Танцы для чалавека — неад’емная частка жыцця. Нават тыя, хто не любіць танцаваць, рана ці позна знаходзяць тую песню, пад якую нага пачынае адстукваць такт. Танец дапамагае раскрыцца, зразумець сябе, упусціць у жыццё новы вопыт і эмоцыі. Нашы продкі таксама любілі аддацца гэтаму занятку. Праўда, тады танцы былі іншыя. Людзі збіраліся, хтосьці казаў: “Ну, а зараз Лявоніху!”, і пачыналася штосьці асаблівае. Ды ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
Маленькі горад — вялікія людзі
У канцы верасня ў Беларусі прайшоў нацыянальны этап адбору на World Robot Olympiad. Два навучэнцы гімназіі-інтэрната Мядзела ў старшай узроставай групе паказалі сябе найбольш прафесійна, чым заслужылі 1-е месца і пуцёўку ў заключны раўнд алімпіяды. У складзе беларускай зборнай з 8 па 10 лістапада ў венгерскім Дзьёры хлопцы будуць змагацца за сусветнае званне чэмпіёнаў. Хто з імі займаецца, як праходзіць падрыхтоўка да ... Падрабязней »
Ад чытання класікаў — да медыяпісьменнасці
Калі гутарка заходзіць пра сучасных школьнікаў, асабліва балючая тэма для педагогаў і бацькоў — гэта чытанне. Неаднойчы чула ад знаёмых настаўнікаў меркаванне, што дзеці не чытаюць зусім, а калі чытаюць, то не тое. Нават калі прапанаваць ім вартыя ўвагі кнігі класікаў, дзеці не ўнікаюць у змест гэтых твораў. Так і ўзнікла ідэя абмеркаваць, як насамрэч цяпер чытаюць падлеткі, як настаўнік ... Падрабязней »
Партал для валанцёраў
У нашай рубрыцы мы неаднаразова абмяркоўвалі важнасць стажыровак і валанцёрскіх праектаў. Яны даюць падлеткам магчымасць яшчэ падчас навучання ў школе ўбачыць знутры пэўную прафесію і прымераць яе на сябе, каб пасля зрабіць больш свядомы жыццёвы выбар. Пра важнасць такіх магчымасцей ведае і Валерыя АМЯЛЮСІК, аўтар праекта teenjob. by. Разам з іншымі валанцёрамі яна стварыла пляцоўку, дзе падлеткі могуць знайсці стажыроўкі ў ... Падрабязней »
Абяцанне салдата
Былыя франтавікі, партызаны, удзельнікі і сведкі Вялікай Айчыннай вайны, на жаль, імкліва адыходзяць ад нас. Сёння кожная сустрэча з такімі людзьмі — незабыўная, на вагу золата. У пачатку кастрычніка вучні Пагародзенскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна сустрэліся з Уладзімірам Іосіфавічам і Леанілай Ігнацьеўнай Мармыш. Гэтым людзям ёсць што расказаць маладому пакаленню, ёсць чым падзяліцца. Уладзімір Іосіфавіч нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы ... Падрабязней »
Мы кажам “Так!” дзіцячай мары
Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі — адна з найбуйнейшых устаноў дадатковай адукацыі нашай краіны. Больш за 800 аб’яднанняў па інтарэсах адчыняюць кожны верасень свае дзверы для звыш 8 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак, юнакоў і дзяўчат сталіцы і наваколля. Сёлета палац адзначыць сваё 55-годдзе. Якім будзе юбілейны навучальны сезон, чым установа парадуе новых і здзівіць даўніх сяброў, стала відавочна для сотняў ... Падрабязней »
Піянерыя: насустрач інтарэсам
Увайшоў у прывычны рытм новы навучальны год, і дзеці, засумаваўшы за лета па школе, чакаюць не столькі новых тэарэм і правіл, колькі насычанага пасляўрочнага адпачынку. Пра тое, чым будзе напоўнена атмасфера школьных стадыёнаў, актавых залаў і пакояў дзіцячых арганізацый, чым будуць адметныя дні тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак — піянераў Беларусі, і пойдзе наша сённяшняя гутарка. Каб зверыць свае гадзіннікі, піянерважатыя ... Падрабязней »
Замест класікі — японскі варыянт
Ці чулі вы калі-небудзь пра сёгі? Шчыра кажучы, я і сама зусім нядаўна пазнаёмілася з гэтым відам спорту. Між іншым ён незаслужана мае не вельмі вялікую папулярнасць сярод беларусаў. Выпраўляем! Сёгі? Гэта звязана з Японіяй? Менавіта так. Можна сказаць, гэта японскія шахматы. Свае карані яны бяруць ад гульні чатуранга, якая нарадзілася ў іранскім Абадане. Аматары завезлі яе ў Еўропу, дзе ... Падрабязней »
Замры, эмоцыя!
“Яна ж жывая!” Рабіць для сябе гэтае адкрыццё, углядваючыся ў вочы скульптур, жыхары Нясвіжа не стамляюцца ўжо некалькі гадоў запар. Прывыкнуць ім да з’яўлення на вуліцах і плошчах горада Радзівілаў, прыгожых паненак, баяністаў, скрыпачоў і дзясяткаў іншых вобразаў не дае творчая моладзь, якая кожны дзень прыдумвае і стварае новыя жывыя скульптуры ў МЦ. Менавіта так коратка называе мясцовая моладзь Нясвіжскі ... Падрабязней »
На пошукі дабрыні разам з “Сіняй птушкай”
Слова “тэатр” для мяне гучыць як нешта недасягальнае, месца, дзе могуць выступаць толькі сапраўды таленавітыя і незвычайныя людзі. Калі глядзіш на акцёраў на сцэне, успрымаеш іх “тут” і “зараз”, нават не задумваючыся, што ў дзяцінстве яны, як і ты, хадзілі ў школу, рабілі ўрокі, гулялі з сябрамі. Напэўна, адрозненне толькі ў тым, што многія з іх яшчэ займаліся ў тэатральных ... Падрабязней »