Калі робататэхнікай ці тэхнічнай творчасцю хочуць займацца дзеці, выбар у іх вялікі: цэнтры і палацы, прыватныя курсы і факультатывы ў школе. Але пасля 17—18 гадоў шляхоў становіцца значна менш. Куды накіравацца, каб асвоіць новую справу не як прафесію, а для сябе? Дзе займацца, напрыклад, канструяваннем ці работай з металам? Такарны станок дома не ўстановіш. Хакерспейсы — некамерцыйныя прасторы для творчасці, ... Падрабязней »