Калі імгненне — жыццё!

За акном кавярні, дзе я познім вечарам чакала на інтэрв’ю двух, мяркуючы па часе сустрэчы, вельмі занятых людзей, барабаніў дождж. А я, трэба прызнацца, смакавала гэтае чаканне. Справа ў тым, што маімі гасцямі і суразмоўцамі павінны былі стаць члены лігі вольных лучнікаў Дар’я Барташэвіч і Віктар Калач. Дар’я — кіраўнік клуба стралкоў з лука Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ... Падрабязней »

Магія фарбаў на мове вады

І малюе, забыўшыся рука, заміж персідскага ўзору цвяток радзімы васілька… Менавіта так можна перафразаваць Багдановіча, калі гаварыць пра творчасць Святланы Аляксандраўны Шыпілавай, педагога дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Спектр” Ленінскага раёна Гродна. Для яе ўсходнія віды мастацтва заўсёды былі ахутаны таямніцай, якую яна з задавальненнем прыадкрывае і для сябе, і для сваіх навучэнцаў. Эбру — жывапіс на вадзе ... Падрабязней »

На вогненных крылах натхнення

Віцебскі клуб AGNI show, які дзейнічае пры Абласным палацы дзяцей і моладзі, — адзін з самых буйных у краіне, найстарэйшых і аўтарытэтных прадстаўнікоў “вогненнай” субкультуры. Яго сімвал — крылаты агонь у вогненным крузе. Заснавальнікам, ідэйным натхняльнікам і нязменным лідарам каманды на працягу больш чым сямі гадоў з’яўляецца Васіль Кузняцоў. Назва і лагатып падкрэсліваюць стваральны пачатак. Агонь у некаторых індыйскіх рэлігіях ... Падрабязней »

У дрыгавіцкім кургане ды арабскія пярсцёнкі

Летнія канікулы — той самы час, калі школьнікам хочацца не толькі бесклапотна адпачыць, але і атрымаць асалоду ад незабыўных прыгод. Таму нехта разам з бацькамі едзе на марскія курорты, нехта — да бабуль і дзядуляў у вёску, а нехта накіроўваецца ў летнікі, дзе выхаванцы знаходзяцца пад кантролем педагогаў і дзе для іх распрацаваны цікавыя разнастайныя праграмы. Ёсць яшчэ кола дзяцей, ... Падрабязней »

А мы ў Мінск, у Палац краязнаўства!

Для 107 актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і 14 іх педагогаў пачатак ліпеня быў асабліва насычаным на краязнаўчыя і ваколкраязнаўчыя падзеі: з 4 па 12 ліпеня яны адпачывалі ў рэспубліканскім профільным аздараўленчым летніку, што ладзіўся на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Для тых, хто ніводнага дня не ўяўляе без спазнання таямніц роднага краю, ... Падрабязней »

Дзевяць дзён турызму, сяброўства і добрага настрою

Падчас летніх канікул кожнаму дзіцяці хочацца адпачываць, загараць, купацца, забыць пра падручнікі. Бацькам жа хочацца, каб іх дзіця не толькі адпачывала, але і было пад кантролем. Выдатны выбар — стацыянарныя лагеры. Для падлеткаў старэй за 15 гадоў прапаноўваюць дзённыя лагеры працы і адпачынку. Лагер турыстычнага профілю выконвае ў поўнай меры сацыяльны запыт — гэта і адпачынак, і аздараўленне, і навучанне, ... Падрабязней »

Вышэйшы пілатаж “Белага бусла”

Паветраныя баталіі ў небе над Мінскам прыцягнулі ўвагу жыхароў горада. Менавіта ў сталіцы Беларусі некалькі дзён назад адбыўся этап Кубка свету, этап Кубка Еўразіі, Кубак Беларусі “Белы бусел” па авіямадэльным спорце ў класе мадэлей F2D “Паветраны бой”. Арганізатарамі спаборніцтваў выступілі Рэспубліканскі дом навучэнцаў і работнікаў устаноў прафесійнай адукацыі і Беларуская федэрацыя авіямадэльнага спорту. 2 месца сярод юніёраў на гэтых прэстыжных ... Падрабязней »

Хачу быць як Грабоўскі!

Самае незвычайнае лета — тое, успаміны пра якое застаюцца на ўсё жыццё. Якраз перад пачаткам лета сёлетняга Беларусь ускалыхнула асаблівая падзея: у Мінску прайшоў чэмпіянат свету па хакеі. Наша сталіца на некалькі дзён стала цэнтрам сусветнага спорту і эпіцэнтрам яркіх эмоцый. Чэмпіянат скончыўся, а вось спартыўны запал беларусаў стаў асновай для папулярнасці многіх цікавых праектаў, такіх як, напрыклад, спартыўныя трэніровачныя ... Падрабязней »

Што нам дождж праліўны, калі побач двухколавыя сябры

Ездзіць на веласіпедзе можна, канечне, і зімой, аднак найлепшым часам для велападарожжаў з’яўляецца лета. Хіба можна ляжаць на канапе, калі двухколавы сябар кліча цябе да зялёных лясоў і палёў, да берагоў блакітных азёр і рэк, пад высокае неба? Для ўдзельнікаў гуртка веласіпеднага турызму, што дзейнічае пры Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму, лета і веласіпед — такія ж непадзельныя паняцці, як ... Падрабязней »

Налегчы на вёслы

У выніку неабдуманай меліярацыі мінулага стагоддзя баржы і цеплаходы ўжо не так часта сустракаюцца на беларускіх водных прасторах, як гадоў 30 назад. Аднак гэта не значыць, што айчыннае суднаходства села на мель, яно актыўна развіваецца, проста ў крыху іншым рэчышчы — рэчышчы маламерных суднаў. З амаль 21 тысячы беларускіх рэк і рачулак, напэўна, не засталося ніводнай, якую б не пакарылі ... Падрабязней »