Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Руль, газ, тормаз? Не. Пульт, выключальнік, кнопка!

Аўтамадэлі, трасы, гонкі, мноства сапернікаў, абласныя спаборніцтвы, канкурэнцыя, увага, хуткасць. Спорт ёсць спорт. Заўсёды цікавы, захапляючы і эмацыянальны, нават калі ён невялікі, нават калі занадта маленькі (па памеры мадэлей). Вітайце: аўтамадэлізм. Прыйшоў з Захаду Першую трасу для аўтамадэлей пабудавалі ў 1948 годзе ў Англіі. Трасавы мадэлізм пачаў развівацца ў ЗША, Францыі, ФРГ, крыху пазней — у Венгрыі, Чэхаславакіі, Польшчы, Югаславіі і ... Падрабязней »

“Задача трэнера — не быць ідэальным, а імкнуцца да ідэалу”

Перамога Аргенціны над ФРГ у фінале чэмпіянату свету па футболе, атрыманне Цінай Цёрнер зоркі на Галівудскай алеі славы, запуск арбітальнай станцыі “Мір” — усё гэта адбылося ў 1986 годзе. А яшчэ гэта год заснавання мінскага клуба спартыўнага бальнага танца “Іскрынка”, які пазней стаў “Мэтай”. Такая падзея па колькасці ашчасліўленых людзей мае права стаяць у адным шэрагу з папярэднімі. Асобы клуба ... Падрабязней »

Сем крокаў у прафесію

Праблема прафесійнага самавызначэння заўсёды была надзвычай важнай як для кожнага канкрэтнага чалавека, так і для ўсяго грамадства ў цэлым. Толькі праца ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі прыносіць чалавеку задавальненне ад зробленага, і ў выніку грамадства атрымлівае  прафесіянала высокага класа. З улікам спецыфікі Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, шматпрофільнасці дзейнасці ўстановы, педагагічным калектывам была распрацавана мадэль прафесійнага станаўлення асобы ... Падрабязней »

Мелодыя цела

Калі ў ката Матроскіна пашпарт — гэта вусы, лапы і хвост, то ў бітбоксераў — гэта, так бы мовіць, рот, язык і вусны. Дзякуючы ўсяго тром кампанентам, яны ўмеюць ствараць музыку, якая пракачае не горш за хіп-хоп. Гэты матэрыял пра тых, для каго музычны інструмент не тое, што ты купіў у магазіне, а тое, што ты сам змог у сабе ... Падрабязней »

Сумясціць карыснае з цікавым

Такую магчымасць дае маладым валанцёрам са многіх краін свету з гэтага года праграма “Еўрапейскі корпус салідарнасці”. Гэта працяг добра вядомай праграмы “Еўрапейская валанцёрская служба”, якая дапамагла тысячам маладых людзей паваланцёрыць у краінах Еўрасаюза і не толькі. Пра тое, якія гарызонты раскрывае перад удзельнікамі праект, даведваемся ў Лізе дабравольнай працы моладзі. — Гэта частка праграмы Еўрасаюза “Эразмус +”, якая доўжылася з 2014 ... Падрабязней »

Распрастай свае “крылы” ў “Зубраняці”

Валанцёрства набыло ў Беларусі небывалы размах. Нехта ўпершыню становіцца добраахвотнікам, нехта дапамагае рэалізоўваць буйныя рэспубліканскія і міжнародныя мерапрыемствы, якія праходзяць у нашай краіне, нехта ўдзельнічае ў замежных валанцёрскіх праграмах. Валанцёрства з’яўляецца не проста кірункам дзейнасці, а ладам жыцця, які захоўвае ў сабе дапамогу тым, хто адчувае ў гэтым патрэбу, новыя знаёмствы з людзьмі, якія падзяляюць агульныя каштоўнасці, цікавыя прыгоды і ... Падрабязней »

Хвіліна славы для моладзі

Беларусь распачынае новы рэспубліканскі праект “Маладзёжная прэмія”. Па выніках кожнага года свае ўзнагароды будуць атрымліваць тыя маладыя людзі, якія ярка праявілі сябе ў івэнт-індустрыі, музыцы, фота і відэа, харэаграфіі, дызайне, экалогіі, ІТ і іншых сферах. Першую “Маладзёжную прэмію — 2019” хлопцы і дзяўчаты з усёй краіны атрымалі ў панядзелак у Мінску, у канцэртнай зале Prime Hall. Новы праект нарадзіўся ў ... Падрабязней »

Філасофія руху

Чым далей па вучэбнай лесвіцы, тым менш вольнага часу застаецца. Заняткі, падрыхтоўка да семінараў, залікаў, іспытаў, напісанне курсавой ці дыплома. У Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры спіс папаўняецца яшчэ і трэніроўкамі. Але студэнтаў гэта не пужае. Яны ўсё роўна знаходзяць час на хобі. Хаця ў некаторых выпадках межы сціраюцца: мабыць, гэта ўжо не хобі, а занятак усяго  жыцця? “У каморцы, ... Падрабязней »

Што такое хакерспейс

Калі робататэхнікай ці тэхнічнай творчасцю хочуць займацца дзеці, выбар у іх вялікі: цэнтры і палацы, прыватныя курсы і факультатывы ў школе. Але пасля 17—18 гадоў шляхоў становіцца значна менш. Куды накіравацца, каб асвоіць новую справу не як прафесію, а для сябе? Дзе займацца, напрыклад, канструяваннем ці работай з металам? Такарны станок дома не ўстановіш. Хакерспейсы — некамерцыйныя прасторы для творчасці, ... Падрабязней »

Подых стагоддзяў

Многія з нас у дзяцінстве зачытваліся гістарычнымі раманамі, на памяць ведалі фільмы пра мушкецёраў, вікінгаў і інш. Дзяўчынкі, размалёўваючы алоўкамі папяровыя гармонікі-вееры, марылі хоць разок абмахнуцца імі на сапраўдным балі, дзе гучыць старажытная музыка і ўсе паненкі ў доўгіх пышных сукенках. Хлопчыкі, узброіўшыся нязграбнымі пластмасавымі ці кардоннымі шпагамі, выклікалі на дуэль сваіх сяброў, але па-сапраўднаму адчуць сябе адважнымі рыцарамі так ... Падрабязней »