Архів тега: моладзь

Моладзь у асобах

Калі я чую, як абураюцца пажылыя людзі, што моладзь стала непрыстасаванай да жыцця, безыніцыятыўнай і лянівай, мне кожны раз хочацца заступіцца за яе і на прыкладах даказваць, што сучасныя юнакі і дзяўчаты зусім не лайдакі, што іх жыццё напоўнена карыснымі і важнымі справамі. Валанцёрскае сэрца Ангеліна Піпер, актывістка Брэсцкай абласной арганізацыі БРСМ, валанцёр “Добрага Сэрца”, тэлевядучая тэлерадыёкампаніі “Брэст”, з Саюзам ... Падрабязней »

Захаваць жыццё на сяле

Моладзь пакідае сяло. З кожным годам на карце Беларусі з’яўляюцца дзясяткі апусцелых вёсак і ў той жа час расцягваюцца межы мегаполісаў. Спыніць гэты працэс — адна з галоўных задач дзяржавы. Стварэнне аграгарадкоў з развітой інфраструктурай хоць і задумвалася як яе вырашэнне, на справе панацэяй не стала: моладзь пакідае і іх. Свае варыянты вырашэння прапанавала само сяло, дакладней, сельская школа.“Захаваць жыццё ... Падрабязней »

Не шукайце на аркушы памылак

Сёння, у час небывалага ўзлёту камп’ютарных тэхналогій, рэдкая ўстанова дадатковай адукацыі не адчыніла для маленькіх наведвальнікаў дзверы сваіх IT-кузняў. І чым больш жадаючых выйсці на дарогу ў Сіліконавую даліну, тым менш застаецца жадаючых крочыць па сцежцы з фарбамі і тубусам. Пра тое, што знаходзяць для сябе сёння маленькія беларусы ў мастацкіх студыях, мы гутарым з мастацтвазнаўцам, педагогам Нацыянальнага цэнтра мастацкай ... Падрабязней »

Кожны запускае свой караблік

Хто з нас у дзяцінстве не складваў з паперы самалёцікі ці караблікі, не запускаў іх па першых вясновых ручаінах у плаванне? Для некаторых гэты дзіцячы занятак становіцца справай жыцця. Толькі караблікі і самалёцікі пераўтвараюцца ў сапраўдныя касмічныя караблі. І ў стагоддзе інфармацыйных тэхналогій, калі, здавалася б, камп’ютару падуладна ўсё, людзі працягваюць займацца простымі справамі і рэчамі — клеяць, выпільваюць, майструюць ... Падрабязней »

Быць адкрытымі!

Дадатковая адукацыя дзяцей і моладзі сёння прадстаўляе разнастайнасць напрамкаў і відаў дзейнасці, якія аб’ядноўваюць самыя розныя інтарэсы, схільнасці і патрэбы дзіцяці, дае магчымасць праяўлення ініцыятывы, актыўнасці і індывідуальнасці, спрыяе развіццю матывацыі да пазнання і творчасці, самарэалізацыі і прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў. Па стане на 1 студзеня 2015 года ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь функцыянавала 318 устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і ... Падрабязней »

Беларускі бізнес памаладзее?

Біяграфія кожнага чалавека падобная на дарогу. Большасць людзей ідуць па жыцці вядомымі дарогамі, бо яны шырокія і камфортныя, добра пратаптаныя. Аднак ёсць і такія людзі, якія зварочваюць убок і ідуць сваёй дарогай, якая выводзіць іншы раз у зусім нечаканае месца. Напрыклад, на вяршыню гары! Фінансавай! Дзе нарадзіўся, там і спатрэбіўся! Біяграфіі вядомых прадпрымальнікаў сёння як ніколі хвалююць школьнікаў. Сусветны бізнес маладзее, ... Падрабязней »

Прыадкрыйце калядную скарбонку

Вось, нарэшце, і заканчваецца снежань. Яшчэ некалькі дзён — і перагорнем апошні лісток календара. А наперадзе — самае галоўнае свята. Толькі сёлета прырода не вельмі спрыяе навагодняму, зімоваму настрою. Замест санак і лыжаў на вуліцу мы бяром парасоны, замест скрыпучага снегу пад нагамі — лужыны. Які ж гэта Новы год з такім настроем? Якія ж Каляды? А вы пераскочце лужыны, ... Падрабязней »