Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля

Кухарам? Настаўнікам? Хімікам? Метэаролагам?

Хачу, магу, трэба… На гэтых трох словах, нібыта на трох чарапахах, грунтуецца праца калектыву гімназіі № 1 Горак па рэалізацыі праекта “Шукаю сябе ў свеце прафесій. Ідэі, якімі хочацца падзяліцца”. Пра адвечную тэму правільнага выбару прафесіі, пра тое, ці ўсе прафесіі добрыя і што можна выбраць на свой густ, раскажуць пераможцы намінацыі “Ствары свой брэнд”. Адвечныя пытанні Тыповая сітуацыя. Мы ... Падрабязней »

З праблемы — у дасягненне

Калі вы спытаеце ў бацькоў школьнікаў, што для іх самае важнае, яны абавязкова адкажуць — здароўе іх дзяцей. Менавіта таму кожная школа краіны, дзе большую частку свайго жыцця праводзяць нашы дзеці, клапоціцца не толькі пра вучобу і выхаванне сваіх падапечных, але і пра іх самаадчуванне. Толькі кожная школа робіць гэта па-свойму. Паглядзім, у якую абгортку ўклалі сваю выхаваўчую работу ў ... Падрабязней »

Суботні акцэнт адпачынку

Да таго, што субота стала вольным ад вучобы днём, усе прывыклі. Але многія школьнікі лічаць, што ў гэты дзень можна нічога не рабіць — толькі адпачываць. Рэспубліканскі конкурс на лепшую арганізацыю шостага школьнага дня якраз і размяжоўвае гэтыя паняцці — “нічога не рабіць” і “адпачываць”. А тое, што педагогі ўмеюць зрабіць суботу любімым днём дзяцей, сумнявацца не даводзіцца. І фінал ... Падрабязней »

Пасляўрочны рэлакс

Па меры разрастання гарадоў часта тэма арганізацыі вольнага часу для многіх дзяцей і іх бацькоў бывае нават больш актуальнай, чым вучоба. Бо калі школы будуюцца ў першую чаргу, то інфраструктура для адпачынку часам з’яўляецца ў апошнюю. Таму школы імкнуцца сумясціць і вучобу, і адпачынак. Так, у Лошыцы, адным з маладых мікрараёнаў Мінска, цэнтрам творчасці стала сярэдняя школа № 24, дзе ... Падрабязней »

Выхаванне сцэнай

Я з самага дзяцінства займалася ў школьным тэатры, у тэатры пры Палацы культуры і час ад часу ўяўляла сябе сапраўднай актрысай. Але з-за свайго захаплення не магла здрадзіць сваёй мары стаць настаўніцай. А вось выхаванцы сталічнай школы № 136 мрояць выключна пра сцэну. Менавіта іх поспехі на тэатральных падмостках і 20-гадовы вопыт педагогаў у выхаванні тэатрам сталі падставай для стварэння ... Падрабязней »

Ад вытокаў да вытокаў

Гэтая незвычайная размова пра вопыт, праблемы і перспектывы развіцця дзіцяча-юнацкага турызму і краязнаўства праходзіла ў памяшканні рэсурснага цэнтра аддзялення краязнаўства Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства. Разам з аўтарамі ўнікальных метадычных матэрыялаў 80-х і нават 20-х гадоў мы абмеркавалі (завочна, канечне, бо наладзіць рэальную гутарку не дазваляюць ні часавыя, ні прасторавыя магчымасці) актуальныя пытанні турыстычна-краязнаўчай работы ва ўстановах адукацыі. Першыя словы ... Падрабязней »

Мадэль поспеху

Рэсурсныя цэнтры па тэхнічнай творчасці — даволі рэдкая з’ява ў параўнанні з рэсурснымі цэнтрамі па краязнаўстве, эстэтычным, грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў. Адна з нямногіх падобных структур тэхнічнага напрамку (а можа нават і адзіная ў краіне) дзейнічае ў Мазыры. На прыкладзе яе работы разгледзім асноўныя напрамкі і формы работы рэсурсных цэнтраў, даведаемся, што такое наогул рэсурсны цэнтр і наколькі важнай з’яўляецца яго ... Падрабязней »

Дэталёвае мастацтва

Слова “хэндмэйд” сёння блізкае, напэўна, кожнаму. Стварэнне вырабаў сваімі рукамі стала любімым заняткам для многіх. Вышыўка, вязанне, дэкупаж, карвінг, мноства відаў роспісу, стварэнне біжутэрыі і аксесуараў, унікальных элементаў гардэроба — пералічыць усё складана. Наталля Грэбень, педагог дадатковай адукацыі, таксама прыхільніца ручной творчасці, але ў асаблівым яе разуменні. У яе руках не ўбачыш пяльцаў і іголкі, каляровых стужак і нітак, бліскучых ... Падрабязней »

Развіваць дзяцей, развівацца самому

Аляксандр Пятровіч Строкач прыйшоў у сістэму дадатковай адукацыі 8 гадоў назад і пакідаць яе не збіраецца. Пасля заканчэння гістарычнага факультэта БрДУ імя А.С.Пушкіна малады педагог быў накіраваны на работу ў Брэсцкі абласны цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі, дзе сёння загадвае аддзелам краязнаўства. — Геаграфіяй і гісторыяй цікавіўся яшчэ са школьных гадоў, — прызнаецца Аляксандр Пятровіч. — Наведваў адпаведныя ... Падрабязней »

УТэме фестывалю

Год назад у Мінску і ў інтэрнэт-прасторы ўпершыню застракацелі афішы гарадскога фестывалю маладзёжнай культуры “УТэме”. За год гэтыя сустрэчы набылі аб’яднаўшы сотні ўдзельнікаў і гледачоў. Пра тое, як удалося падхапіць маладзёжную хвалю, аб’яднаць самую творчую катэгорыю горада, мы даведваемся ў ініцыятара фестывалю культарганізатара Мінскага гарадскога палаца дзяцей і моладзі Ганны Васільеўны Кункевіч. Арыентуючыся на моладзь Тэма вольнага часу моладзі хвалявала ... Падрабязней »