Навучэнцы Капаткевіцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна не спяшаюцца дадому пасля ўрокаў — тут яны сваімі рукамі стварылі зялёны аазіс, дзе так прыемна адпачыць ад напружанага школьнага дня. Калі ўдыхаеш водар экзатычных раслін і слухаеш журчанне вады, любую стому як рукой знімае! Школа ў Капаткевічах шмат гадоў вядучая ў экалагічным кірунку. Навучэнцы, ужо толькі пераступаючы яе парог, становяцца ўдзельнікамі вялікай зялёнай каманды, ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае
Галоўнае — ствараць магчымасці
Моцнае здароўе дзяцей пачынаецца з добрай матэрыяльна-тэхнічнай базы. А калі да яе дабавіць сучасны падыход да арганізацыі заняткаў фізічнай культурай, атрымаецца ідэальнае асяроддзе для гарманічнага развіцця падрастаючага пакалення. Спартыўная інфраструктура сярэдняй школы № 45 Магілёва больш нагадвае шматфункцыянальны аздараўленчы комплекс: дзве трэнажорныя залы, футбольнае поле, два басейны, гімнастычная аўдыторыя, шэсць пляцовак для баскетбола і хакейная каробка. Увесь асартымент выкарыстоўваецца ў ... Падрабязней »
Японскі дэтэктыў
Гэта гісторыя с павольным, амаль дэтэктыўным сюжэтам пра тое, як навучэнцы адной школы ў Магілёўскай вобласці шукалі сябе… і адну японскую мастачку… А пачну я свой аповед з відавочнай ісціны: кожны навучэнец у школе — гэта асоба, якая жадае рэалізаваць свае таленты і здольнасці. Адны надзелены музычным слыхам, у другіх — цяга да мастацкай фатаграфіі, трэція любяць спалучаць неспалучальнае з дапамогай спіц ... Падрабязней »
Дыплом за абрэзкі
Дэнім — самая дэмакратычная тканіна ў свеце. Джынсы носяць жабракі і мільянеры, дзеці і пенсіянеры. Блакітныя курткі і камізэлькі ўжо другое стагоддзе не выходзяць з моды… І выносіць іх на сметнік — сапраўднае злачынства… — Прынамсі, для мяне так. Але, калі я пыталася ў вучняў, што яны робяць са старымі джынсамі, якія ўжо працерліся і не прыдатныя для нашэння, чула ... Падрабязней »
Фарфор у фаворы
Стварэнне аўтарскай фарфоравай лялькі заўсёды лічылася вяршыняй майстэрства нават для прафесіянала-лялечніка. Сярод дзяцей жа гэта ўвогуле рэдкасць — уменне трэба назапашваць у шматгадовай практыцы. Ды мала каму па кішэні гэтая справа: кошт на фарфор у магазінах добра збаўляе пыл пакупніка. Але ж у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Навабеліцкага раёна Гомеля гэтыя ўмовы не перашкоды. Гарэзлівыя малышы, сімпатычныя звяркі, гномы, эльфы, драконы, ... Падрабязней »
Цуды дзіцячай батанікі
Да чаго даводзіць дзяцей іх цікаўнасць? Чым заканчваюцца іх навуковыя эксперыменты? І што будзе, калі педагог не адгаворыць дзяцей ад іх смелых, на першы погляд нерэальных, ідэй? У гімназіі № 3 Баранавіч ужо ведаюць адказ — збор ураджаю эксклюзіўнай расліны памітофеля. Гэты гібрыд тамата і бульбы тут вырошчваюць старшакласнікі. І не проста вырошчваюць, але і робяць замах на найлепшую ўраджайнасць, міксуючы розныя гатункі вяршкоў і карэньчыкаў. ... Падрабязней »
Сакрэты рэха
Калi вам даводзiлася чуць дзiцячы царкоўны хор, то вы добра мяне зразумееце. Пяшчотныя чыстыя галасы, што ўзлятаюць увысь, пад высокiя столi храма, i адносяць цябе далёка-далёка… Лепш за Блока з яго “Дзяўчына спявала ў царкоўным хоры” я ўсё роўна не скажу, затое падкажу, дзе можна пачуць духоўную музыку ў цудоўным выкананнi… Тым больш што гэта той самы выпадак, калi лепш ... Падрабязней »
Выклiк прыняты!
Сёння ўсё большую папулярнасць у інтэрнэце набываюць чэленджы — заданнiвыклiкi, якiя ставяць перад удзельнiкам новыя нечаканыя задачы. Днямі былі падведзены вынiкi рэспублiканскай экалагiчнай акцыi па пытаннях паасобнага збору адходаў і іншых другасных матэрыяльных рэсурсаў “Хто, калі не мы!” у намiнацыi “Challenge “ЭкаКрок”. Выконваючы заданні, прысвечаныя простым дзеянням у штодзённым жыцці, удзельнікі зразумелi, як знiзiць свой экаслед і навучылiся “разумнаму” абыходжанню з адходамі. Сёння мы ... Падрабязней »
Цямней за ўсё пад ліхтаром
Святлодыёдная ўказка, фотаапарат, цемра — на першы погляд, гэтыя рэчы несумяшчальныя. Але калі ўсё ж паспрабаваць іх спалучыць, атрымаецца сапраўднае чараўніцтва. Хтосьці называе яго светлавым графіці, хтосьці — люмінаграфіяй, але мацней за ўсіх замацаваўся тэрмін “фрызлайт”. Што гэта такое, як яго стварыць і чаму ён пачынаецца з усмешкі? Даведаемся ў дасведчанага люмінаграфіка. Статыка VS дынаміка Ідучы насустрач кожнаму запыту, загадчык ... Падрабязней »
Гісторыя, шытая лыкам
У мінулым годзе спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі папоўніўся традыцыйнай тэхналогіяй спіральнага пляцення Віцебшчыны. Гэтай тэхнікай захапілася Настасся Даргель, педагог дадатковай адукацыі Віцебскага абласнога палаца дзяцей і моладзі. Цяпер пад яе кіраўніцтвам старажытнае рамяство асвойваюць і некалькі дзясяткаў хлопчыкаў і дзяўчынак у дзіцячай творчай майстэрні “Свет адкрыццяў”. Лаза ў спадчыну Мне заўсёды прыемна бачыць, калі старажытныя народныя рамёствы пераходзяць ад ... Падрабязней »