднага зместу сярод іншых вядомых сетак. Падчас даследаванняў, якія доўжыліся на працягу тыдня, эксперты высветлілі, што падлетак, які праводзіць свой час у гэтай сацыяльнай сетцы, мае ўсе магчымасці сутыкнуцца з ашуканцамі, педафіламі, можа быць запужаны і падвергнуты маральнаму насіллю. ... Падрабязней »

Школа — самае канфліктнае асяроддзе?

Школьная медыяцыя — паняцце дастаткова новае для нашай сістэмы адукацыі. На практыцы гэта вырашэнне школьных канфліктаў з удзелам незалежнага трэцяга боку, а іменна медыятара, які кіруе зносінамі і перагаворамі, выступаючы за добраахвотнае прыняцце рашэнняў удзельнікамі спрэчкі. І, як заўсёды, новае выклікае больш пытанняў, чым адказаў. Быць ці не быць? Чым павернецца для практыкаў прыняты Закон “Аб медыяцыі”? Наколькі новы спосаб ... Падрабязней »

Паравозік са Смаргоні

Тое, што школа павінна выхоўваць дзіця ў цеснай сувязі з яго бацькамі, ніколі не выклікала ў педагогаў сумненняў. Ды і бацькі, на першы погляд, ужо згадзіліся. Але на практыцы, акрамя бацькоўскіх сходаў, яны рэдка ідуць у школу. І педагогі, спрабуючы вырваць хоць на гадзінку татаў і мам з імклівага жыццёвага віру, уключыць іх у школьнае дзіцячае жыццё, вельмі часта прайграюць ... Падрабязней »

Пра серыял у рэжыме анлайн і інтэрнэт-рэсурсы

Школьная субота — словазлучэнне, якое для ўсіх ужо стала прывычным. Здаецца, не так даўно гэтае новаўвядзенне выклікала хвалю эмоцый як у педагагічным асяроддзі, так і за яго межамі. Сёння на многія пытанні ёсць адказы, пацверджаныя жыццём. У школу, дзе працуюць таленавітыя педагогі, дзеці не проста ідуць, яны прыводзяць з сабой бацькоў. Нядаўна на базе Нацыянальнага дзіцячага аздараўленча-адукацыйнага цэнтра “Зубраня” прайшоў заключны ... Падрабязней »

Дадатковая адукацыя: сістэме неабходны “самародкі”

Нядаўна ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбылося пасяджэнне рэспубліканскага метадычнага аб’яднання педагагічных работнікаў мастацкай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Арганізацыя адукацыйнай дзейнасці: педагагічныя арыенціры”. У форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў дадатковай адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны. Сустрэча дазволіла спецыялістам не толькі падзяліцца вопытам і намеціць новыя шляхі развіцця, але і абмеркаваць самыя набалелыя пытанні. Метадычныя аб’яднанні, у прыватнасці, рэспубліканскага ўзроўню, ... Падрабязней »

В.В.ЯКЖЫК: “Сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі — гэта своеасаблівы небасхіл, на якім кожны год з’яўляюцца новыя зоркі”

У пачатку верасня ў краіне традыцыйна праходзіў Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Удзел у гэтай маштабнай акцыі прынялі тысячы педагогаў, дзясяткі тысяч навучэнцаў і іх бацькоў. На працягу сямі дзён цэнтры турыстычна-краязнаўчага, эколага-біялагічнага, тэхнічнага, мастацкага профілю прэзентавалі кірункі сваёй дзейнасці, знаёмілі з работай аб’яднанняў па інтарэсах. Чым сёння жыве сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі? Якія змены чакаюць ... Падрабязней »