Архів тега: дзеці

Штодзённая фантастыка

Касмічныя караблі, асваенне Марса, кантакт з іншапланецянамі — усё гэта яшчэ не так даўно хвалявала цэлыя пакаленні моладзі. А на пытанне “Кім ты хочаш стаць?” амаль кожны хлопчык смела адказваў: “Касманаўтам!” Сёння тэма космасу набыла іншае гучанне: людзі пачалі асвойваць касмічны турызм. У Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці зорнае неба таксама ў пашане, аднак тут яно становіцца аб’ектам не ... Падрабязней »

У дрыгавіцкім кургане ды арабскія пярсцёнкі

Летнія канікулы — той самы час, калі школьнікам хочацца не толькі бесклапотна адпачыць, але і атрымаць асалоду ад незабыўных прыгод. Таму нехта разам з бацькамі едзе на марскія курорты, нехта — да бабуль і дзядуляў у вёску, а нехта накіроўваецца ў летнікі, дзе выхаванцы знаходзяцца пад кантролем педагогаў і дзе для іх распрацаваны цікавыя разнастайныя праграмы. Ёсць яшчэ кола дзяцей, ... Падрабязней »

А мы ў Мінск, у Палац краязнаўства!

Для 107 актыўных удзельнікаў акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” і 14 іх педагогаў пачатак ліпеня быў асабліва насычаным на краязнаўчыя і ваколкраязнаўчыя падзеі: з 4 па 12 ліпеня яны адпачывалі ў рэспубліканскім профільным аздараўленчым летніку, што ладзіўся на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Для тых, хто ніводнага дня не ўяўляе без спазнання таямніц роднага краю, ... Падрабязней »

Дзевяць дзён турызму, сяброўства і добрага настрою

Падчас летніх канікул кожнаму дзіцяці хочацца адпачываць, загараць, купацца, забыць пра падручнікі. Бацькам жа хочацца, каб іх дзіця не толькі адпачывала, але і было пад кантролем. Выдатны выбар — стацыянарныя лагеры. Для падлеткаў старэй за 15 гадоў прапаноўваюць дзённыя лагеры працы і адпачынку. Лагер турыстычнага профілю выконвае ў поўнай меры сацыяльны запыт — гэта і адпачынак, і аздараўленне, і навучанне, ... Падрабязней »

Што нам дождж праліўны, калі побач двухколавыя сябры

Ездзіць на веласіпедзе можна, канечне, і зімой, аднак найлепшым часам для велападарожжаў з’яўляецца лета. Хіба можна ляжаць на канапе, калі двухколавы сябар кліча цябе да зялёных лясоў і палёў, да берагоў блакітных азёр і рэк, пад высокае неба? Для ўдзельнікаў гуртка веласіпеднага турызму, што дзейнічае пры Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму, лета і веласіпед — такія ж непадзельныя паняцці, як ... Падрабязней »

Налегчы на вёслы

У выніку неабдуманай меліярацыі мінулага стагоддзя баржы і цеплаходы ўжо не так часта сустракаюцца на беларускіх водных прасторах, як гадоў 30 назад. Аднак гэта не значыць, што айчыннае суднаходства села на мель, яно актыўна развіваецца, проста ў крыху іншым рэчышчы — рэчышчы маламерных суднаў. З амаль 21 тысячы беларускіх рэк і рачулак, напэўна, не засталося ніводнай, якую б не пакарылі ... Падрабязней »

Паднябесны сакрэт раўнавагі і спакою

Для таго, каб павысіць узровень ведаў беларускіх школьнікаў па кітайскай мове, а таксама пазнаёміць іх з традыцыямі і культурай далёкай Паднябеснай краіны, Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА арганізавала “Мост кітайскай мовы і культуры”. Менавіта такую назву атрымаў лінгвістычны лагер, які з 14 па 22 чэрвеня дзейнічае ў Радашковічах. Праект “Мост кітайскай мовы і культуры” быў створаны Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА сумесна ... Падрабязней »

На канікулы… у армію

Завяршыўся навучальны год, надышла жаданая пара летніх канікул. Хтосьці з дзяцей паедзе да бабулі ў вёску на сырадой і лясное прыволле, хтосьці з бацькамі выедзе да мора, а хтосьці адправіцца адпачываць… у армію. Так, гэта не апіска. У сапраўдную воінскую часць, дзе ёсць свой узвод, камандзір і сапраўдны салдацкі ложак. Як паказвае практыка, для многіх падлеткаў армія з’яўляецца любімым месцам, ... Падрабязней »

Цюльпаны, гладыёлусы?.. Толькі валуны!

Рознакаляровыя кветнікі і альпійскія горкі — самыя папулярныя элементы ландшафтнага дызайну. Аднак педагогам Велікасельскага ВПК “дзіцячы сад — базавая школа” Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці захацелася бачыць на тэрыторыі роднай школы не толькі цюльпаны, гладыёлусы, нарцысы, хоць і пасаджаныя адмысловым чынам, хоць і з дзясяткамі колераў і сотнямі адценняў. “Можа, паспрабуем валуны? Калі ў суседніх школах кветкавая казка, дык у нас ... Падрабязней »

У будучыню з прыгажосцю

Ёсць рэчы, якія прыносяць бясконцую радасць, ёсць заняткі, ад якіх атрымліваеш сапраўднае задавальненне. Менавіта таму работа на школьнай тэрыторыі — гэта выдатная магчымасць паказаць сябе навучэнцам, настаўнікам і бацькам. У цэнтры ўвагі Ужо ўсім даўно вядома, што добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі неабходна як для стварэння прывабнага знешняга выгляду, так і для падтрымання рэпутацыі адукацыйнай установы. Наваельнянская сярэдняя школа знаходзіцца ў маляўнічым ... Падрабязней »