Архів тега: мерапрыемства

Дарагой і любімай!

Ведаеце, я шчаслівая жанчына, бо ў мяне ёсці дзеці, дзеля якіх я жыву. Штогод Геранёнская сярэдняя школа Іўеўскага раёна збірае з 9 па 15 кастрычніка самых шчаслівых жанчын на мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці. Ва ўстанове праводзіцца тыдзень маці. У рамках тыдня запланаваны конкурс малюнкаў “Я малюю маму сонечным промнем”, акцыя “Дзясятка” для мамы”, конкурс міні-сачыненняў “Напішы ліст маме”, конкурс фотаздымкаў ... Падрабязней »

Геаграфія прафесій

Кожны год напярэдадні Дня маці для васьмікласнікаў Турэц-Баярскай сярэдняй школы Маладзечанскага раёна праводзяцца тэматычныя класныя гадзіны і пазакласныя мерапрыемствы з мэтай выхавання павагі і любові да сям’і, да маці. Мамы нашых вучняў — пастаянныя ўдзельнікі гэтых мерапрыемстваў. Падчас нядаўняга мерапрыемства “Прафесіі нашых матуль” мамы дзяліліся з вучнямі прафесійнымі сакрэтамі, бо выбар прафесіі — адказнае рашэнне, якое даводзіцца прымаць кожнаму чалавеку. ... Падрабязней »

Па скаўцкіх прыступках

У гэтым лагеры няма ні важатых, ні адбою, ні распісаных па хвілінах планаў мерапрыемстваў. Тут, на Стаўбцоўшчыне, на беразе Нёмана, ля вёскі Кругліца, пануе атмасфера летняга адпачынку, разняволення, пахне хвояй і вогнішчам, птушыныя галасы зліваюцца з дзіцячымі, а шум ветру — з гітарнымі акордамі. Сёлета Рэспубліканскі скаўцкі лагер сабраў тут больш за дзве сотні ўдзельнікаў. Руйнуючы чатыры сцяны Упершыню такі ... Падрабязней »

Прышкольнае Лета

Нарэшце, яно прыйшло, наша любімае і доўгачаканае лета! Нават некалькі прахалодных дзён, не характэрных для гэтай пары года, не сапсавалі настрою ад радаснай сустрэчы. Хочаш — адпачывай з сябрамі ў палатках, хочаш — бяры вуду і адпраўляйся на рэчку, хочаш — збірай сумку, бяры квіткі на самалёт — і наперад, да шумлівага марскога прыбою. Усё гэта абавязкова будзе, але крыху ... Падрабязней »

Маладосць у сталасці: ветэраны садзяцца за парты

Маршчынкі пакрываюць іх твары, а ў вачах — маладосць, якую ў іх калісьці адабрала вайна. Яны не саромеюцца слёз, калі перад імі выступаюць дзеці з вершамі, танцамі і песнямі пра вайну, але самі нячаста жадаюць пра яе ўспамінаць. Нягледзячы на ўзрост, яны вядуць актыўны лад жыцця: займаюцца спортам, вывучаюць замежныя мовы, з задавальненнем наведваюць экскурсіі, тэатры і гурткі, створаныя спецыяльна ... Падрабязней »

Радуйся, памятай

Паслязаўтра Беларусь урачыста адзначыць адно з галоўных дзяржаўных свят — Дзень Перамогі. Па добрай традыцыі ў гэты дзень нас чакаюць парады, мітынгі, а ўжо ў гэтыя хвіліны ва ўстановах адукацыі праходзяць памятныя мерапрыемствы. Памяць… Гэтае слова стала цэнтральным у матэрыялах майскага “Шостага дня”. Дзень Перамогі — гэта дзень успамінаў, дзень радасці, дзень смутку, а яшчэ дзень памяці. Памяці пра тых, ... Падрабязней »

Усміхніся вясне ў адказ

Вясёлыя провады зімы, гуканне вясны, дружныя карагоды, народныя песні і скокі, духмяныя і смачныя бліны — усё гэта Масленіца. 12 сакавіка Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі прымаў гасцей, якія пажадалі сустрэць адно з самых доўгачаканых, народных і “смачных” свят у жыццярадаснай кампаніі і з добрым настроем падчас праграмы “Шырокая Масленіца”. Для сваіх наведвальнікаў кіраўніцтва ўстановы дадатковай адукацыі арганізавала пляцоўкі ... Падрабязней »

Стомленасць — галоўная рыса педагогаў?

Роздумы на тэму “Узаемадзеянне сям’і і школы”, якімі я збіраюся сёння з вамі падзяліцца, наспявалі даўно. Стрымлівалі некалькі момантаў: хацелася як мага больш паглыбіцца ў праблему, пачуць меркаванні іншых людзей і, натуральна, нікога не пакрыўдзіць. Таму будзем думаць, што маё бачанне тэмы не што іншае, як ІМХО (беларуская транслітарацыя англійскага акроніма, які абазначае “па маім сціплым меркаванні”. — Заўвага аўт.) ... Падрабязней »

Паміж Польшчай і Расіяй — герані, аксаміткі.

Азеляненне прышкольнай тэрыторыі мае вялікае значэнне ў эстэтычным, экалагічным і патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Асабліва калі на ёй ствараюцца кампазіцыі, якія нясуць пэўнае сэнсавае значэнне. Плошча тэрыторыі Верхнядзвінскай гімназіі Віцебскай вобласці дазваляе ствараць незвычайную прыгажосць з кветкавых кампазіцый розных жыццёвых форм раслін, перш за ўсё ў даследчых і эстэтычных мэтах. Традыцыйна ў гімназіі ў маі праходзіць мерапрыемства па прадстаўленні навучэнцамі ўласна ... Падрабязней »

І часцей заб’ецца сэрца

Сталічная беларускамоўная гімназія № 14 — вядомая ўстанова ў горадзе. Яна гучыць і сярод педагогаў, і сярод бацькоў, і сярод вучняў: тут прэстыжна і вучыць, і вучыцца. Але акрамя высокіх рэзультатаў у навучанні, славіцца яна і адметнай выхаваўчай прасторай, якая будуецца на нацыянальных традыцыях. Нездарма ёй прысвоены статус рэсурснага цэнтра па выхаваўчай рабоце. Сёлета ў іх чарговая перамога — дыплом ... Падрабязней »