У будучых афіцэраў перамога на прыцэле

На нядаўніх спаборніцтвах рэспубліканскага абаронна-спартыўнага лагера для навучэнцаў, якія наведваюць аб’яднанні па інтарэсах (клубы) ваенна-патрыятычнай накіраванасці, рэкардсменам па колькасці першых месцаў была каманда “Патрыёт” сярэдняй школы № 7 Барысава (Мінская вобласць). Заканамерна, што яе прадстаўнікі сталі лідарамі ў агульнакамандным заліку. Выдатныя вынікі каманда паказвае і на міжнародным узроўні, напрыклад, у НДЦ “Зубраня” падчас грамадзянска-патрыятычнай кадэцкай змены навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “За ... Падрабязней »

У добрага экскурсавода і сыр смачны

На гэтым тыдні падчас рэспубліканскага краязнаўчага летніка, які праходзіў з 10 па 18 ліпеня на базе Рэспубліканскага цэнтра турызму і краязнаўства для актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, былі падведзены вынікі конкурсу юных экскурсаводаў музеяў (музейных пакояў) устаноў адукацыі. Сярод шматлікіх мерапрыемстваў доўгатэрміновай рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” конкурсам музейнай тэматыкі адводзіцца ... Падрабязней »

Зашыфраваныя пасланні, або Зборнік вершаў, якому няма аналагаў

Маладзёжныя ініцыятывы — сама па сабе рэч цікавая. А калі ў якасці падобнай ініцыятывы прапануецца зборнік акравершаў, то гэта не можа не звярнуць на сябе ўвагу. Наталля Чуйко, навучэнка гімназіі №1 Дзяржынска Мінскай вобласці, разам са сваім педагогам Аленай Чаславаўнай Сяліцкай акунуліся ў даследаванне паэтычных эксперыментаў. Яго вынікам стаў зборнік, аналагаў якому не існуе ў беларускай літаратуры. Акравершы — асаблівы ... Падрабязней »

Школа выжывання для рабінзонаў

Адпачынак на мяжы інтэлектуальных і фізічных магчымасцей. Гучыць крыху дзіўнавата, ці не праўда? Які ж гэта адпачынак? Гэта хутчэй напружаная праца. Аднак менавіта так набіраюцца новых сіл пасля навучальнага года ўдзельнікі аздараўленчага лагера турыстычна-краязнаўчага профілю “Школа выжывання — падарожжа рабінзонаў”, які ладзіцца на летніх канікулах на базе сярэдняй школы № 2 Салігорска. У падлеткавым узросце, калі аднакласніцы марылі пра элегантныя сукенкі, ... Падрабязней »

Як інданезійскае “золата” апынулася ў Лунінцы?

У другі раз залаты медаль на міжнароднай алімпіядзе экалагічных праектаў Хрысціне Неўдах прынёс яе праект “Вызначэнне спосабаў зніжэння ўдзельнай актыўнасці цэзію-137 у грыбах з мэтай павышэння радыялагічнай культуры насельніцтва забруджаных тэрыторый”. На гэты раз навучэнка Лунінецкага ліцэя і выхаванка Рэспубліканскага эколага-біялагічнага цэнтра прывезла “золата” з Інданезіі. Сама Хрысціна была ўпэўнена, што ў адну раку не ўвайсці двойчы, і на ганаровае ... Падрабязней »

Do you speak English? Ich spreche Deutsh!

Для многіх лета — бестурботная пара, час, напоўнены толькі любімымі справамі. Чаму б не прысвяціць яго вывучэнню замежнай мовы? Не спяшайцеся здзіўляцца! Удзельнікі лінгвістычных лагераў, якія арганізуе ў Беларусі Рэспубліканская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА, імкнуцца ў іх год ад года. Яны не па чутках ведаюць, што такая вучоба можа быць самай цікавай і займальнай.Якія лінгвістычныя лагеры аказаліся найбольш запатрабаванымі? Што новага ... Падрабязней »

А ты запісаўся ў спартанцы?

Як навучыць дзіця быць здаровым? Дакладней, сфарміраваць у яго ўсвядомленую патрэбу быць здаровым? Прычым не толькі фізічна, але і ў псіхалагічным плане? Пытанні няпростыя. І, без сумненняў, патрабуюць творчага падыходу. Адзін са шляхоў іх вырашэння мы знайшлі, арганізаваўшы на базе сталічнай школы № 161 летнік дзённага знаходжання “Ветразь”. Яго асаблівасцю стаў новы цікавы праект “Спарта”, які можа быць асновай для ... Падрабязней »

На музейным кірмашы

Гісторыка-краязнаўчы, баявой славы, этнаграфічны і нават віртуальны… Вопыт работы менавіта такіх музеяў быў прадстаўлены на сёлетняй выставе “Я — грамадзянін Беларусі”. Кожны наведвальнік на працягу трох дзён мог азнаёміцца з арыгінальнымі экспанатамі, даведацца аб іх прызначэнні, распытаць у педагогаў пра сакрэты стварэння музеяў. Падчас выставы ўзнімаліся і актуальныя пытанні дзейнасці школьных музеяў. Слова экскурсаводам Для педагогаў-музейшчыкаў і вучняў-экскурсаводаў рэспубліканская выстава ... Падрабязней »

Таленты XXI стагоддзя: фантастыка і рэальнасць

Калі вам прапаноўваюць выкінуць смецце ў сметніцу, якая зараз сама да вас пад’едзе, ці паспрабаваць на сабе нагрузачны касцюм-трэнажор, пасля трэніровак у якім можна смела адпраўляцца ў космас, не здзіўляйцеся! Вы не ў фантастычным блокбастары! Вы проста сярод самай таленавітай моладзі Беларусі і Расіі. Юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў сабраліся разам у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ... Падрабязней »

Пра родны край у радзівілаўскіх пакоях

З 3 па 5 красавіка на базе Нясвіжскага і Клецкага раёнаў праходзілі ХІІІ Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні педагагічных работнікаў, арганізаваныя Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскім цэнтрам турызму і краязнаўства, упраўленнем адукацыі Мінскага аблвыканкама пры падтрымцы Нясвіжскага і Клецкага райвыканкамаў.   Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні з’яўляюцца адметнай падзеяй у педагагічным жыцці краіны, маштабным форумам даследчыкаў роднага краю. “Яны праводзяцца штогод з мэтай абмену ... Падрабязней »