Ездзіць на веласіпедзе можна, канечне, і зімой, аднак найлепшым часам для велападарожжаў з’яўляецца лета. Хіба можна ляжаць на канапе, калі двухколавы сябар кліча цябе да зялёных лясоў і палёў, да берагоў блакітных азёр і рэк, пад высокае неба? Для ўдзельнікаў гуртка веласіпеднага турызму, што дзейнічае пры Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму, лета і веласіпед — такія ж непадзельныя паняцці, як ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Маладзёжная хваля
Налегчы на вёслы
У выніку неабдуманай меліярацыі мінулага стагоддзя баржы і цеплаходы ўжо не так часта сустракаюцца на беларускіх водных прасторах, як гадоў 30 назад. Аднак гэта не значыць, што айчыннае суднаходства села на мель, яно актыўна развіваецца, проста ў крыху іншым рэчышчы — рэчышчы маламерных суднаў. З амаль 21 тысячы беларускіх рэк і рачулак, напэўна, не засталося ніводнай, якую б не пакарылі ... Падрабязней »
Калі ў дзікім месцы зусім не страшна
Вось прыйшло чарговае лета. У школьнікаў пачаліся канікулы, у студэнтаў — сесія. А яшчэ на базе аграсядзібы “Залессе” Пружанскага раёна быў арганізаваны лагер для дзяцей і моладзі “Лета па-дзікаму”, у які запрасілі і адных, і другіх для таго, каб бліжэй пазнаёміцца з гісторыяй і прыродай Белавежскай пушчы. Лагер праводзіўся ў рамках ініцыятывы “Павышэнне патэнцыялу суб’ектаў аграэкатурызму праз узаемадзеянне ў сумесным ... Падрабязней »
На канікулы… у армію
Завяршыўся навучальны год, надышла жаданая пара летніх канікул. Хтосьці з дзяцей паедзе да бабулі ў вёску на сырадой і лясное прыволле, хтосьці з бацькамі выедзе да мора, а хтосьці адправіцца адпачываць… у армію. Так, гэта не апіска. У сапраўдную воінскую часць, дзе ёсць свой узвод, камандзір і сапраўдны салдацкі ложак. Як паказвае практыка, для многіх падлеткаў армія з’яўляецца любімым месцам, ... Падрабязней »
У будучыню з прыгажосцю
Ёсць рэчы, якія прыносяць бясконцую радасць, ёсць заняткі, ад якіх атрымліваеш сапраўднае задавальненне. Менавіта таму работа на школьнай тэрыторыі — гэта выдатная магчымасць паказаць сябе навучэнцам, настаўнікам і бацькам. У цэнтры ўвагі Ужо ўсім даўно вядома, што добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі неабходна як для стварэння прывабнага знешняга выгляду, так і для падтрымання рэпутацыі адукацыйнай установы. Наваельнянская сярэдняя школа знаходзіцца ў маляўнічым ... Падрабязней »
З густам па-лельчыцку
Для стварэння сапраўднага шэдэўра ландшафтнага дызайну патрэбны толькі тры рэчы: зацікаўленасць, ідэя і добры густ. У педагогаў Лельчыцкай раённай гімназіі Гомельскай вобласці з гэтым усё ў парадку. Ёсць і зацікаўленасць (ды яшчэ якая!), поўна ідэй (ды яшчэ якіх!), ёсць і добры густ (калі больш дакладна, то не проста добры, а выдатны). Нездарма ўстанова адукацыі рэгулярна перамагае на раённых конкурсах добраўпарадкавання, ... Падрабязней »
Запрашаем у Версаль
Вёска Гервяты, што ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, вядома далёка за межамі нашай краіны. І галоўная яе славутасць — касцёл Святой Тройцы, які часта называюць беларускім Нотр-Дамам, — прызнана самым прыгожым касцёлам Беларусі. Але ёсць тут яшчэ адна мясціна, дзе варта пабываць. Гэта Гервяцкая сярэдняя школа, якая стала лепшай у Гродзенскай вобласці па рэалізацыі праекта па добраўпарадкаванні і азеляненні “Цвіці, ... Падрабязней »
Аазіс на асфальце
Калі параўноўваць азеляненне школ у мегаполісах і ў невялічкіх населеных пунктах, то апошнія часта выйграюць. Пра гэта сведчаць і вынікі конкурсаў на самую зялёную школу, якія рэгулярна праводзяцца ў Беларусі. Але і на шумных сталічных вуліцах можна знайсці той куточак, дзе акунаешся ў воблака духмянай зеляніны і кветак, дзе вока нават не чапляецца за шэры асфальт і дзе так лёгка ... Падрабязней »
Лукамор’е ў Навасёлках, або Беларускі каларыт па-японску
Добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі — паняцце вельмі маштабнае. Некаторым школам для таго, каб азеляніць тэрыторыю, дастаткова засеяць клумбы пярэстымі кветкамі і вырваць траву, якая прабілася скрозь тратуары. Тым не менш ёсць і такія ўстановы адукацыі, на тэрыторыі якіх знаходзяцца сапраўдныя аазісы прыгажосці. Адной з такіх устаноў з’яўляецца Навасёлкаўская сярэдняя школа, якая знаходзіцца ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Менавіта тут на працягу ... Падрабязней »
Вучні і настаўнікі ў сацыяльных сетках
Не сакрэт, што сацыяльныя сеткі сталі месцам “пастаяннай прапіскі” большасці сучасных падлеткаў. Часта менавіта там можна даведацца, чым на самай справе жывуць нашы дзеці, хто яны, што патрэбна ім у жыцці… А вам ужо даводзілася вырашаць гамлетаўскае “быць ці не быць”? Размова нават не пра тое, ці маюць падлеткі права на прыватнасць. У рэшце рэшт уся інфармацыя адкрыта для агульнага ... Падрабязней »