Пасляўрочны рэлакс

Па меры разрастання гарадоў часта тэма арганізацыі вольнага часу для многіх дзяцей і іх бацькоў бывае нават больш актуальнай, чым вучоба. Бо калі школы будуюцца ў першую чаргу, то інфраструктура для адпачынку часам з’яўляецца ў апошнюю. Таму школы імкнуцца сумясціць і вучобу, і адпачынак. Так, у Лошыцы, адным з маладых мікрараёнаў Мінска, цэнтрам творчасці стала сярэдняя школа № 24, дзе ... Падрабязней »

Значок за адвагу

На рэспубліканскім семінары, які праходзіў у пачатку навучальнага года для дырэктараў цэнтраў дадатковай адукацыі турыстычна-краязнаўчага профілю, разглядаўся шэраг актуальных пытанняў экскурсійнай работы з навучэнцамі. Размова была сур’ёзная, канструктыўная, і пра яе вынікі наша выданне паведамляла ўжо ў адным з вераснёвых нумароў. Вернемся да семінара яшчэ раз і пагаворым на не менш важную, чым аказанне платных экскурсійных паслуг, тэму: заахвочванне лепшых ... Падрабязней »

Дарогамі вернасці, дарогамі патрыятызму

На працягу ўжо 112 гадоў навучанне ў сярэдняй школе № 37 Мінска непарыўна звязана з грамадзянска-патрыятычным выхаваннем. Установа наладзіла трывалае сяброўства з ветэранамі і афіцэрамі. Сустрэчы з гэтымі паважанымі людзьмі, гутаркі з імі спрыяюць высокай якасці ваенна-патрыятычнага выхавання, што і стала падставай для адкрыцця на базе школы цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі. Цэнтр быў адкрыты ў 2013 годзе, а яго кіраўніком стала ... Падрабязней »

Выхаванне сцэнай

Я з самага дзяцінства займалася ў школьным тэатры, у тэатры пры Палацы культуры і час ад часу ўяўляла сябе сапраўднай актрысай. Але з-за свайго захаплення не магла здрадзіць сваёй мары стаць настаўніцай. А вось выхаванцы сталічнай школы № 136 мрояць выключна пра сцэну. Менавіта іх поспехі на тэатральных падмостках і 20-гадовы вопыт педагогаў у выхаванні тэатрам сталі падставай для стварэння ... Падрабязней »

Ад вытокаў да вытокаў

Гэтая незвычайная размова пра вопыт, праблемы і перспектывы развіцця дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства праходзіла ў памяшканні рэсурснага цэнтра аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Разам з аўтарамі ўнікальных метадычных матэрыялаў 80-х і нават 20-х гадоў мы абмеркавалі (завочна, канечне, бо наладзіць рэальную гутарку не дазваляюць ні часавыя, ні прасторавыя магчымасці) актуальныя пытанні турыстычна-краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі. Першыя словы ... Падрабязней »

Мадэль поспеху

Рэсурсныя цэнтры па тэхнічнай творчасці — даволі рэдкая з’ява ў параўнанні з рэсурснымі цэнтрамі па краязнаўстве, эстэтычным, грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Адна з нямногіх падобных структур тэхнічнага напрамку (а можа нават і адзіная ў краіне) дзейнічае ў Мазыры. На прыкладзе яе работы разгледзім асноўныя напрамкі і формы работы рэсурсных цэнтраў, даведаемся, што такое наогул рэсурсны цэнтр і наколькі важнай з’яўляецца яго ... Падрабязней »

Невычарпальныя рэсурсы

Менавіта такімі, як адлюстравана на гэтых фотаздымках, уяўляюцца для большасці педагогаў рэсурсныя цэнтры: спецыяльнае памяшканне з багатай калекцыяй метадычных матэрыялаў і камп’ютарнай тэхнікай. Аднак сучасны рэсурсны цэнтр — гэта больш шырокае паняцце. Згодна з Канцэпцыяй рэсурснага цэнтра ўстановы адукацыі, узгодненай на калегіі Міністэрства адукацыі 26 верасня 2012 года, рэсурсным цэнтрам з’яўляецца адасобленае і структурнае падраздзяленне ўстановы адукацыі, у якім створаны ... Падрабязней »

Дэталёвае мастацтва

Слова “хэндмэйд” сёння блізкае, напэўна, кожнаму. Стварэнне вырабаў сваімі рукамі стала любімым заняткам для многіх. Вышыўка, вязанне, дэкупаж, карвінг, мноства відаў роспісу, стварэнне біжутэрыі і аксесуараў, унікальных элементаў гардэроба — пералічыць усё складана. Наталля Грэбень, педагог дадатковай адукацыі, таксама прыхільніца ручной творчасці, але ў асаблівым яе разуменні. У яе руках не ўбачыш пяльцаў і іголкі, каляровых стужак і нітак, бліскучых ... Падрабязней »

Класная экскурсія, вялікія грошы

Выйсці ў сукупным гадавым грашовым абароце ад аказання платных экскурсійных паслуг на ўзровень хаця б аднаго мільярда рублёў і пры гэтым не забыць пра ідэалагічны складнік работы ўстаноў дадатковай адукацыі турыстычна-краязнаўчага профілю: выхаванне грамадзяніна, патрыёта. Шляхі вырашэння названых задач шукалі ўдзельнікі рэспубліканскага семінара-нарады, які прайшоў на базе аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства і быў прысвечаны пытанням арганізацыі турыстычна-экскурсійнай ... Падрабязней »

Развіваць дзяцей, развівацца самому

Аляксандр Пятровіч Строкач прыйшоў у сістэму дадатковай адукацыі 8 гадоў назад і пакідаць яе не збіраецца. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна малады педагог быў накіраваны на работу ў Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, дзе сёння загадвае аддзелам краязнаўства. — Геаграфіяй і гісторыяй цікавіўся яшчэ са школьных гадоў, — прызнаецца Аляксандр Пятровіч. — Наведваў адпаведныя ... Падрабязней »