Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Керамічныя мары

“Добры дзень! У мяне новы поні!” — з парога дзеліцца творчымі вынікамі ўчарашняга вечара Мілана. “Я сёння Т-34 з шамоту ляплю!” — не паспеў нават дзверы зачыніць Максім. “А дзе глазура?” — наспех завязвае фартух навыварат Міша. Сталічны Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Маяк” збірае тых, хто не баіцца бруду, каб атрымаць асалоду ад творчасці. Дзясяты год узначальвае калектыў апантаных ... Падрабязней »

Клей, нажніцы і папера

Робаты, якія спраўна рухаюцца з пункта А ў пункт Б; квадракоптары, якія здольны пралятаць па адмысловай траекторыі; мадэлі гоначных балідаў, што разганяюцца да хуткасці сапраўдных аўтамабіляў; адмысловыя дэталі, створаныя на 3D-прынтары; дадаткі для мабільных прылад, распрацаваныя юнымі праграмістамі, — усё гэта і ёсць сучасная тэхнічная творчасць. Дакладней, яе вяршыні. А вось ля падножжа гэтых вяршынь ляжаць самыя простыя нажніцы, папера ... Падрабязней »

Інавацыі ў фарбах

Усе дзеці любяць маляваць. Але маляванне алоўкам, пэндзлем патрабуе высокага ўзроўню валодання тэхнікай, сфарміраваных навыкаў і прыёмаў, асвойваць якія часам, асабліва пасля напружанага школьнага дня, малодшым дзецям даволі складана. Акрамя таго, часта няспеласць гэтых навыкаў хутка адварочвае юнага творцу ад мальберта, бо яго малюнак атрымліваецца няправільным, не такім, якім ён яго ўяўляў. Святлана Шыпілава, педагог дадатковай адукацыі, загадчык студыі выяўленчага ... Падрабязней »

Марозная кар’ера, снежнае амплуа…

Хоць зіма ніяк не хоча ўзяць краіну ў свае абдымкі, усё ж каляндар 2018 года хутка перагорне свае апошнія старонкі. А значыць, надыходзіць час для казкі, чараўніцтва і навагодняй феерыі. І якім будзе для дзяцей гэты час, з якім настроем пройдуць іх канікулы, вызначаць тыя, без каго свята не адбываецца. Прыадкрыць кулісы навагодніх прэм’ер дапамог VII Рэспубліканскі агляд-конкурс Дзядоў Марозаў ... Падрабязней »

Пазлспорт — гульня для будучых бізнесменаў

Сярод маладых прадпрымальнікаў сёння модна валодаць тэорыяй рашэння вынаходніцкіх задач, умець кантраляваць і размяркоўваць свае рэсурсы і заўсёды шукаць шлях да максімальнай выгады і эфектыўнасці. Коўчы па бізнес-ашчаднасці і вынаходніцкім мысленні вучаць адаптавацца да любых умоў працы і мысліць нестандартна, выконваючы простыя заданні. Аказваецца, навучыцца гэтаму можна яшчэ ў дзяцінстве, напрыклад, з дапамогай рэдкага сёння інтэлектуальнага спаборніцтва — пазлспорту. Адраджаюць ... Падрабязней »

Конкурс “Патрыёт.by” падвёў вынікі.

Рэспубліканскі конкурс камп’ютарных распрацовак патрыятычнага напрамку “Патрыёт.by” падвёў вынікі ў лістападзе. Юныя праграмісты з усёй краіны прадставілі прэзентацыі, сайты, праграмы, якія дапамагаюць вывучаць іх малую радзіму. Складаная графіка і анімацыя, прадуманыя гульнявыя сюжэты і, канечне, выхаваўчая каштоўнасць праектаў уражваюць. Каб даведацца больш пра камп’ютарную творчасць, мы пазнаёміліся з пераможцамі конкурсу. Кузня IT-талентаў у Полацку Першае месца ў намінацыі “З чаго пачынаецца Радзіма?” заняла работа ... Падрабязней »

Ахоўнікі лясоў і ласосяў

Кожны раз, калі збіраюся ў сельскую школу, асабліва ў глыбінцы, каб азнаёміцца з вопытам у экалагічным кірунку, паездку чакаю з асаблівым нецярпеннем, бо, як правіла, там я чарговы раз пераканаюся, што з імпэтам можна вывучаць і захоўваць прыроду, толькі калі твой дом абступаюць не праспекты і шматпавярховікі, а родныя лясы, лугі і рэкі. Менавіта такой выдалася паездка ў Варнянскі яслі-сад ... Падрабязней »

Вучняў рассадзіць… камп’ютар

У пачатку навучальнага года з праблемай рассадкі вучняў сутыкаецца кожны класны кіраўнік. І звычайна не раз да яе вяртаецца. Маша пасварылася і больш не жадае сядзець з Пецем, Васю выпісалі акуляры з рэкамендацыяй сядзець на сярэднім радзе, а Віця так хутка падрос, што маленькая Каця за ім нічога не бачыць. І вось настаўнік зноў дастае сваю “вышэйшую матэматыку” — схему ... Падрабязней »

“Guru будучыні”: хайтэк, крыптавалюты, блогінг

Канферэнцыя для падлеткаў “Guru будучыні” прайшла ў Мінску ў межах Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва. Самыя маладыя бізнесмены ў сферы высокіх тэхналогій расказалі пра свае шляхі да поспеху і паразважалі пра кар’ерныя перспектывы ў ХХІ стагоддзі. Канферэнцыя была падзелена на чатыры тэматычныя блокі. Першы быў прысвечаны бізнесу, які маладыя вынаходнікі заснавалі ў галіне STEM. 17-гадовы Вадзім Бабкоў расказаў пра стварэнне робата для ... Падрабязней »

“Зялёныя школы” для дашкалят

Рэспубліканскі экалагічны адукацыйны праект “Зялёныя школы” пашыраецца — цяпер да яго далучаюцца і ўстановы дашкольнай адукацыі. Семінар для 70 педагогаў, якія працуюць з дзецьмі 5—7 гадоў у дзіцячых садках краіны, прайшоў днямі на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У межах сустрэчы педагогі змаглі ацаніць вынікі рэалізацыі экалагічнай праграмы “Зялёныя школы” ў Беларусі, абмяняцца вопытам, напрацоўкамі і намеціць далейшы экалагічны курс сваіх ... Падрабязней »