Архів тега: прафарыентацыя

Толькі асоба выхоўвае асобу

Як прасцей за ўсё зразумець, падыходзіць табе прафесія ці не? Папрацаваць. А калі з-за ўзросту заканадаўства забараняе, то можна скарыстацца прафесійнымі пробамі. У сярэдняй школе № 10 Брэста два гады так і рабілі. Усвядоміць свае цікавасці З 2018 года ў школе рэалізоўвалі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі Рэспубліканскага цэнтра спартыўнай прафарыентацыі як кампанента адзінай адукацыйнай прасторы ва ўстановах адукацыі”. Яго галавой, рукамі і тварам стала настаўніца ... Падрабязней »

Прафарыентацыя ў класе і за камп’ютарам

Хакатон для настаўнікаў, “неканферэнцыя” па прафарыентацыі, стварэнне ўласнага прафарыентацыйнага сайта — гэта толькі частка актыўнасцей, якія запусцілі педагогі сярэдняй школы № 16 Баранавіч за апошнія некалькі гадоў. З 2017 па 2020 гады ў школе праходзіў інавацыйны праект “Увядзенне кампетэнтнасна арыентаванай лічбавай мадэлі прафарыентацыйнай работы як кампанента мабільнай адукацыі”. Дзевяць настаўнікаў-інаватараў спрабавалі новыя для сябе адукацыйныя тэхналогіі, вучыліся працаваць у анлайне. ... Падрабязней »

Сем крокаў у прафесію

Праблема прафесійнага самавызначэння заўсёды была надзвычай важнай як для кожнага канкрэтнага чалавека, так і для ўсяго грамадства ў цэлым. Толькі праца ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі прыносіць чалавеку задавальненне ад зробленага, і ў выніку грамадства атрымлівае  прафесіянала высокага класа. З улікам спецыфікі Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, шматпрофільнасці дзейнасці ўстановы, педагагічным калектывам была распрацавана мадэль прафесійнага станаўлення асобы ... Падрабязней »

Кухар швачка, медсястра… Хіба не прэстыжна?

Цікава, якая частка сённяшніх выпускнікоў марыць стаць аўтаслесарам, кухарам або цырульнікам? Адзін, два, а можа дзесяць працэнтаў? Ва ўсялякім выпадку лічбы будуць невялікімі. У такой сітуацыі статыстыка сярэдняй школы № 76 Мінска выглядае амаль фантастычнай — у мінулым годзе з 16 дзевяцікласнікаў 13 паступілі ва ўстановы прафтэхадукацыі. І справа зусім не ў атэстатах (усе, дарэчы, з сярэднім і высокім балам). ... Падрабязней »