Архів тега: педагог

Тых, хто любіць фізкультуру, стане больш?

Дзіўная рэч: абмяркоўваючы з сябрамі, калегамі, знаёмымі школьныя ўрокі фізкультуры, заўважыла, што не так і шмат сярод іх людзей, якія ўспамінаюць гэты прадмет з прыемнасцю. Хаця, здавалася б, менавіта фізкультура дае магчымасць пабегаць пасля напружанай работы на іншых уроках, скінуць стомленасць і адпачыць. Аднак адпачыць можна толькі тады, калі чалавек адчувае сябе на ўроку гарманічна, інакш кажучы, знаходзіцца ў сітуацыі ... Падрабязней »

Белы снег і моцны лёд, каб адправіцца ў паход

Выявы маляўнічай Браслаўшчыны можна знайсці на розных сайтах. Азёры, рачулкі, аграсядзібы, помнікі архітэктуры, сфатаграфаваныя ў самых незвычайных ракурсах, нібыта гавораць: “Калі ласка, у наш азёрны край”. Вось толькі запрашэнне гэтае разлічана ў асноўным на летні перыяд. Канечне, па сусветнай павуціне “гуляюць” і фотаздымкі зімовай Браслаўшчыны, аднак яны не ў такой колькасці, як летнія, ды і глядзяцца не так ярка і ... Падрабязней »

Па гарачым снезе

Зіма паспела парадаваць нас першым снегам. Некага гэта прымусіла апрануць яшчэ больш цёплае адзенне, а некага распрануцца зусім. Менавіта са з’яўленнем пушыстага снежнага покрыва адкрываецца сезон зімовага загартоўвання ў сталічным ліцэі № 2, пасля пачатку якога жыхары суседніх дамоў са здзіўленнем назіраюць за снежнымі “маржамі”. Мы не маглі прапусціць такой знакавай падзеі. Ну а для таго, каб перадаць нашым чытачам ... Падрабязней »

Вам даручылі — вось і выхоўвайце

Сацыялагічнымі даследаваннямі даказана, што ўплыў сям’і на дзіця мацнейшы за ўплыў школы, сродкаў масавай інфармацыі, вуліцы. Гэты факт не можа не цікавіць школу. Відавочнай стала неабходнасць змяніць адносіны ўстановы адукацыі і сям’і. Партнёрскім адносінам трэба будзе вучыцца як педагогам, якія часта лічаць сябе носьбітамі ісціны, так і бацькам, дзеянні якіх ляжаць паміж палюсамі “мы вам даручылі, вось і выхоўвайце” і ... Падрабязней »

Ромбік — слова, крыжык — сказ

Калі б не асветніцкая дзейнасць братоў Кірылы і Мяфодзія, то матэрыялы ў “Настаўніцкую газету”, SMS-кі і лісты сябрам і каханым мы пісалі б, хутчэй за ўсё, на лацініцы. А калі б не было і лацініцы? Як бы мы перадавалі свае думкі, пачуцці, дзяліліся карыснай інфармацыяй? Усё проста: з дапамогай ткацкага станка, ніткі, іголкі — адным словам, тканых і вышываных арнаментаў. ... Падрабязней »

Пэндзлем па комплексах

Ці можаце вы, паважаныя педагогі, успомніць, калі апошні раз адкручвалі баначкі з гуашшу і бралі ў руку пэндзаль? Спытаецеся, навошта гэта вам — матэматыкам, фізікам, філолагам? Так, часам бывае складана знайсці час, каб перадыхнуць, не кажучы ўжо пра творчасць. Такога ж меркавання прытрымлівалася і я, пакуль выпадкова не даведалася пра так званае правапаўшарнае маляванне, якое стала неверагодна папулярным ва ўсім ... Падрабязней »

Зоркі ў сэрцы, атамы на далоні

Музейная педагогіка плюс гісторыя і геаграфія раўняецца гісторыка-этнаграфічны школьны музей. Музейная педагогіка плюс гісторыя і дапрызыўная падрыхтоўка раўняецца школьны музей баявой славы. Музейная педагогіка плюс мова і літаратура раўняецца літаратурна-краязнаўчы школьны музей. Музейная педагогіка плюс біялогія раўняецца эколага-біялагічны школьны музей… Калі ж да музейнай педагогікі дадаць фізіку, хімію, алгебру, геаметрыю, астраномію, інфарматыку, то ў выніку атрымаецца даволі рэдкі па сваёй ... Падрабязней »

Штодзённая фантастыка

Касмічныя караблі, асваенне Марса, кантакт з іншапланецянамі — усё гэта яшчэ не так даўно хвалявала цэлыя пакаленні моладзі. А на пытанне “Кім ты хочаш стаць?” амаль кожны хлопчык смела адказваў: “Касманаўтам!” Сёння тэма космасу набыла іншае гучанне: людзі пачалі асвойваць касмічны турызм. У Рэспубліканскім цэнтры інавацыйнай і тэхнічнай творчасці зорнае неба таксама ў пашане, аднак тут яно становіцца аб’ектам не ... Падрабязней »

У дрыгавіцкім кургане ды арабскія пярсцёнкі

Летнія канікулы — той самы час, калі школьнікам хочацца не толькі бесклапотна адпачыць, але і атрымаць асалоду ад незабыўных прыгод. Таму нехта разам з бацькамі едзе на марскія курорты, нехта — да бабуль і дзядуляў у вёску, а нехта накіроўваецца ў летнікі, дзе выхаванцы знаходзяцца пад кантролем педагогаў і дзе для іх распрацаваны цікавыя разнастайныя праграмы. Ёсць яшчэ кола дзяцей, ... Падрабязней »

Налегчы на вёслы

У выніку неабдуманай меліярацыі мінулага стагоддзя баржы і цеплаходы ўжо не так часта сустракаюцца на беларускіх водных прасторах, як гадоў 30 назад. Аднак гэта не значыць, што айчыннае суднаходства села на мель, яно актыўна развіваецца, проста ў крыху іншым рэчышчы — рэчышчы маламерных суднаў. З амаль 21 тысячы беларускіх рэк і рачулак, напэўна, не засталося ніводнай, якую б не пакарылі ... Падрабязней »