За некалькі тыдняў мы апынуліся ў незвычайных умовах, калі найбольш актуальнай стала дыстанцыйная адукацыя. І калі для адных педагогаў воблачныя сэрвісы і анлайн-рэсурсы — даўно знаёмы інструмент, то для іншых — значны бар’ер. Сёння паспрабуем разбурыць яго і ўстанавіць некалькі інструментаў для работы з дзецьмі ў анлайне. Акрамя папулярнай платформы Moodle, для дыстанцыйнай адукацыі могуць быць карысныя: Skype і Zoom для відэасувязі, Google Дыск для сумеснай работы над праектамі, YouTube — для запісу відэазаняткаў, Trello — для арганізацыі работы. У канцы маленькі бонус — праграма TeamViewer, якая дазваляе на адлегласці вырашаць тэхнічныя праблемы з чужой дапамогай.
З тегами: анлайн дзеці дыстанцыйныя заняткі школа