Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Пра сакрэты экасвету

Чым з карысцю для сябе і планеты заняцца ў вольны час? Як педагогу ва ўмовах дэфіцыту часу павысіць узровень экалагічных ведаў? Ці можна стаць эколагам, будучы школьнікам? Можна, калі стаць анлайн-студэнтам. Не так даўно ў Беларусі была запушчана першая дыстанцыйная школа па экалагічна дружалюбным ладзе жыцця. Для “паступлення” на адукацыйны курс трэба было ўсяго толькі зарэгістравацца на сайце study.ecoidea.by, іншых ... Падрабязней »

Пластылінавая анімацыя

Экалагічнае выхаванне з кожным годам набывае ўсё большую актуальнасць і маштаб. Каб выхоўваць у дзецях беражлівыя адносіны да прыроды, дарослыя даюць волю сваёй фантазіі: складаюць экалагічныя казкі, вершы, пішуць песні, ладзяць конкурсы па зборы макулатуры і выкарыстаных батарэек, робяць павучальныя тэлеперадачы. А на Гомельшчыне прапанавалі вучыць дзяцей берагчы прыроду праз мультфільмы, прычым вучыць тэлегледачоў узяліся іх жа равеснікі. Дзіцячая анімацыйная ... Падрабязней »

Семежаўскія цары — Каляды гаспадары!

Канец снежня, а за акном па-ранейшаму туман, слота, мокры снег, дождж… Старшакласнікі Семежаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя М.С.Высоцкага Капыльскага раёна Мінскай вобласці спадзяюцца, што сапраўдная зіма ўсё ж запануе на нашай зямлі. Абавязкова прыйдуць Каляды, маразы, з’явяцца гурбы снегу. І вось тады, па даўняй семежаўскай традыцыі, вучні апрануць арыгінальныя касцюмы, узброяцца драўлянымі шаблямі і пойдуць па вёсцы людзей ... Падрабязней »

Белы снег і моцны лёд, каб адправіцца ў паход

Выявы маляўнічай Браслаўшчыны можна знайсці на розных сайтах. Азёры, рачулкі, аграсядзібы, помнікі архітэктуры, сфатаграфаваныя ў самых незвычайных ракурсах, нібыта гавораць: “Калі ласка, у наш азёрны край”. Вось толькі запрашэнне гэтае разлічана ў асноўным на летні перыяд. Канечне, па сусветнай павуціне “гуляюць” і фотаздымкі зімовай Браслаўшчыны, аднак яны не ў такой колькасці, як летнія, ды і глядзяцца не так ярка і ... Падрабязней »

Невыносная лёгкасць ірландскага танца

У студыі ірландскага танца “Фенікс” Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска ўжо рыхтуюць навагоднія падарункі. Зусім хутка іх збяруць у адзін вялікі мех, а потым здарыцца цуд — з меху можна будзе выцягнуць любы пакуначак і разгортваць яго з заміраннем сэрца, чакаючы, што там. З кожным годам у студыі нараджаюцца свае традыцыі. Напрыклад, праз некалькі дзён дамашнія ... Падрабязней »

Па гарачым снезе

Зіма паспела парадаваць нас першым снегам. Некага гэта прымусіла апрануць яшчэ больш цёплае адзенне, а некага распрануцца зусім. Менавіта са з’яўленнем пушыстага снежнага покрыва адкрываецца сезон зімовага загартоўвання ў сталічным ліцэі № 2, пасля пачатку якога жыхары суседніх дамоў са здзіўленнем назіраюць за снежнымі “маржамі”. Мы не маглі прапусціць такой знакавай падзеі. Ну а для таго, каб перадаць нашым чытачам ... Падрабязней »

Пад ветразем сям’і

Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” ужо даўно зарэкамендаваў сябе ў Мінску як месца сямейнага адпачынку. Цэлы комплекс адукацыйных, выхаваўчых, культурна-забаўляльных праграм і праектаў рыхтуецца тут і для дзяцей, і для іх бацькоў. Да таго ж таты і мамы дапамагаюць іх арганізоўваць. А нядаўна яны прынялі ўдзел у новым сямейным праекце “Сакрэт гасціннасці”, аўтарам якога стала загадчыца харэаграфічнага аддзялення ... Падрабязней »

Дзе вы, гены геніяльнасці?

За апошнія гады юныя даследчыкі яшчэ больш памаладзелі: навуковыя работы цяпер паспяхова праводзяць не толькі малодшыя школьнікі, але нават і дашкольнікі. Безумоўна, памочнікамі і дарадцамі для дзяцей становяцца іх настаўнікі. А ці можа стаць іх навуковым кіраўніком тата ці мама? Ці можна праводзіць навуковае даследаванне не ў класе, а на ўласнай кухні? Ці можна наладзіць навуковую дыскусію за сямейнай вячэрай? ... Падрабязней »

Ромбік — слова, крыжык — сказ

Калі б не асветніцкая дзейнасць братоў Кірылы і Мяфодзія, то матэрыялы ў “Настаўніцкую газету”, SMS-кі і лісты сябрам і каханым мы пісалі б, хутчэй за ўсё, на лацініцы. А калі б не было і лацініцы? Як бы мы перадавалі свае думкі, пачуцці, дзяліліся карыснай інфармацыяй? Усё проста: з дапамогай ткацкага станка, ніткі, іголкі — адным словам, тканых і вышываных арнаментаў. ... Падрабязней »

Пэндзлем па комплексах

Ці можаце вы, паважаныя педагогі, успомніць, калі апошні раз адкручвалі баначкі з гуашшу і бралі ў руку пэндзаль? Спытаецеся, навошта гэта вам — матэматыкам, фізікам, філолагам? Так, часам бывае складана знайсці час, каб перадыхнуць, не кажучы ўжо пра творчасць. Такога ж меркавання прытрымлівалася і я, пакуль выпадкова не даведалася пра так званае правапаўшарнае маляванне, якое стала неверагодна папулярным ва ўсім ... Падрабязней »