Сустракаем тэхнавясну

Па добрай традыцыі, якой сёлета споўнілася ўжо 10 гадоў, першы месяц вясны ў айчыннай сістэме адукацыі праходзіць пад знакам тэхнічнай творчасці. Менавіта ў гэты час на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта адбываецца фінал Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі “ТэхнаІнтэлект”. Сакавік 2019 года не стаў выключэннем. Кожны год каля 200 хлопцаў і дзяўчат ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў ... Падрабязней »

ТэхнаКласіка

Тэхнічнае канструяванне — класіка тэхнічнай творчасці. Нездарма аднайменная секцыя ў праграме “ТэхнаІнтэлекту” кожны год значыцца пад нумарам 1. Удзельнікі секцыі прадстаўляюць на суд журы ўстройствы транспартнай, прамысловай, сельскагаспадарчай, ваеннай тэхнікі, станочнага абсталявання, абсталявання для палягчэння працы і атрымання пэўных навыкаў, для ўкаранення ў прамысловасць, сельскую гаспадарку, будаўніцтва. Не з’яўляюцца рэдкасцю ў згаданай секцыі і рыцарскія касцюмы, узбраенне, нават вырабы кавальскага ... Падрабязней »

Разумны дом, разумная школа і ўласныя месэнджары

Праекты ў секцыі “Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі” Рэспубліканскага конкурсу навукова-тэхнічнай творчасці “ТэхнаІнтэлект” — гэта спробы пачынаючых праграмістаў разабрацца ў складаных тэарэтычных пытаннях, прапанаваць свае спосабы палепшыць свет вакол і зрабіць прасцейшым жыццё іншых. Агульнае ўражанне: многія праекты можна хоць зараз пераўтварыць у стартапы і прэзентаваць інвестарам. Гэта гатовыя прататыпы, якія могуць быць пакладзены ў аснову камерцыйнага прадукту. І нават калі ... Падрабязней »

Каб цікава было і праваднікам, і філолагам

Напэўна, самая даступная для навучэнцаў секцыя “ТэхнаІнтэлекту” — гэта “Мультымедыйныя тэхналогіі”, дзе яны дэманструюць свае прэзентацыі, сайты, вэб-сэрвісы. Яна не патрабуе ведання спецыфічных моў праграмавання ці навыкаў работы з тэхнікай. Тут зрабіць цікавы прадукт можна пры дапамозе простых інструментаў — канструктараў сайтаў і прэзентацый, інтуітыўна зразумелых фота- і відэарэдактараў. Але фіналісты “ТэхнаІнтэлекту” пайшлі далей — навучыліся самастойна рабіць складаную анімацыю ... Падрабязней »

Нашы надзейныя сябры

За робатамі — будучыня. Гэтае выказванне мы чулі неаднойчы. Яно, несумненна, справядлівае. Як справядліва і тое, што робаты — гэта не толькі будучыня, гэта наша сучаснасць, наша штодзённае жыццё, што і пацвердзілі ўдзельнікі секцыі “Робататэхніка, аўтаматыка, інтэлектуальныя сістэмы”. Канкурсанты прадставілі тэхнічныя сродкі перадачы і прыёму інфармацыі, што выключаюць удзел чалавека пры выкананні аперацый канкрэтнага працэсу. Ацэньвала журы і распрацоўкі аўтаматызаваных тэхнічных ... Падрабязней »

Рэцэпты шчасця і крокі да міру

У сераду будзе адзначацца Міжнародны дзень шчасця. У календары гімназіі № 22 Мінска гэта важная дата, і ўжо пяты год удзельнікі гімназічнага клуба ЮНЕСКА “Пакаленне NEXT” разам з яго куратарам Інай Іванаўнай Бондаравай прымяркоўваюць да яе сваё свята. Цяпер у гімназіі праходзіць апытанне сярод навучэнцаў “Я шчаслівы, бо…”, распачаты конкурс малюнкаў “Шчасце — гэта…” (для навучэнцаў 1—5 класаў). Навучэнцы 6—9 ... Падрабязней »

Што выратуе свет?

Сёння прававое і маральнае выхаванне школьнікаў з’яўляецца асабліва надзённым. Гэты сцэнарый класнай гадзіны актуальны ў першую чаргу для старшакласнікаў, таму што старэйшы падлеткавы ўзрост, узрост юнацтва, характарызуецца крытычным асэнсаваннем свету, складаннем уласнай тэорыі сэнсу жыцця і, ні многа ні мала, імкненнем змяніць свет. Мэтавая аўдыторыя: навучэнцы 10—11 класаў. Форма: дыскусія. Мэта: стварэнне ўмоў для станаўлення асобы, здольнай на аснове асэнсавання ... Падрабязней »

Лазовыя карункі

Дзіўная рэч — мастацкія вырабы хатняга ўжытку. З часам большасць з іх знікае і з’яўляюцца новыя, сучасныя і больш танныя: гліняныя збанкі даўно змяніліся шклянымі, драўляныя бочкі — пластыкавымі, на змену саматканым посцілкам прыйшлі сінтэтычныя пледы. І, напэўна, толькі вырабы з лазы не губляюць сваёй актуальнасці. Але  тут ёсць недарэчнасць. Хоць мала хто можа ўявіць свой велікодны куліч не ў ... Падрабязней »

Пра хлопчыкаў, пра дзяўчынак

“Ровесницы, ровесники, // Девчонки и мальчишки, // Одни поём мы песенки, // Одни читаем книжки…” Памятаеце пачатак знакамітай песні? Сапраўды, ва ўсе часы равеснікі спяваюць адны і тыя ж песні, чытаюць адны і тыя ж кніжкі. Здаецца, што захапленні і светаўспрыманне і ў хлопчыкаў, і ў дзяўчынак павінны быць аднолькавымі. Але гэта не так. Хлопчыкі і дзяўчынкі — два розныя ... Падрабязней »

Руйнуючы стэрэатыпы

Аналізуючы вопыт нашых чытачоў-педагогаў, якія спрабуюць укараніць ідэі гендарнага выхавання ў сваёй школе, я заўважаю, што па сутнасці нічога не мяняецца. Амаль заўсёды пад выглядам гендарнай культуры ў свядомасць дзяцей убудоўваюць стэрэатыпы пра сацыяльныя ролі мужчыны і жанчыны. Каб развесці гэтыя рэчы, якія супярэчаць адна адной, разабрацца ў асаблівасцях гендарнага выхавання, я звярнулася да Святланы Буравай, дацэнта кафедры сацыялогіі БДУ, ... Падрабязней »