У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася рэспубліканская выстава-конкурс мастацкіх праектаў “КраЯвід”. Сваё бачанне беларускіх пейзажаў прадставілі 45 калектываў выяўленчага мастацтва ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія маюць званне “народны”, “узорны”, “заслужаны”, з усіх рэгіёнаў краіны. Натхненне юныя мастакі чэрпалі з палотнаў мастакоў XIX—XX стст.: Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Фернанда Рушчыца, Антона Бархаткова, Паўла Масленікава, Віталя ... Падрабязней »