Адпачынак з лобзікам

Не сакрэт, што шкодныя звычкі з’яўляюцца ад гультайства, ад лішкаў вольнага часу. Таму бацькі імкнуцца знайсці альтэрнатыву вулічным бадзянням з натуральнымі для іх наступствамі для сваіх дзяцей-падлеткаў, заняўшы іх карыснай справай. Падрабязна вывучаецца спіс секцый, клубаў, аб’яднанняў па інтарэсах у школе і навакольных установах дадатковай адукацыі. Але часам бывае так, што выбіраць няма з чаго. Ці ёсць з гэтай сітуацыі ... Падрабязней »

Адзін раз убачыць

Лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць… Такога правіла прытрымліваецца калектыў гімназіі № 12 Мінска ў справе прапаганды сярод навучэнцаў здаровага ладу жыцця. Сталічныя педагогі выдатна разумеюць, што словы пра шкоду курэння, алкагалізму, наркаманіі, сказаныя на інфармацыйных і класных гадзінах, могуць застацца проста словамі, калі тэорыю не падмацоўваць практыкай. Якімі павінны быць практычныя заняткі па тэме здаровага ладу жыцця? ... Падрабязней »

Традыцыі нетрадыцыйнай медыцыны

Пра тое, што расліны не толькі радуюць вока, але і лечаць, мы даведваемся яшчэ з маленства, калі па парадзе бацькоў прыкладваем да разбітага калена лісток трыпутніку, а прастуду выганяем чаем з ліпы. Потым мы ўсведамляем, што ў раслінным свеце ёсць сродак ад любой хваробы, толькі вось разабрацца ў ім без інструкцыі складана. Таму, ідучы па самым простым шляху, часцей за ... Падрабязней »

Трымай вёслы напагатове!

Калі сані трэба рыхтаваць летам, то байдаркі і рукзакі — зімой. Прычым рыхтаваць аператыўна і ўжо ў пачатку сакавіка трымаць напагатове, бо не заўважыш, як прыгрэе сонейка, растане снег, рэкі скінуць ледзяныя аковы і паходная душа, стомленая ад змрочнай зімы і гарадской мітусні, захоча вясновай радасці, абнаўлення, на бераг звілістай лясной рачулкі. Паходы па вясновых рэках — асаблівы перыяд у ... Падрабязней »

Адкрываючы зялёны сезон

Для многіх настаўнікаў і вучняў вясна не нагода для перадышкі: заканчваецца навучальны год, але ж пачынаецца экалагічны. Таму мала паспець падцягнуць гадавыя адзнакі. Для Уцеўскай сярэдняй школы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці своечасовы і ўдалы пачатак зялёнага сезона — залог багатага школьнага стала на цэлы год і шанс чарговы раз здзівіць вядучых беларускіх эколагаў і вучоных, зноў трапіць на экалагічны п’едэстал, ... Падрабязней »

Радавацца жыццю

Фалькларыста, ганаровага грамадзяніна Турава, стваральніка школьных фальклорных і танцавальных калектываў, вядучага папулярных у нядаўнім мінулым тэлеперадач “Запрашаем на вячоркі” і “Спявай, душа!”, вялікага аптыміста, а таксама пазаштатнага аўтара “Настаўніцкай газеты” Міколу Конанавіча Котава ведаюць у многіх куточках краіны. Вулічны музыка, майстар сцэнічных пастановак, сапраўдны паляшук, педагог ад Бога… Па-рознаму характарызуюць нашага героя яго шматлікія сябры і вучні. Дакладнымі будуць і ... Падрабязней »

Жавароначкі, прыляціце…

Мэта: сістэматызацыя і пашырэнне ведаў аб нацыянальных традыцыях беларусаў на аснове пазнавальных магчымасцей матэрыялу і самастойнай творчай работы вучняў, якая будзе садзейнічаць умацаванню жадання далучыцца да захавання традыцый. Задачы: пашырыць веды аб каляндарна-абрадавым свяце “Гуканне вясны”; растлумачыць значэнне свята на аснове абрадавых дзей; стварыць умовы для развіцця творчых здольнасцей дзяцей; спрыяць выхаванню павагі да нацыянальных традыцый, садзейнічаць умацаванню жадання далучыцца ... Падрабязней »

Усміхніся вясне ў адказ

Вясёлыя провады зімы, гуканне вясны, дружныя карагоды, народныя песні і скокі, духмяныя і смачныя бліны — усё гэта Масленіца. 12 сакавіка Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі прымаў гасцей, якія пажадалі сустрэць адно з самых доўгачаканых, народных і “смачных” свят у жыццярадаснай кампаніі і з добрым настроем падчас праграмы “Шырокая Масленіца”. Для сваіх наведвальнікаў кіраўніцтва ўстановы дадатковай адукацыі арганізавала пляцоўкі ... Падрабязней »

Да чаго тэхніка дайшла!

Ужо сёмы раз вясна збірае лепшых у краіне юных аматараў тэхнікі на Рэспубліканскім конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці “ТэхнаІнтэлект”, у якім жаданне нараджае ідэю, які хвалюе і здзіўляе адначасова. Дзіцячыя праекты, якія на першы погляд здаюцца проста фантастыкай, часам даказваюць нам, дарослым, што ўсё геніяльнае простае. Больш як 200 удзельнікаў з усіх абласцей краіны — навучэнцаў школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў, пераможцаў раённых, ... Падрабязней »

Не навучыць, а ўлюбіць у сваю справу

Калі я ўспамінаю вялікіх педагогаў гісторыі, у памяці ўзнікаюць амаль адны мужчыны… Тое ж і з мастакамі, майстрамі… У чым жа сакрэт? Ні ў якім разе не аспрэчваючы жаночыя таленты, хачу гэта высветліць. На маю просьбу падказаць, дзе знайсці мужчыну, які ўдала сумяшчае ў сабе талент педагога, мастака, дзіцячага сябра і дарадцы, супрацоўніцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, ... Падрабязней »