Лета ў прыгаршчах

Для многіх галоўная летняя асацыяцыя звязана з клубніцамі: менавіта летам можна набраць поўныя прыгаршчы гэтых ягад, удыхнуць іх водар і паласавацца. А вось навучэнцы і педагогі гімназіі № 5 Баранавіч навучыліся так вырошчваць клубніцы, каб набіраць у свае далоні кавалачак лета амаль круглы год. Клубнічны эксперымент у гімназіі доўжыцца роўна год — з мінулага лютага. За гэты час гімназісты сабралі ... Падрабязней »

З мужчынскім акцэнтам

Настаўніц сёння намнога больш, чым настаўнікаў, таму сама прафесія ўжо стала лічыцца жаночай. А ў выхаванні жанчыны ўвогуле амаль манапалісткі, хаця ва ўсе часы менавіта мужчыны былі педагогамі. І такое аднабаковае выхаванне аказвае свой уплыў на развіццё будучых пакаленняў. Таму вяртанне мужчын у педагогіку, стварэнне гарманічнага асяроддзя для развіцця дзяцей сёння як ніколі актуальныя. Пакінем прычыны для гісторыкаў і паразважаем, ... Падрабязней »

Усходнія адзінаборствы на захадзе Беларусі

Муай-тай у перакладзе азначае “cвабодны бой”, ці тайскі бокс па-сучаснаму. Гэтае баявое мастацтва мае доўгую гісторыю (больш за 2 тысячы гадоў), але сусветную папулярнасць яно набыло толькі ў другой палове ХХ стагоддзя. Многія беларускія навучэнцы, педагогі і спартсмены не прайшлі міма новага напрамку адзінаборстваў, і іх шчырая цікавасць праз пэўны час пачала прыносіць узнагароды. Для ўсебаковага развіцця Перанясёмся ў Шчучын, ... Падрабязней »

Пад рытмы Ірландыі

Мінск. Ліцэй № 2. Вялікі перапынак. У фае не прабіцца, цесна нават на лесвіцах. Пакуль не празвінеў званок на ўрок, пад пералівы ірландскіх джыгі, рыла і хорнпайпа ногі старшакласнікаў адчаканьваюць неверагодна хуткія і дакладныя, сінхронныя рухі, а пастава захоўвае нерухомымі рукі і спіны. Відовішча варта таго, каб не толькі на яго глядзець, але і знайсці сабе месца на танцпляцоўцы. Ніякіх ... Падрабязней »

Педагог–праграміст, ці Сакрэты ўдалага ІТ–праекта

Ідэя гэтага інтэрв’ю нарадзілася даўно: з Андрэем Анатольевічам Казаковым ці яго вучнямі мы сустракаліся амаль на кожным значным конкурсе камп’ютарных праектаў. І амаль на кожным іх праекты былі адзначаны журы і атрымлівалі станоўчыя водгукі ад сапернікаў. Калі вы рэгулярна сочыце за рэспубліканскімі конкурсамі “ПАТРЫЁТ.by”, “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”, “ТэхнаІнтэлект”, то, хутчэй за ўсё, згадаеце работы, пра якія зараз пойдзе гаворка. Сёння ... Падрабязней »

Беларускія замкі ў Minecraft

Андрэй Солтан вучыцца ў 6 класе Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна. Любіць інфарматыку, працоўнае навучанне, мастацтва, літаратуру, геаграфію, біялогію і гісторыю. А ў вольны час… будуе беларускія замкі ў папулярнай камп’ютарнай гульні. Але пра ўсё па парадку. Напэўна, вы чулі ад сваіх вучняў пра такую гульню, як Minecraft? Магчыма, нават бачылі яе на экранах тэлефонаў — гэткі цалкам квадратны, піксельны ... Падрабязней »

Рыхтуюць будучых інжынераў

Мінскі гарадскі тэхнапарк дапамагае развівацца карысным тэхналагічным ініцыятывам. Каб такіх ініцыятыў было больш, пачынаць вырашылі з дзяцей і падлеткаў — у студзені ў тэхнапарку запрацавала інжынерная школа. Чаму будуць вучыць будучых інжынераў, праграмістаў, стартапераў, прадпрымальнікаў, нам расказаў стваральнік школы Максім Аляксандравіч Шаўцоў. Шлях інжынера Ідэю запусціць адукацыйны праект у Мінскім гарадскім тэхнапарку выношвалі каля 2 гадоў. А ў снежні да ... Падрабязней »

Гісторыя ў дыярамах

Таямніцы часу, прасторы і фантастычных паралельных сусветаў раскрываюць юныя жыхары Віцебска разам з педагогам дадатковай адукацыі вышэйшай катэгорыі Сяргеем Скрабловым. Гурток па стэндавым мадэлізме пад кіраўніцтвам Сяргея Аляксандравіча дзейнічае ў Віцебскім гарадскім цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з 1992 года. У 2004 годзе зацверджана аўтарская праграма. Сёння аб’яднанне па інтарэсах наведваюць каля трыццаці навучэнцаў. Сяргей Скраблоў — карэнны віцяблянін ... Падрабязней »

Палотны без шаблонаў

Для мяне ўсе мастакі-педагогі падзяляюцца на дзве групы. Першая — гэта тыя, хто актыўна перадае дзіцяці ўсе тыя мастацкія прыёмы, тэхнікі, якія дапамогуць стварыць маленькаму мастаку шэдэўр… А другая — зусім маленькая кагорта — тыя, хто не вучыць маляваць, а падводзіць да аркуша, знаёміць з ім, а потым адыходзіць, каб… не перашкаджаць. Асабіста мне больш імпануе апошняе. Менавіта да такой кагорты ... Падрабязней »

Увесь свет у кадры

Калі штодзённасць надакучыла, пастаянна глядзець на аднолькавыя пейзажы няма сіл, хочацца чагосьці новага ў жыцці — бярыце ў рукі камеру. Аказваецца, столькі цікавых рэчаў праходзіць міма чалавечага вока! Так ужо каля 20 гадоў робіць Аляксандр Станкевіч з Полацка і 2 гады вучыць гэтаму іншых. Відэастудыя “Мабільнае кіно” і фотастудыя “Аб’ектыў” у Полацкім раённым цэнтры дзяцей і моладзі з’явіліся адносна нядаўна. Ідэя належала ... Падрабязней »