Архів тега: конкурс

Прыручыў — адказвай

Прыручылі, пазабаўляліся, пагулялі, а потым — выкінулі на вуліцу, вывезлі ў лес або ў лепшым выпадку аддалі ў добрыя рукі. Кожнаму з нас вядомы прыклады падобнага абыходжання з пухнатымі, крылатымі, насатымі, вушатымі, хвастатымі братамі нашымі меншымі. Як сфарміраваць у навучэнцаў адказныя адносіны да дамашніх любімцаў? Як змяніць адносіны дзяцей і бацькоў да бадзяжных жывёл? Вырашэннем гэтых пытанняў займаюцца ўдзельнікі праекта ... Падрабязней »

Дарагі горад

На чым дабіраліся ў сталіцу на фінал Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 19 Баранавіч, гісторыя ўзнікнення і развіцця якіх непарыўна звязана з чыгункай? Канечне, на цягніку. Пад размераны грукат колаў развітваліся аўтары праекта “Город — дорог” з роднымі Баранавічамі. Пад такі ж размераны грукат колаў сустракалі Баранавічы настаўнікаў і ... Падрабязней »

Мовай тэхнікі, навукі пад плёскат нарачанскіх хваль

З 12 па 18 мая жыццё Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра “Зубраня” праходзіла пад знакам тэхнічнай творчасці, інавацый і адкрыццяў. Нарачанскі край прымаў удзельнікаў 5-га, юбілейнага, конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў Саюзнай дзяржавы “Таленты ХХІ стагоддзя”. Па традыцыі арганізатарамі конкурсу выступілі Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, а непасрэднымі выканальнікамі — Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнай ... Падрабязней »

Шчырая Аксана Георгіеўна

Якім павінен быць класны кіраўнік? Зразумела, лепшым! Менавіта такіх педагогаў сабраў на адной сцэне гарадскі конкурс “Сталічны настаўнік — сталічнай адукацыі”, які праходзіў у Мінску з 30 сакавіка па 4 мая. Наша сённяшняя размова з пераможцай конкурсу — настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства школы № 60 Маскоўскага раёна сталіцы Аксанай Георгіеўнай Хахловай. Класны кіраўнік вось ужо 21 год робіць дзіцячы свет ... Падрабязней »

Выбірай, пазнавай

У апошнія гады сярод устаноў адукацыі неаднойчы праводзіліся конкурсы па складанні экскурсійных маршрутаў. Навучэнцы разам з педагогамі распрацавалі сотні цікавых, разнастайных маршрутаў па малой радзіме; выдадзены зборнікі, складзены спіс экскурсійных маршрутаў, якія рэкамендаваны Міністэрствам адукацыі для наведвання вучнёўскімі групамі. Здаецца, распрацоўваць новыя маршруты ўжо няма сэнсу. Усё складзена, усё ўключана. Застаецца толькі сабрацца ў дарогу і адправіцца спазнаваць родны край. ... Падрабязней »

На тэхнарынг запрашаюцца

Пазаўчора прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне прызёраў VIII Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”. Па добрай традыцыі, у першы месяц вясны аўдыторыі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта сталі своеасаблівым рынгам для тэхнабаталій. За ганаровае званне лепшага канструктара, даследчыка, рацыяналізатара, вынаходніка і архітэктара краіны змагаліся каля 200 навучэнцаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Прадстаўнікі 9 каманд (сямі рэгіёнаў, а таксама Рэспубліканскага ... Падрабязней »

Было сола — стане хор!

Напэўна, у кожнай установе адукацыі стараюцца зрабіць шосты школьны дзень запамінальным, незабыўным. Хочацца, каб дзеці ў гэты дзень ішлі ў школу з радасцю, нягледзячы на маразы і завеі. У нашай установе адукацыі функцыянуюць спартыўныя секцыі, праводзяцца дадатковыя заняткі, дзе кожнае дзіця можа знайсці сабе справу па душы. Аднак зараз хочацца расказаць пра тыя заняткі, якія на працягу года аб’ядноўваюць нашых ... Падрабязней »

Папяровы снегапад

Хто з нас не памятае яркія моманты з дзяцінства, калі, рыхтуючыся да Новага года, мы выразалі з белага ліста паперы сняжынкі? Гэта і былі нашы першыя выцінанкі. Аднак толькі адзінкі становяцца майстрамі ў гэтым напрамку дэкаратыўнага мастацтва дзякуючы свайму таленту і ўпартай працы, жаданню ствараць, невычэрпнай фантазіі і цярпенню. Як, напрыклад, удзельнікі адкрытага гарадскога конкурсу майстроў мастацтва выразання з паперы ... Падрабязней »

Раз, два, тры — гані!

У фінальным этапе конкурсу былі прадстаўлены ўсе напрамкі дадатковай адукацыі, у тым ліку тэхнічная творчасць. Адразу тры педагогі-тэхнікі змагаліся за званне лепшага: кіраўнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Трасавы аўтамадэлізм” Цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна Аляксандр Мікалаевіч Скалабан, “Асновы радыёкіруемых аўтамадэлей” Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі Раман Русланавіч Гудзь і “Авіямадэльны” шматпрофільнага цэнтра па рабоце з дзецьмі і ... Падрабязней »

Пад ветразем сям’і

Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” ужо даўно зарэкамендаваў сябе ў Мінску як месца сямейнага адпачынку. Цэлы комплекс адукацыйных, выхаваўчых, культурна-забаўляльных праграм і праектаў рыхтуецца тут і для дзяцей, і для іх бацькоў. Да таго ж таты і мамы дапамагаюць іх арганізоўваць. А нядаўна яны прынялі ўдзел у новым сямейным праекце “Сакрэт гасціннасці”, аўтарам якога стала загадчыца харэаграфічнага аддзялення ... Падрабязней »