Фарбы, формы, гукі, водары прыроды надзвычай разнастайныя. Узяўшы на ўзбраенне фантазію, навучэнцы Антона Станіслававіча Дземідовіча быццам набываюць новы зрок: у кожнай кветцы, карчы, галінцы вучацца бачыць прыгажосць і непаўторны вобраз. 15 гадоў аб’яднанне “Лясная скульптура” было гонарам Навагрудскага раённага эколага-біялагічнага цэнтра, а з гэтага навучальнага года будзе збіраць разам юных аматараў прыроды ў толькі што адкрытым Навагрудскім раённым цэнтры творчасці дзяцей ... Падрабязней »