"Залатая шайба" у "Партызан"

Пераходны кубак фінальных рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі “Залатая шайба” на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у малодшай узроставай групе заваявала каманда “Партызан” (Мінск).

хакеісты каманды "Партызан"

У фінальнай гульні, якая адбылася 16 сакавіка на лядовай арэне Пружан (Брэсцкая вобласць), “Партызан” сустрэўся з “Міражом” Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Сталічная лядовая дружына не пакінула сапернікам шансаў на перамогу, выйграўшы ў іх з лікам 6:0.

Фота Руслана КАБЯКА, БелТА.