Суботні калейдаскоп

У тым, што можна цікава адпачыць і ў школе, завітаўшы сюды ў суботу, ужо даўно ўпэўніліся і вучні, і іх бацькі. А вось за тое, каб гэты адпачынак быў цікавым і кожны раз новым, адказваюць настаўнікі. І мяркуючы па тых ідэях, якія яны прадставілі ў фінале Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня, які завяршыўся ў канцы кастрычніка, іх ... Падрабязней »

Мае карані — мая сіла

Кажуць, хто не ведае мінулага, той не мае будучыні. Гэта стала аксіёмай для педагогаў гімназіі № 15 Мінска і сэнсам іх праекта “#Карані”. А іх ідэю — вывучаць гісторыю свайго роду, сваіх продкаў, прымераўшы на сябе розныя прафесіі, — журы ацаніла найвышэйшай узнагародай. Аўтары гэтага праекта — педагогі-арганізатары Галіна Собалева і Кацярына Цыркун — атрымалі гран-пры, а навучэнцам дастаўся галоўны прыз ... Падрабязней »

Лясны дазор

Прамоўтар, HR-менеджар, вэб-дызайнер, грумер, біяінжынер… Спіс новых прафесій пашыраецца з кожным днём, ускладняючы выбар для абітурыентаў, бо большасць з іх імкнецца выбраць для сябе прафесію, якая будзе актуальнай у будучыні. А самыя важныя і неабходныя прафесіі часта застаюцца па-за ўвагай. Хоць класік і казаў: “Все профессии нужны, все профессии важны”, аднак некаторыя з іх маюць асаблівую значнасць. У Касцюковіцкай раённай ... Падрабязней »

Гульня ў эканоміку ці эканоміка гульні?

Эканоміка адыгрывае важную ролю ў жыцці любой краіны. Узровень развіцця эканомікі залежыць не толькі ад наяўнасці карысных выкапняў, экспартных лічбаў і колькасці заводаў, але і ад эканамічнай адукаванасці і культуры кожнага грамадзяніна. Эканамічная адукаванасць неабходна як прафесіяналам гэтай сферы, так і звычайным людзям. Мы штодзень сутыкаемся з рознымі пытаннямі, якія так ці інакш звязаны з эканомікай. Як сплана­ваць свой бюджэт, ... Падрабязней »

На пульсе часу

Трылогія Года малой радзімы займае асаблівае месца ў жыцці сярэдняй школы № 62 Мінска. Па-першае, у 2018 годзе Кастрычніцкі раён сталіцы, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўстанова адукацыі, святкаваў 80-годдзе. Па-другое, сёлета школа адзначае саракавы дзень нараджэння. Па-трэцяе, знакавымі для настаўнікаў і вучняў з’яўляюцца і 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і 75-я гадавіна перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Патрыятычнае выхаванне ... Падрабязней »

Развівай сябе, натхняй іншых

Ужо сёння мы жывём у лічбавым свеце. А якім будзе свет праз 10—20 гадоў, калі сённяшняе пакаленне юнакоў і дзяўчат стане асноўнай эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сілай? — Дыягнастычная група ліцэя высветліла, чым, на думку навучэнцаў, вызначаецца паспяховасць жыцця чалавека ў лічбавым грамадстве. Як паказалі вынікі анкетавання, 64% рэспандэнтаў вымяраюць свой поспех у будучыні ўзроўнем валодання сучаснымі тэхналогіямі, 78% апытаных ... Падрабязней »

Услед за радзімічамі

Больш за тысячу гадоў назад на берагах Дняпра (у тым ліку на тэрыторыі сучаснага Рэчыцкага раёна) пасяліліся радзімічы. Некалькі стагоддзяў яны стваралі сем’і, узводзілі паселішчы, велічныя гарады. Апошні раз гэты племянны саюз узгадваецца ў летапісах у 1169 годзе. І вось год 2019-ы. Радзімічы (дакладней, іх нашчадкі — педагогі і навучэнцы Рэчыцкага раённага ліцэя) зноў гучна заявілі пра сябе — праект “Па слядах ... Падрабязней »

З любоўю пра Пятрэвічы

Калі б на фінале Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня ўручаўся спецыяльны прыз за найбольш актыўнае праслаўленне малой радзімы ў сродках масавай інфармацыі і сацыяльных сетках, то гэты прыз, безумоўна, атрымаў бы калектыў Пятрэвіцкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна. Пра аграгарадок Пятрэвічы, яго ініцыятыўных, энергічных жыхароў ведаюць супрацоўнікі не толькі “Настаўніцкай газеты”, але і нашы ... Падрабязней »

Ёсць твой узор у стужцы часу

Зямля Францыска Скарыны і Ефрасінні Полацкай на працягу стагоддзяў жывіць, узбагачае і ў многім фарміруе духоўную, культурную і сацыяльную прастору Беларусі. Плён жыцця яе сыноў і дачок увасоблены ў знакамітым барадулінскім “Ад Полацка пачаўся свет”. Якраз Полаччына падарыла найбуйнейшае на айчынным небасхіле сузор’е славутых талентаў і высокіх лёсаў, прыкладаў самаадданай працы і бязмернай любові да роднага краю. Яно жывое, полацкае ... Падрабязней »

Пазней мы скажам сабе “дзякуй”

ЗЛЖ. Тры літары, якія знаёмы многім з самага ранняга ўзросту. Мы чулі пра важнасць здаровага ладу жыцця ў дзіцячым садку, школе і ўніверсітэце, ад бацькоў і з экранаў тэлевізараў і камп’ютараў. Аднак словы ёсць словы, не заўсёды атрымліваецца іх прытрымлівацца. Даказаць, што адкрыць у дзецях і іх бацькоў любоў да здаровага ладу жыцця можна і не вельмі складана, паспрабавала гімназія ... Падрабязней »