Архів тега: спорт

Лета ў красоўках

Гэтае лета не для дамаседа — менавіта так трэба ўспрымаць ініцыятыву Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў. Рэспубліканскі фестываль “Лета — пара спартыўная!” у самым разгары. З 20 чэрвеня да пачатку верасня па ўсёй краіне праводзяцца фізкультурна-аздараўленчыя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы: гульні, турніры, матчы, святы. Укараняюцца і новыя формы работы з дзецьмі і падлеткамі па ... Падрабязней »

Замест класікі — японскі варыянт

Ці чулі вы калі-небудзь пра сёгі? Шчыра кажучы, я і сама зусім нядаўна пазнаёмілася з гэтым відам спорту. Між іншым ён незаслужана мае не вельмі вялікую папулярнасць сярод беларусаў. Выпраўляем! Сёгі? Гэта звязана з Японіяй? Менавіта так. Можна ска­заць, гэта японскія шахматы. Свае карані яны бяруць ад гульні чатуранга, якая нарадзілася ў іран­скім Абадане. Аматары завезлі яе ў Еўропу, дзе ... Падрабязней »

Белы снег і моцны лёд, каб адправіцца ў паход

Выявы маляўнічай Браслаўшчыны можна знайсці на розных сайтах. Азёры, рачулкі, аграсядзібы, помнікі архітэктуры, сфатаграфаваныя ў самых незвычайных ракурсах, нібыта гавораць: “Калі ласка, у наш азёрны край”. Вось толькі запрашэнне гэтае разлічана ў асноўным на летні перыяд. Канечне, па сусветнай павуціне “гуляюць” і фотаздымкі зімовай Браслаўшчыны, аднак яны не ў такой колькасці, як летнія, ды і глядзяцца не так ярка і ... Падрабязней »

Па гарачым снезе

Зіма паспела парадаваць нас першым снегам. Некага гэта прымусіла апрануць яшчэ больш цёплае адзенне, а некага распрануцца зусім. Менавіта са з’яўленнем пушыстага снежнага покрыва адкрываецца сезон зімовага загартоўвання ў сталічным ліцэі № 2, пасля пачатку якога жыхары суседніх дамоў са здзіўленнем назіраюць за снежнымі “маржамі”. Мы не маглі прапусціць такой знакавай падзеі. Ну а для таго, каб перадаць нашым чытачам ... Падрабязней »

Што нам дождж праліўны, калі побач двухколавыя сябры

Ездзіць на веласіпедзе можна, канечне, і зімой, аднак найлепшым часам для велападарожжаў з’яўляецца лета. Хіба можна ляжаць на канапе, калі двухколавы сябар кліча цябе да зялёных лясоў і палёў, да берагоў блакітных азёр і рэк, пад высокае неба? Для ўдзельнікаў гуртка веласіпеднага турызму, што дзейнічае пры Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму, лета і веласіпед — такія ж непадзельныя паняцці, як ... Падрабязней »

На канікулы… у армію

Завяршыўся навучальны год, надышла жаданая пара летніх канікул. Хтосьці з дзяцей паедзе да бабулі ў вёску на сырадой і лясное прыволле, хтосьці з бацькамі выедзе да мора, а хтосьці адправіцца адпачываць… у армію. Так, гэта не апіска. У сапраўдную воінскую часць, дзе ёсць свой узвод, камандзір і сапраўдны салдацкі ложак. Як паказвае практыка, для многіх падлеткаў армія з’яўляецца любімым месцам, ... Падрабязней »

У рынга станавіся!

Майстар-класы для навучэнскай моладзі і студэнтаў па новых і папулярных спартыўных дысцыплінах прайшлі ў МКСК “Мінск-Арэна” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Тыдзень спорту і здароўя”. Студэнты УВА і навучэнцы ССНУ на пляцоўках МКСК “Мінск-Арэна” змаглі паспрабаваць свае сілы ў новых гульнях — рынга і карфболе, наве­даць масавыя мерапрыемствы па бо­дзібілдынгу, катанні на каньках, спартыўным танцы. Цікавая гульня рынга, якая сумя­шчае ў сваіх правілах ... Падрабязней »

Тыдзень для спорту і здароўя

У суботу ў Беларусі пачынае дзеянне рэспубліканская акцыя “Тыдзень спорту і здароўя”. Ужо традыцыйна тэматычны тыдзень праводзіцца па ініцыятыве Міністэр­ства адукацыі ў першай палове верасня. Акцыя падтрымана кіраўніцтвам  аблвыканкамаў усіх рэгіёнаў краіны. Cёлета ўрачыстае адкрыццё акцыі прымеркавана да святкавання сталічнага Дня горада, яно адбудзецца 8 верасня на пляцоўцы перад Палацам спорту. Плануецца, што цырымонію адкрыцця тыдня спорту і здароўя наведаюць прадстаўнікі ... Падрабязней »

“Футбольныя канікулы”

Учора ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “Футбольныя канікулы-2012”, арганізатарамі якой з’яўляюцца асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання навучэнцаў і студэнтаў. Першым футбольны марафон прыняў аздараўленчы лагер “Рамонак”, што каля вёскі Шчаткова Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Пад кіраўніцтвам трэнераў нацыянальных каманд па футболе тут прайшоў сапраўдны футбольны фестываль, у рамках якога былі арганізаваны майстар-класы для пачаткоўцаў, ... Падрабязней »

Думаць не толькі галавой, але і… рукамі

Выхаванцы Дзмітрыя Юр’евіча Мосіна, які кіруе гуртком “Аўтамадэліраванне” ў Рэспубліканскім цэнтры тэхнічнай творчасці навучэнцаў, з’яўляюцца аднымі з наймацнейшых у сваім відзе спорту, не першы год яны складаюць самую сур’ёзную канкурэнцыю тым, хто жадае пазмагацца за перамогу. У прафесійных колах, кажуць, ужо затаілі на педагога крыўду, маўляў, пакіньце шанс і другім… Аднак і ў гэтым годзе каманда РЦТТН стала першай у ... Падрабязней »