Учора ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “Футбольныя канікулы-2012”, арганізатарамі якой з’яўляюцца асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола”, Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання навучэнцаў і студэнтаў. Першым футбольны марафон прыняў аздараўленчы лагер “Рамонак”, што каля вёскі Шчаткова Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Пад кіраўніцтвам трэнераў нацыянальных каманд па футболе тут прайшоў сапраўдны футбольны фестываль, у рамках якога былі арганізаваны майстар-класы для пачаткоўцаў, ... Падрабязней »