Усё будзе ў ажуры

Бадай, кожны ў дзяцінстве выразаў папяровыя сняжынкі. Толькі ў большасці з нас на гэтым асваенне выцінанкі і скончылася. А некаторыя людзі развілі тыя свае спробы зрабіць са звычайнага аркуша ажурныя ўзоры ў сапраўднае мастацтва. Сярод іх — Вольга Маслава, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, педагог Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Маладзік”. Усё сваё свядомае жыццё яна прысвяціла выцінанцы — ... Падрабязней »

Вуліцы Гродна на палотнах

На занятках у педагога дадатковай адукацыі Любові Раманавай заўсёды шмат дзяцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту старанна выводзяць тонкім алоўкам контуры будучых малюнкаў, а затым бяруцца за фарбы. Кожны сканцэнтраваны на сваім малюнку, аднак час ад часу ўсе звяртаюцца па дапамогу да педагога. І Любоў Раманава пераходзіць ад мальберта да мальберта, камусьці раіць дабавіць колеру, камусьці — папрацаваць над дэталямі. Яе прафесіянальныя парады ... Падрабязней »

Самі мы пасадзім сад

Жыць у вёсцы, на сваёй зямлі, і купляць садавіну і агародніну лічыць няправільным Віктар Мікалаевіч Шышоў, настаўнік біялогіі і хіміі і сельскагаспадарчай працы Велікадолецкага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя П.У.Броўкі Ушацкага раёна. Калі ён пакінуў пасаду галоўнага агранома і перайшоў працаваць у школу, такога меркавання сталі прытрымлівацца і яго вучні. Гэтая школьная гаспадарка, і асабліва школьны сад, даўно сталі ... Падрабязней »

“Умець маўчаць, умець слухаць, умець гаварыць”

Героя гэтай паласы многія з вас, напэўна, бачылі на тэлеэкранах і ў YouTube. Двойчы чэмпіён Беларусі і чэмпіён свету па тэлевізійным брэйн-рынгу, уладальнік “Малой Крышталёвай савы” як у тэлегледача, “Малой Крышталёвай савы” як у знаўца і ордэна Гульні беларускага тэлеклуба “Што? Дзе? Калі?”, у 2003 годзе адначасовы пераможца ўсіх індывідуальных і камандных гульняў, па якіх ідуць чэмпіянаты ў краіне, — Яўген ... Падрабязней »

Стыль для падлетка: пра сябе без слоў

Падлеткі — народ цікавы, але часам яны прымушаюць сваіх педагогаў і бацькоў хапацца за галаву. Як не проста перажыць цяжкасці падлеткавага перыяду, а атрымаць асалоду ад гэтага часу і самім падлеткам, і тым, хто з імі побач, добра ведае Таццяна Кот — канструктар, дызайнер, майстар-кравец і педагог Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Кантакт” Мінска. А дапамагае ў гэтым ёй ... Падрабязней »

Прарываючыся скрозь аблокі

Калі спытаць у мужчын старэйшага пакалення, кім яны ў дзяцінстве марылі стаць, як мінімум палова з іх адкажа: лётчыкам ці касманаўтам. Дзмітрыю Скуратаву, педагогу Абласнога цэнтра творчасці Магілёва, пашчасціла здзейсніць сваё жаданне лунаць у небе. Праз акно да мары У 6 гадоў маленькі Дзіма прыйшоў у гэты ж цэнтр у гурток па авіямадэляванні, якім кіраваў Цімафей Ягоравіч Цітоў. Ён і прывіў ... Падрабязней »

У рытме Усходу

Серыял “Клон” — адзін з самых маштабных праектаў 2000-х. Ён выйшаў на экраны ў больш чым 90 краінах і застаўся ў сэрцах мільёнаў. А для некаторых “Клон” нават стаў лёсавызначальным. Якім чынам, даведаліся ў педагога Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі Хрысціны Вярбоўскай. Талерачкі, бочкі, трасенне — У дзяцінстве ўсе мае пачынанні былі творчымі. Спачатку я займалася гімнастыкай у цырку імя ... Падрабязней »

Мастацтва радасці

Салодкая вата, чырвоныя крэслы, заміранне сэрца ад трукаў артыстаў, рыжы клоўн і дзіцячы смех… Гэтыя асацыяцыі не мяняюцца з гадамі. Сталеючы, мы радзей пагружаемся ў гэтую атмасферу, але любоў да яе ў нас не праходзіць. Для тых дзяцей, якія хочуць удосталь атрымаць асалоду ад цырка, выпрабаваць уласныя магчымасці, у сталічным Палацы дзяцей і моладзі “Золак” другі год дзейнічае эстрадна-­цыркавая студыя ... Падрабязней »

Кветкавая палітра

Ашыбана, ці асібана, — гэта разнавіднасць фларыстыкі, мастацтва стварэння карцін з высушаных пад прэсам прыродных матэрыялаў: пялёсткаў кветак, лісця, сцёблаў і насення траў. Гэтае мастацтва ўзнікла ў Японіі каля шасцісот гадоў назад, у Еўропе ж гэты від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва быў шырока распаўсюджаны ў віктарыянскую эпоху. У апошнія дзесяцігоддзі ашыбана перажывае другое нараджэнне. У многім гэтаму спрыяе і Вольга Мягкова, педагог дадатковай адукацыі ... Падрабязней »

Прыродныя матывы

Яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў назад зроблены сваімі рукамі сувенір ці звязаны світар хутчэй быў сведчаннем татальнага дэфіцыту, і таму рукадзельніцам не заставалася нічога іншага, як ствараць індывідуальныя рэчы сваімі рукамі. Але з таго часу ўсё цалкам змянілася: прамысловасць прапануе столькі ўсяго, што ўся гэтая разнастайнасць нас ужо не радуе. Хочацца акружыць сябе рэчамі з характарам, з уласным стылем. Ужо чвэрць стагоддзя ... Падрабязней »