Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Папяровы снегапад

Хто з нас не памятае яркія моманты з дзяцінства, калі, рыхтуючыся да Новага года, мы выразалі з белага ліста паперы сняжынкі? Гэта і былі нашы першыя выцінанкі. Аднак толькі адзінкі становяцца майстрамі ў гэтым напрамку дэкаратыўнага мастацтва дзякуючы свайму таленту і ўпартай працы, жаданню ствараць, невычэрпнай фантазіі і цярпенню. Як, напрыклад, удзельнікі адкрытага гарадскога конкурсу майстроў мастацтва выразання з паперы ... Падрабязней »

Чыста там, дзе прыбіраюць

Наша краіна славіцца чысцінёй населеных пунктаў, прыгажосцю прыроды, маляўнічасцю краявідаў. За гэтай чысцінёй, якой так часта захапляюцца замежныя госці, стаіць штодзённая праца работнікаў камунальных службаў, лясной і сельскай гаспадаркі, а таксама валанцёраў. Нехта па прафесійных абавязках, а нехта і па закліку сэрца вымятае, выграбае, збірае штогод у месцах масавага адпачынку тоны смецця і пры гэтым, безумоўна, спадзяецца, што нашы грамадзяне, ... Падрабязней »

Вучыць думаць, верыць у сябе

У заключным этапе Рэспубліканскага конкурсу “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” прыняў удзел 21 канкурсант з усіх куточкаў краіны. Яны прайшлі псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, прэзентавалі педагагічнае крэда, абаранілі адукацыйны метадычны комплекс, правялі адкрытыя заняткі з незнаёмай аўдыторыяй. Пераможцам стаў Сяргей Яўгенавіч Вераціла, педагог Лідскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Інтэлектуальныя гульні”. Стальная логіка “Гульня ... Падрабязней »

Творчы погляд на айкідо

Педагог — гэта цэлы свет, які хавае ў сваіх глыбінях мноства абліччаў. Менавіта такімі словамі пачынаў творчую самапрэзентацыю Максім Валер’евіч Калтыгін, які па выніках конкурсу атрымаў дыплом лаўрэата І ступені, прадстаўляючы аб’яднанне па інтарэсах “Айкідо” Цэнтра дадатковай адукацыі “Маяк” Ленінскага раёна сталіцы. І трэба сказаць, “цэлы свет” — гэта якраз пра яго. Максім Валер’евіч не толькі майстар айкідо, ён яшчэ ... Падрабязней »

Магія аўтэнтыкі

Апошнім часам ва ўстановах дадатковай адукацыі Беларусі адкрываецца шмат студый і аб’яднанняў па інтарэсах па сучасных і традыцыйных замежных відах дэкаратыўнай творчасці: турэцкі роспіс па вадзе — эбру, індыйскі роспіс цела хной — мехендзі, заходнееўрапейскае аздабленне выразкамі — скрапбукінг, вясёлкавая паператворчасць па-галандску — айрыс фолдынг і інш. Яны карыстаюцца вялікім попытам у дзяцей, бо пазнаваць усё новае — у іх ... Падрабязней »

Журналісцкі мікс — тры крокі ў прафесію

Гавораць, кожнаму часу — свае прафесіі. Тое, што адны з іх больш запатрабаваныя, іншыя знікаюць увогуле, — натуральная з’ява. Але сярод іх ёсць і такія прафесіі, якія папулярныя ва ўсе часы. На факультэце журналістыкі традыцыйна высокія конкурсы, з году ў год павялічваецца колькасць гурткоў па журналістыцы, ледзь не кожная школа і ўстанова дадатковай адукацыі выпускае ўласную газету, апошнія гады актыўна ... Падрабязней »

Вось якія гузікі!

Калі з добрым чалавекам не грэх яшчэ раз павітацца, то пра добрага краязнаўцу (тым больш лаўрэата ІІІ ступені Рэспубліканскага конкурсу “Педагог года ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”) не грэх яшчэ раз напісаць. З кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Пошук” Нараўлянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Васілём Васільевічам Чайкай у “Настаўніцкай газеты” даўняе сяброўства. Педагог неаднаразова дзяліўся з нашымі чытачамі ... Падрабязней »

Раз, два, тры — гані!

У фінальным этапе конкурсу былі прадстаўлены ўсе напрамкі дадатковай адукацыі, у тым ліку тэхнічная творчасць. Адразу тры педагогі-тэхнікі змагаліся за званне лепшага: кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Трасавы аўтамадэлізм” Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Аляксандр Мікалаевіч Скалабан, “Асновы радыёкіруемых аўтамадэлей” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Раман Русланавіч Гудзь і “Авіямадэльны” шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і ... Падрабязней »

Вецер у спіцах, карта ў руках

Спачатку невялікая загадка: бяжыць-бяжыць, у руцэ карта дрыжыць, стрэлка компаса круціцца. Хто гэта? Здагадаліся? Правільна, спартыўны арыенціроўшчык. І яшчэ адна: пакруціў педалі, пакруціў руль, праехаў, спыніўся, вады глытнуў, агледзеўся, карту дастаў, сабраўся з сіламі, да пікета памчаў. Пра каго гэта? Правільна, пра велаарыенціроўшчыка. Так, не здзіўляйцеся, ёсць такое слова і ёсць такія людзі. Велаарыенціроўшчык — ён жа спартсмен, ён жа ... Падрабязней »

Да мяне, Мухтар

Вось ужо два з паловай гады ў Гомельскім абласным эколага-біялагічным цэнтры дзяцей і моладзі працуе аб’яднанне “Юны кінолаг”, аналагаў якога пакуль у краіне няма. Наведваюць яго амаль 30 падлеткаў. Прыйшоўшы сюды аднойчы, ні адно дзіця не пакінула аб’яднанне, не прайшоўшы поўны курс навучання. Унікальнае аб’яднанне Упершыню пра аб’яднанне юных кінолагаў у Гомелі я пачула, гуляючы з пляменнікам на дзіцячай пляцоўцы. ... Падрабязней »