Неабходныя інструменты і матэрыялы:
* дошчачка лісцевых парод (ліпа, асіна, бяроза) таўшчынёй 5—8 мм па памеры сняжынкі;
* разметачны інструмент — лінейка, цыркуль, аловак;
* ручны інструмент — лобзік, абцугі, нажніцы.
* наждачная папера на тканіннай аснове № 80, 100, 120;
* абразіўная губка № 200—220;
* нітка або стужка дэкаратыўная;
* iголкі з кольцамі.
Сняжынка выканана ў тэхніцы плоскапрапільнай разьбы.
- Пры дапамозе разметачнага інструменту і нажніц выконваем шаблон сняжынкі на паверхні дошчачкі (малодшым дзецям можна даць шаблон для абвядзення контуру).
- Выпілоўваем сняжынку на выпіловачным прыстасаванні “Ластаўчын хвост” ці ручным лобзікам у два заходы (спачатку контур, а затым прапілоўванне дробных дэталей).
- Надаём форму сняжынцы наждачнай паперай № 80 ад цэнтра да бакоў.
- Прапрацоўваем унутраныя элементы і вугалкі наждачнай паперай № 100.
- Абразіўнай губкай надаём гладкасць.
- Устаўляем іголку з вушкам у сняжынку пры дапамозе абцугоў.
- Прывязваем шаўковую нітку або стужку.
- Па жаданні дэкарыруем сняжынку.
Форму сняжынак можна рабіць рознай у залежнасці ад фантазіі.
Аляксандр ПЦІЦКІ,
педагог дадатковай адукацыі Шумілінскага РЦДіМ.
Фота аўтара.