Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі сёння прадстаўляе разнастайнасць напрамкаў і відаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць самыя розныя інтарэсы, схільнасці і патрэбы дзіцяці, дае магчымасць праяўлення ініцыятывы, актыўнасці і індывідуальнасці, спрыяе развіццю матывацыі да пазнання і творчасці, самарэалізацыі і прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў.
Па стане на 1 студзеня 2015 года ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь функцыянавала 318 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, у якіх займаліся 382 573 чалавекі.
Сучасныя ўстановы адукацыі дзяцей і моладзі вызначаюцца варыятыўнасцю ў арганізацыі сваёй дзейнасці і функцыянуюць як адкрытыя адукацыйныя сістэмы ў сацыякультурных прасторах сваіх рэгіёнаў.
Установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі працуюць у рэжыме інавацыйнага развіцця, укараняюць розныя формы праектнай дзейнасці.
Развіваюцца сучасныя формы атрымання дадатковай адукацый, у тым ліку дыстанцыйнага навучання.
Вырашаюцца пытанні пашырэння безбар’ернага асяроддзя ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі для асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
Установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі краіны актыўна развіваюць міжнародныя сувязі, што пазітыўна адбіваецца на эфектыўнасці іх дзейнасці. З 2006 года рэалізоўваюцца праекты, конкурсы ў рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.
Установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі сістэмна і эфектыўна арганізоўваюць дзейнасць па выяўленні і падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі.
Накіраванасць на асобаснае развіццё навучэнцаў задае вынік дадатковай адукацыі і робіць яе неабходнай, неад’емнай часткай адукацыйнай сістэмы краіны, дазваляе дасягнуць высокіх асобасных вынікаў.
В.В.ЯКЖЫК,
намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.