Архіў катэгорыі : Музейная педагогіка

Любоў і маладзечанскія галубы

Пры характарыстыцы музея арніталогіі “Птушкі і мы” гімназіі № 3 Маладзечна Мінскай вобласці варта некалькі разоў ужыць слова “адзіны”. Па-першае, гэта адзіны ў краіне музей птушак; па-другое, адзіны музей, дзе расказваецца пра гісторыю і традыцыі айчыннай птушкагадоўлі; па-трэцяе, адзіны музей, дзе наведвальнікаў сустракаюць не словамі экскурсаводаў кшталту “добры дзень” або “рады вітаць у нашай зале”, а звонкім шчабятаннем канарэек і ... Падрабязней »

Калі ў Ліможы свеціць сонца…

Самым інтэрнацыянальным беларускім горадам, безумоўна, з’яўляецца Гродна, што пацвярджае хаця б традыцыйны фестываль нацыянальных культур. Калі Гродна — самы інтэрнацыянальны горад, то ў ім, адпаведна, павінна быць і самая інтэрнацыянальная ўстанова адукацыі. І першынство тут належыць ліцэю № 1. Французы, расіяне, літоўцы, палякі, шведы, англічане, ірландцы — усе яны неаднойчы знаёміліся з жыццём ліцэя, абавязкова наведвалі і адну з яго ... Падрабязней »

“Целам з Францыяй, сэрцам з радзімай”

Што аб’ядноўвае аграгарадок Іванск Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці з Польшчай, Галандыяй, Францыяй, Вялікабрытаніяй, Швецыяй і нават Канадай? Сонца, што кожную раніцу ўзыходзіць над беларускімі палямі і галандскім узбярэжжам Паўночнага мора? Месяц, які адначасова свеціць на ціхія іванскія вуліцы і шумныя Елісейскія палі? Ці, можа, сузор’е Вялікай Мядзведзіцы, якім увечары любуюцца жыхары еўрапейскага і амерыканскага кантынентаў? І сонца, і месяц, і ... Падрабязней »

Не спыняйся, ільянскае кола шчасця!

У 2010 годзе двум музеям Ільянскай сярэдняй школы імя А.А.Грымаця Вілейскага раёна было прысвоена ганаровае званне “народных”. Безумоўна, актыўная шматгадовая праца кіраўнікоў і юных экскурсаводаў “Ільянскіх даляглядаў”, “Вілейшчыны літаратурнай” заслужыла такой высокай ацэнкі. Аднак, калі гаварыць шчыра, то ў актыве Ільянскай школы павінна быць не два, а мінімум пяць народных званняў, бо кожны раздзел экспазіцый унікальны і нагадвае асобны музей. ... Падрабязней »

У добрага экскурсавода і сыр смачны

На гэтым тыдні падчас рэспубліканскага краязнаўчага летніка, які праходзіў з 10 па 18 ліпеня на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства для актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, былі падведзены вынікі конкурсу юных экскурсаводаў музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў доўгатэрміновай рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” конкурсам музейнай тэматыкі адводзіцца ... Падрабязней »

На музейным кірмашы

Гісторыка-краязнаўчы, баявой славы, этнаграфічны і нават віртуальны… Вопыт работы менавіта такіх музеяў быў прадстаўлены на сёлетняй выставе “Я — грамадзянін Беларусі”. Кожны наведвальнік на працягу трох дзён мог азнаёміцца з арыгінальнымі экспанатамі, даведацца аб іх прызначэнні, распытаць у педагогаў пра сакрэты стварэння музеяў. Падчас выставы ўзнімаліся і актуальныя пытанні дзейнасці школьных музеяў. Слова экскурсаводам Для педагогаў-музейшчыкаў і вучняў-экскурсаводаў рэспубліканская выстава ... Падрабязней »