Як аддзел тэхнічнай творчасці Віцебскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі стаў знакавым месцам у прасторы стымпанку? Ідэя, з якой потым нарадзіўся вялікі праект, узнікла ў педагога аддзела Наталлі Раманавай, кіраўніка аб’яднання па інтарэсах “Майстар і Ко” — яе цяпер у цэнтры напаўжартам-напаўсур’ёзна называюць родапачынальніцай стымпанку. Наталлі Генадзьеўне дасталася ў спадчыну вялікая калекцыя гадзіннікавых механізмаў. І калі яе навучэнец Міраслаў Маркушэўскі ... Падрабязней »