Яшчэ адзін дыплом ІІ ступені адышоў мінскай сярэдняй школе № 21 імя М.Ф.Гастэлы за распрацоўку праекта “Ролевая мадэль арганізацыі шостага школьнага дня “Дзеці роднай Беларусі”.
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Галіна Мікалаеўна Гузоўская расказвае так:
— Зараз у грамадстве назіраецца станоўчы трэнд: любіць тое месца, дзе нарадзіўся, ганарыцца сваім, родным. Наша распрацоўка павінна была паказаць, якая ўнікальная ў нас краіна, якія цікавыя ў нас традыцыі, і падтрымаць папулярную сёння ідэю “любіць сваё, роднае”. Наша мадэль прадугледжвае, што ў нас ёсць 5 груп навучэнцаў, якія актыўна развіваюцца ў сваіх ролях: экскурсаводы, бібліятэкары, журналісты, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю і этнографы. Напрыклад, спецыялісты па сувязях з грамадскасцю актыўна супрацоўнічаюць з БРПА, БРСМ і іншымі маладзёжнымі арганізацыямі. Журналісты актыўна развіваюцца прафесійна, удзельнічаюць у школе блогераў пры факультэце журналістыкі БДУ. Этнографы арганізуюць тэматычныя выставы, а мадэратары, я і мае калегі, накіроўваем і падтрымліваем іх работу.
Зараз у грамадстве назіраецца станоўчы трэнд: любіць тое месца, дзе нарадзіўся, ганарыцца сваім, родным.
Яшчэ адной уласцівасцю праекта быў акцэнт на традыцыйнасці. Кожную трэцюю суботу месяца ў школе адбываліся мерапрыемствы, прысвечаныя гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі, каб навучэнцы школы маглі адчуць гордасць за свой родны край і слаўных продкаў.
Віталіна НЕСЦЯРОВІЧ.
Фота з архіва героя.