Архів тега: музей

Віртуальна — актуальна

Згодна з тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы, музей — гэта ўстанова, якая збірае, вывучае, зберагае і выстаўляе для агляду помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры, а таксама прыродазнаўчыя калекцыі. Ці адносяцца да гэтага азначэння віртуальныя музеі? Колькі наогул такіх музеяў дзейнічае ў айчыннай сістэме адукацыі? Напярэдадні Міжнароднага дня музеяў паспрабуем знайсці адпаведныя адказы. Далікатная тэма Паслязаўтра — свята ўсіх музейшчыкаў, усіх ... Падрабязней »

Падарожжа ў гісторыю пісьменства

Правесці арыгінальную экскурсію імкнецца кожны кіраўнік музея. Каб распрацаваць такую экскурсію, трэба спачатку дасканала вывучыць біяграфію пэўных экспанатаў, потым творча апрацаваць атрыманыя веды. А калі гэтыя веды апрацаваць яшчэ і з тэатральным ухілам, то атрымаецца прыкладна так, як атрымалася ў метадыста Цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Фрунзенскага раёна Мінска кіраўніка музея развіцця сістэмы адукацыі Галіны Мікалаеўны Якшук. Дарэчы, у ... Падрабязней »

Вялікі музей для цікаўных сяброў

Напрыканцы лютага ў Гомелі адбылася падзея, якая выклікала шырокі рэзананс у музейных колах калі не ўсёй краіны, то горада над Сожам дакладна: у Палацы Румянцавых і Паскевічаў прайшла прэзентацыя культурна-адукацыйнага праекта “Вялікі музей для цікаўных сяброў”. Разлічаны на вучняў малодшага і сярэдняга звяна, праект дазваляе адысці ад манатонных экскурсій і ў цікавай форме, з выкарыстаннем інтэрактыву і фантазіі экскурсаводаў, далучыць ... Падрабязней »

Любоў і маладзечанскія галубы

Пры характарыстыцы музея арніталогіі “Птушкі і мы” гімназіі № 3 Маладзечна Мінскай вобласці варта некалькі разоў ужыць слова “адзіны”. Па-першае, гэта адзіны ў краіне музей птушак; па-другое, адзіны музей, дзе расказваецца пра гісторыю і традыцыі айчыннай птушкагадоўлі; па-трэцяе, адзіны музей, дзе наведвальнікаў сустракаюць не словамі экскурсаводаў кшталту “добры дзень” або “рады вітаць у нашай зале”, а звонкім шчабятаннем канарэек і ... Падрабязней »